Не забірай жыцьцё!
2011 03/06
Андрэй Ялісееў

Андрэй Ялісеяў

Дадзеная публікацыя ўяўляе працяг агляду скаргаў грамадзянаў Беларусі ў сфэры экстрадыцыі, якія былі разгледжаныя Эўрапейскім судом па сутнасьці.

«Коктыш супраць Украіны»: парушэньне трох артыкулаў Канвэнцыі

Справа «Коктыш супраць Украіны» [1] – адзіная справа, якая датычыцца экстрадыцыі, па якой ЭСПЧ прызнаў парушэньне артыкулу 3 Канвэнцыі ў выпадку выдачы асобы ў Беларусь.

У сьнежні 2001 г. Берасьцейскі абласны суд апраўдаў Ігара Коктыша (1980 г. н.) Па справе аб забойстве і рабаваньні, за якое яму пагражала пакараньне аж да сьмяротнае кары. Беларускі суд вызначыў, што падчас сьледства ў дачыненьні да Ігара ўжываліся мэтады фізічнага й псыхалягічнага ўціску з мэтай выбіць прызнаньне. У лютым 2002 г. Вярхоўны Суд Беларусі падтрымаў гэтае рашэньне.

Аднак у траўні таго ж году ў ходзе надзвычайнай працэдуры разгляду пракурорскага пратэсту Прэзыдыюм Вярхоўнага Суду папярэднія рашэньні адмяніў, і крымінальная сьледства было адноўленае У тым жа годзе Ігар Коктыш пераехаў жыць ва Ўкраіну, пасьля ажаніўся.

У чэрвені 2007 г. ён быў арыштаваны ўкраінскай міліцыяй на падставе ордэру, выдадзенага беларускім бокам. З канца чэрвеня Ігар Коктыш утрымліваўся ў Севастопальскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Умовы там былі вельмі дрэнныя: у малой бруднай камэры без вентыляцыі й адэкватнага асьвятленьня, з двума спальнымі месцамі, знаходзілася каля 20 чалавек. Большасьць зь іх палілі, але мэдычных сродкаў па барацьбе з астмай Ігару прадстаўлена не было. У пачатку ліпеня яго транспартавалі ў Севастопальскі СІЗА. Умовы ўтрыманьня там былі крыху лепшымі.

8 кастрычніку Ігар Коктыш паскардзіўся ў Эўрапейскі суд на парушэньне права на свабоду й бясьпеку (артыкул 5 § § 1, 4, 5), артыкулаў 3 і 6 (ўмовы ўтрыманьня й транспарціроўкі). Ён таксама сьцьвярджаў, што ў выпадку экстрадыцыі ў Беларусь можа быць падвергнуты сьмяротнаму пакараньню ў парушэньне артыкулу 2 Канвэнцыі. Гэта ж пацягне парушэньне артыкулаў 3 і 6 (рызыка несправядлівага судовага працэсу).

Суд прааналізаваў становішча з правамі чалавека ў Беларусі й прыйшоў да высновы, што выпадкі катаваньняў і дрэннага абыходжаньня дакумэнтавана пацьверджаныя, акрамя таго маюцца сур’ёзныя праблемы міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі ў сфэры правоў чалавеку. Суд адзначыў, што не ў стане меркаваць магчымы зыход судовага працэсу над заяўніком ў Беларусі, аднак самі беларускія суды перш знаходзілі доказы неналежнага абыходжаньня з Ігарам Коктышам.

«Простая магчымасьць ужываньня сьмяротнага пакараньня ў дачыненьні заяўніка й правядзеньне несправядлівага судовага працэсу, прымаючы пад увагу ранейшую адмену канчатковага рашэньня [беларускімі судамі], дастатковыя для заключэньня, што дадзеная сытуацыя прыраўноўваецца да маральных пакутаў у дыяпазоне артыкула 3» [2]

Суд палічыў, што неабходнасьць разглядаць наяўнасьць парушэньняў па артыкулах 2 і 6 адсутнічае. Судзьдзі Эўрапейскага Суду таксама знайшлі парушэньне артыкулаў 3 і 13 у адносінах умоваў утрыманьня і транспарціроўкі, грунтуючыся на дакладах ўкраінскага Камісару па правах чалавеку й Камітэту па прадухіленьні катаваньняў Рады Эўропы. Таксама было знойдзена парушэньне артыкула 5 § § 1, 4 і 5, паколькі ва ўкраінскім заканадаўстве адсутнічаюць палажэньні па затрыманьні для наступнай працэдуры экcтрадыцыі й перагляду законнасьці такога затрыманьня. Права на кампенсацыю за падобныя парушэньні заканадаўства Ўкраіны таксама не прадугледжвае. ЭСПЧ пастанавіў украінскаму ўраду выплаціць Ігару Коктышу 7000 эўра за нематэрыяльнуюх шкоду.

«Пузан супраць Украіны»:

Яшчэ адна нядаўняя справа грамадзяніна Беларусі ў дачыненьні да экстрадыцыі, па якой скарга на падставе артыкула 3 была прызнаная прыймальнай – «Пузан супраць Украіны» [3].

У верасьні 2008 г. Дзьмітрыя Пузана (1980 г. н.) арыштавалі супрацоўнікі ўкраінскай міліцыі. Зьміцер утрымліваўся ў Севастопальскім СІЗА, чакаючы экстрадыцыю ў Беларусь. Яго абвінавачвалі ў нелегальным набыцьці псыхатропнага сродку.

Да гэтага Зьміцер Пузан ужо двойчы быў асуджаны ў Беларусі за злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі. Так, у 2004 г. ён быў прысуджаны да 4 гадоў і 3 месяцаў зьняволеньня, адбыў частку тэрміну й выйшаў на волю раней тэрміну па амністыі.

У кастрычніку 2008 г. беларус падаў скаргу ў Эўрапейскі суд, і той, на падставе Правіла 39 вызначыў Украіне пачакаць з экстрадыцыяй да разгляду ў Судзе.

Зьміцер Пузан скардзіўся на падставе ўсё тых жа артыкулаў Канвэнцыі, што й Ігар Коктыш: 3, 6 § 1, 13 у выпадку экстрадыцыі, а таксама 5 § § 1 (f) і 4 (права на свабоду й бясьпеку). Ён сьцьвярджаў, што быў затрыманым незаконна й ня меў магчымасьці абскардзіць законнасьць свайго затрыманьня. Акрамя гэтага, Зьміцер Пузан скардзіўся на парушэньне артыкулу 34, што датычыцца ўмяшаньня ў ягонае права на падачу апэляцыі (быццам дапаможца пракурора ўтрымліваў яго ад падачы скаргі ў Эўрапейскі суд).

У адрозненьні ад справы Ігара Коктыша, Зьміцер Пузан доказаў неналежнага абыходжаньня з боку судовых альбо турэмных ворганаў Беларусі не прад’явіў. Ён таксама не даказаў сваю прыналежнасьць да якой-небудзь з уразьлівых груп насельніцтва. Суд указаў, што даступныя міжнародныя дакумэнты сьведчаць аб сур’ёзных праблемах у галіне правоў чалавеку ў Беларусі, але наяўнасьць асабістых абставінаў палічыў недаказанай:

«… Адсылка да агульнага праблемнага становішча з правамі чалавеку ў пэўнай краіне ня можа служыць асновай для адмовы ў экстрадыцыі. У сьвятле гэтага, Суд адзначае,
што заяўнік не паказвае на сваю прыналежнасьць да палітычнай апазыцыі, якая прызнаецца асабліва ўразлівай групай у Беларусі, альбо да іншай іншай падобнай групы.
Ён таксама не спасылаецца на іншыя індывідуальныя абставіны, якія ўмацавалі б засьцярогі аб дрэнным абыходжаньні й несправядлівым судовым працэсе» [4]

Суд не знайшоў доказаў парушэньня артыкулу 34 Канвэнцыі, але прызнаў парушэньні параграфаў 1 і 4 артыкула 5 у сувязі з недасканаласьцю ўкраінскага заканадаўства ў сфэры затрыманьня асобаў з мэтай наступнай экстрадыцыі. Зьміцеру Пузану было прысуджана 5000 эўра ў якасьці нематэрыяльнае шкоды й 523 эўра ў кошт судовых выдаткаў.

«Галеяў супраць Расеі»: чалавек са спрэчным грамадзянствам

Зьміцер Галеяў [5] (1974 г.н.) на падставе Артыкулаў 3 і 5 Канвэнцыі скардзіўся ў Эўрапейскі суд, што ягоная экстрадыцыя ў Беларусь ўяўляе небясьпеку бесчалавечнага абыходжаньня й што ягонае затрыманьне ў Расеі для наступнай экстрадыцыі было незаконным.

Зьміцер быў народжаны ў Менскай вобласьці, а ў 1992 г. пераехаў з сваім бацькам у Рэспубліку Татарстан. У яго быў савецкі пашпарт, выдадзены СССР у 1990 г. У 1993 – 1996 гг. і з 1998 г. па 2004 г. Зьміцер Галеяў адбыў два тэрміны турэмнага зьняволеньня ў Беларусі. Пасьля свайго вызваленьня ён пераехаў у Курскую вобласьць, Расея, і ў 2004 г. атрымаў расейскі пашпарт.

У жніўні 2005 г. у Беларусі супраць Зьміцера Галеява была заведзеная крымінальная справа па факце вымагальніцтва 18 тыс. даляраў ЗША ў прыватнай асобы ў 2003 г. У сьнежні 2005 г. ён быў арыштаваны ў Маскве, але на падставе рашэньня Фэдэральнай міграцыйнай службы (ФМС) у экстрадыцыі было адмоўлена.

Аднак пасьля Самарскі раённы суд (да таго часу Зьміцер Галеяў пражываў у гэтай вобласьці) пастанавіў, што расейскае грамадзянства ён атрымаў незаконна, паколькі маўчаў пра грамадзянства іншай дзяржавы, і ФМС анулявала сваё рашэньне аб прадастаўленьні Зьміцеру грамадзянства Расеі.

Далей рушыла сьледам цяжба аж да Вярхоўнага суда РФ аб правамернасьці выдачы Зьміцера Галеява беларускаму боку. Нарэшце, у верасьні 2009 г. Самарскі абласны суд адмовіў пракуратуры ў падаўжэньні тэрміну зьняволеньня Зьміцера Галеява да сакавіка 2010 г., і ён быў вызвалены.

Для адлюстраваньня агульнай сытуацыі ў Беларусі з правамі чалавеку Суд спаслаўся на справу Пузана супраць Украіны (no. 51243/08, § § 20-24, 18 February 2010). Зьвяртаючыся да абставінаў дадзенай справы, ЭСПЧ адзначыў, што:

«… Хоць міжнародныя даклады выказваюць занепакоенасьць аб сытуацыі з правамі чалавеку ў Беларусі, яна галоўным чынам тычыцца актывістаў палітычнай апазыцыі й палітычных свабодаў. У справе заяўніка не гаворыцца аб засьцярогах падвергнуцца дрэннаму абыходжаньню ў сувязі з ягонымі палітычнымі поглядамі. У сутнасьці, выяўленыя з гэтай нагоды прэтэнзыі цьмяныя й не пацьверджаныя фактамі … Суд таксама адзначае, што заяўнік ужо быў двойчы асуджаным у Беларусі, але не ўказаў у скарзе, што папярэдні досьвед крымінальнага перасьледу утрымліваў абставіны, якія даказваюць сур’ёзныя засьцярогі неналежнага абыходжаньня й несправядлівага судовага працэсу ў будучыні »[6]

Скаргі на несправядлівае пазбаўленьне грамадзянства (артыкул 6) і ўмовы ўтрыманьня ў чаканьні экстрадыцыі (артыкул 3) былі прызнаныя неабгрунтаванымі. Разам з тым, Суд прызнаў, што затрыманьне ў пэрыяд з 11 лістапада 2008 па 27 красавіка 2009 г. было незаконным, што парушыла артыкул 5 § 1 ЭКЗПЧ.

«Бардоўскі супраць Расеі»: парушэньняў ня знойдзена

Гамяльчанін Ігар Бардоўскі [7] (1967 г. н.) скардзіўся, што ягонае затрыманьне ў Расеі для наступнай экстрадыцыі было незаконным, што ён не быў належным чынам праінфармаваным аб прычынах арышту й ня мог абскардзіць сваё затрыманьне ў судзе.

Генэральная пракуратура ў 1996 г. завяла крымінальную справу ў дачыненьні да дзейнасьці кампаніі па кіраваньні актывамі, у якой працаваў Ігар Бардоўскі. У рамках справы беларуса двойчы апытвалі. У лютым 1997 г. ён звольніўся й перабраўся ў Санкт-Пецярбург.

Наступным летам ён быў арыштаваны расейскай міліцыяй і быў зьмешчаны ў цэнтар часовага ўтрыманьня. Справа ў тым, што Ігара Бардоўскага беларускія сьледчыя ворганы завочна абвінавацілі ў махлярстве ў асабліва буйным памерах і прысваеньні маёмасьці падманным шляхам. Ягоны ад’езд быў расцэнены як укрывальніцтва ад правасудзьдзя, а таму быў выдадзены вордэр на арышт.

Ігар Бардоўскі сьцьвярджаў, што аб прычынах свайго затрыманьня расейскай міліцыяй ён праінфармаваны не быў і ніякіх афіцыйных дакумэнтаў па гэтай падставе не атрымаў. У сваёй скарзе ў Эўрапейскі суд па правах чалавеку Ігар Бардоўскі сьцьвярджаў, што ўпершыню даведаўся пра сутнасьць свайго абвінавачваньня з словаў старшага сьледчага беларускай пракуратуры, які прыбыў у Санкт-Пецярбург на допыт.

У канцы верасьня 1998 г. расейская пракуратура дала згоду на экстрадыцыю, і ў наступным месяцы Ігар Бардоўскі быў перададзены беларускім уладам. Праз год раённы суд Гомеля асудзіў Ігара Бардоўскага на тры гады ўмоўнага зьняволеньня з абавязковымі грамадзкімі працамі.

ЭСПЧ прызнаў скаргу беларуса прыймальнай, але, разгледзеўшы яе па сутнасьці, не знайшоў аніякіх парушэньняў Канвэнцыі. Па-першае, Суд не выявіў парушэньняў нутранай працэдуры экстрадыцыі. Ён таксама палічыў, што пра прычыны затрыманьня Ігару Бардоўскаму было заяўлена, бо яго апавясьцілі аб вышуку пракуратурай.

Што тычыцца судовага абскарджваньня, Эўрапейскі Суд не вызначыў, што адвакат Бардоўскі сапраўды абскардзіў ягонае затрыманьне ў расейскіх судовых інстанцыях. На прадстаўленых Суду копіях дакумэнтаў не было адпаведных датаў і подпісаў. У выніку, суд не выявіў парушэньняў ні па аднаму з параграфаў Артыкула 5 Канвэнцыі, па якіх скарга была прызнаная прыймальнай для разгляду.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Обзор жалоб граждан Беларуси в Европейский суд по правам человека, касающихся экстрадиции (III)

Данная публикация представляет продолжение обзора жалоб граждан Беларуси в сфере экстрадиции, которые были рассмотрены Европейским судом по существу.

«Коктыш против Украины»: нарушение трех статей Конвенции

Дело «Коктыш против Украины» [1]единственное дело, касающееся экстрадиции, по которому ЕСПЧ признал нарушение статьи 3 Конвенции в случае выдачи лица в Беларусь.

В декабре 2001 г. Брестский областной суд оправдал Игоря Коктыша (1980 г. р.) по делу об убийстве и грабеже, за которое ему грозило наказание вплоть до смертной казни. Беларусский суд установил, что в ходе следствия в отношении Игоря применялись методы физического и психологического давления с целью выбить признание. В феврале 2002 г. Верховный Суд Беларуси поддержал это решение.

Однако в мае того же года в ходе чрезвычайной процедуры рассмотрения прокурорского протеста Президиум Верховного Суда предыдущие решения отменил, и уголовное следствие было возобновлено. В том же году Игорь Коктыш переехал жить в Украину, впоследствии женился.

В июне 2007 г. он был арестован украинской милицией на основании ордера, выданного беларусской стороной. С конца июня Игорь Коктыш содержался в Севастопольском изоляторе временного содержания. Условия там были крайне плохие: в малой грязной камере без вентиляции и адекватного освещения, с двумя спальными местами, находилось около 20 человек. Большинство из них курили, но медицинских средств по борьбе с астмой Игорю предоставлено не было. В начале июля его транспортировали в Севастопольский СИЗО. Условия содержания там были немногим лучше.

8 октября Игорь Коктыш пожаловался в Европейский суд на нарушение права на свободу и безопасность (статья 5 §§ 1, 4, 5), статей 3 и 6 (условия содержания и транспортировки). Он также утверждал, что в случае экстрадиции в Беларусь может быть подвергнут смертной казни в нарушение статьи 2 Конвенции. Это же повлечет нарушение статей 3 и 6 (риск несправедливого судебного процесса).

Суд проанализировал положение с правами человека в Беларуси и пришел к выводу, что случаи пыток и плохого обращения документально подтверждены, кроме того имеются серьезные проблемы международного сотрудничества Беларуси в сфере прав человека. Суд отметил, что не в состоянии предполагать возможный исход судебного процесса над заявителем в Беларуси, однако сами беларусские суды прежде находили доказательства недолжного обращения с Игорем Коктышем.

«Простая возможность применения смертной казни в отношении заявителя и проведение несправедливого судебного процесса, принимая во внимание прежнюю отмену окончательного решения [беларусскими судами], достаточны для заключения, что данная ситуация приравнивается к моральным страданиям в диапазоне статьи 3» [2]Суд посчитал, что необходимость рассматривать наличие нарушений по статьям 2 и 6 отсутствует.Судьи Европейского Суда также нашли нарушение статей 3 и 13 в отношении условий содержания и транспортировки, основываясь на докладах украинского Коммисара по правам человека и Комитета по предотвращению пыток Совета Европы. Также было найдено нарушение статьи 5 §§ 1, 4 и 5, поскольку в украинском законодательстве отсутствуют положения по задержанию для последующей процедуры экcтрадиции и пересмотру законности такого задержания. Права на компенсацию за подобные нарушения законодательство Украины также не предусматривает. ЕСПЧ постановил украинскому правительству выплатить Игорю Коктышу 7000 евро за нематериальный ущерб.

«Пузан против Украины»:

Еще одно недавнее дело гражданина Беларуси в отношении экстрадиции, по которому жалоба на основании статьи 3 была признана приемлемой — «Пузан против Украины» [3] .В сентябре 2008 г. Дмитрия Пузана (1980 г. р.) арестовали сотрудники украинской милиции. Дмитрий содержался в Севастопольском СИЗО, ожидая экстрадицию в Беларусь. Его обвиняли в нелегальном приобретении психотропного средства.

До этого Дмитрий Пузан уже дважды был осужден в Беларуси за преступления, связанные с наркотиками. Так, в 2004 г. он был приговорен к 4 годам и 3 месяцам заключения, отбыл часть срока и вышел на свободу ранее срока по амнистии.

В октябре 2008 г. беларус подал жалобу в Европейский суд, и тот, на основании Правила 39 указал Украине повременить с экстрадицией до разбирательства в Суде.

Дмитрий Пузан жаловался на основании все тех же статей Конвенции, что и Игорь Коктыш: 3, 6 § 1, 13 в случае экстрадиции, а также 5 §§ 1 (f) и 4 (право на свободу и безопасность). Он утверждал, что был задержан незаконно и не имел возможности обжаловать законность своего задержания. Кроме этого, Дмитрий Пузан жаловался на нарушение статьи 34, касающейся вмешательства в его права на подачу апелляции (будто помощник прокурора удерживал его от подачи жалобы в Европейский суд).

В отличие от дела Игоря Коктыша, Дмитрий Пузан доказательств недолжного обращения со стороны судебных либо тюремных органов Беларуси не предъявил. Он также не доказал свою принадлежность к какой-либо из уязвимых групп населения. Суд указал, что доступные международные документы свидетельствуют о серьезных проблемах в сфере прав человека в Беларуси, но наличие личных обстоятельств посчитал недоказанным:

«…Отсылка к общему проблемному положению с правами человека в определенной стране не может служить основой для отказа в экстрадиции. В свете этого, Суд отмечает,
что заявитель не указывает на свою принадлежность к политической оппозиции, которая признается особенно уязвимой группой в Беларуси, либо к иной другой подобной группе.
Он также не ссылается на иные индивидуальные обстоятельства, которые подкрепили бы опасения о плохом обращении и несправедливом судебном процессе»
[4]

Суд не обнаружил доказательств нарушения статьи 34 Конвенции, но признал нарушения параграфов 1 и 4 статьи 5 в связи с несовершенством украинского законодательства в сфере задержания лиц с целью последующей экстрадиции. Дмитрию Пузану было присуждено 5000 евро в качестве нематериального ущерба и 523 евро в счет судебных издержек.

«Галеев против России»: человек со спорным гражданством

Дмитрий Галеев [5] (1974 г.р.) на основании Статей 3 и 5 Конвенции жаловался в Европейский суд, что его экстрадиция в Беларусь представляет опасность бесчеловечного обращения и что его задержание в России для последующей экстрадиции было незаконным.

Дмитрий был рожден в Минской области, а в 1992 г. переехал со своим отцом в Республику Татарстан. У него был советский паспорт, выданный СССР в 1990 г. В 1993 — 1996 гг. и с 1998 г. по 2004 г. Дмитрий Галеев отбыл два срока тюремного заключения в Беларуси. После своего освобождения он переехал в Курскую область, Россия, и в 2004 г. получил российский паспорт.

В августе 2005 г. в Беларуси против Дмитрия Галеева было заведено уголовное дело по факту вымогательства 18 тыс. долларов США у частного лица в 2003 г. В декабре 2005 г. он был арестован в Москве, но на основании решения Федеральной миграционной службы (ФМС) в экстрадиции было отказано.

Однако впоследствии Самарский районный суд (к тому времени Дмитрий Галеев проживал в этой области) постановил, что российское гражданство он получил незаконно, поскольку умолчал о гражданстве другого государства, и ФМС аннулировало свое решение о предоставлении Дмитрию гражданства России.

Далее последовала тяжба вплоть до Верховного суда РФ о правомерности выдачи Дмитрия Галеева беларусской стороне. Наконец, в сентябре 2009 г. Самарский областной суд отказал прокуратуре в продлении срока заключения Дмитрия Галеева до марта 2010 г., и он был освобожден.

Для отображения общей ситуации в Беларуси с правами человека Суд сослался на дело Пузан против Украины (no. 51243/08, §§ 20-24, 18 February 2010). Обращаясь к обстоятельствам данного дела, ЕСПЧ отметил, что:

«… Хотя международные доклады выражают обеспокоенность о ситуации с правами человека в Беларуси, она главным образом относится к активистам политической оппозиции и политическим свободам. В деле заявителя не говорится об опасениях подвергнуться плохому обращению в связи с его политическими взгядами. В сущности, выраженные по этому поводу претензии туманны и не подтверждены фактами… Суд также отмечает, что заявитель уже был дважды осужден в Беларуси, но не указал в жалобе, что предыдущий опыт уголовного преследования содержал обстоятельства, которые доказывают серьезные опасения недолжного обращения и несправедливого судебного процесса в будущем» [6]

Жалобы на несправедливое лишение гражданства (статья 6) и условия содержания в ожидании экстрадиции (статья 3) были признаны необоснованными. Вместе с тем, Суд признал, что задержание в период с 11 ноября 2008 г. по 27 апреля 2009 г. было незаконным, что нарушило статью 5 § 1 ЕКЗПЧ.

«Бордовский против России»: нарушений не найдено

Гомельчанин Игорь Бордовский [7] (1967 г. р.) жаловался, что его задержание в России для последующей экстрадиции было незаконным, что он не был должным образом проинформирован о причинах ареста и не мог обжаловать свое задержание в суде.

Генеральная прокуратура в 1996 г. завела уголовное дела в отношении деятельности компании по управлению активами, в которой работал Игорь Бордовский. В рамках дела беларуса дважды опрашивали. В феврале 1997 г. он уволился и перебрался в Санкт-Петербург.

Следующим летом он был арестован российской милицией и был помещен в центр временного содержания. Дело в том, что Игоря Бордовского беларусские следственные органы заочно обвинили в мошенничестве в особо крупным размерах и присвоении имущества обманным путем. Его отъезд был расценен укрывательством от правосудия, а потому был выдан ордер на арест.

Игорь Бордовский утверждал, что о причинах своего задержания российской милицией он проинформирован не был и никаких официальных документов по этому поводу не получил. В своей жалобе в Европейский суд по правам человека Игорь Бордовский утверждал, что впервые узнал о сущности своего обвинения со слов старшего следователя беларусской прокуратуры, который прибыл в Санкт-Петербург на допрос.

В конце сентября 1998 г. российская прокуратура дала согласие на экстрадицию, и в следующем месяце Игорь Бордовский был передан беларусским властям. Через год районный суд Гомеля осудил Игоря Бордовского на три года условного заключения с обязательными общественными работами.

ЕСПЧ признал жалобу беларуса приемлемой, но, рассмотрев ее по существу, не нашел никаких нарушений Конвенции. Во-первых, Суд не обнаружил нарушений внутренней процедуры экстрадиции. Он также посчитал, что о причинах задержания Игорю Бордовскому было заявлено, так как его уведомили о розыске прокуратурой.

Что касается судебного обжалования, Европейский Суд не установил, что адвокат Бордовского действительно обжаловал его задержание в российских судебных инстанциях. На представленных Суду копиях документов не было соответствующих дат и подписей. В итоге, суд не обнаружил нарушений ни по одному из параграфов Статьи 5 Конвенции, по которым жалоба была признана приемлемой для рассмотрения.

Андрэй Ялісеяў,
магістар міжнароднага й эўрапейскага права.
(Рыская вышэйшая школа права)
Матэрыял падрыхтаваў да публікацыі
Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Спасылкі па тэксьце:


[2] Там же, параграф 62.

[4] Там же, параграф 34.

[6] Ibid, para 55.

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>