2011 06/06
Мікалай Пахабаў, Барысаў

Мікалай Пахабаў, Барысаў

Каля дзесяці гадзінаў раніцы старшыня Барысаўскай гарадзкой арганізацыі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Мікалай Пахабаў быў спынены каля Смалявічаў супрацоўнікамі мясцовага ДАІ. (далей – правапіс першакрыніцы)

Мікалай Пахабаў ехаў з Менска ў Барысаў на асабістым аўтамабілі. У салоне было некалькі асобнікаў газеты «Наш час», прызначаных для сябраў прафсаюза. Каля дзесяці гадзін раніцы аўтамабіль недалёка ад горада Смалявічы спыніў супрацоўнік Смалявіцкай ДАІ Барсукоў.

Як паведаміў па тэлефоне Пахабаў, Барсукоў спытаў, ці не вязе ён бомбу. Потым убачыў асобнікі газеты і пачаў высвятляць, што гэта за выданне. Пасля гэтага Пахабава правялі ў Смалявіцкі РАУС, дзе ён цяпер і знаходзіцца.

11.30. Мікалай Пахабаў усё яшчэ знаходзіцца ў Смалявіцкім РАУС. На яго складзены пратакол апытання. Як расказаў па тэлефоне прафсаюзны лідэр, смалявіцкія міліцыянты зрабілі агляд салона яго аўтамабіля. Для гэтага запрасілі двух панятых – незнаёмых Мікалаю мужчын. Дакументальных падстаў для агляду прад’яўлена не было. У салоне акрамя асобнікаў газеты «Новы час», знаходзілася 50 улётак «Не агалечванню народа!».
У пратаколе апытання не паказана падстава агляду салона аўтамабіля. Калі Пахабаў звярнуў на гэта ўвагу міліцыянтаў, яму вусна было заяўлена, што «падстава будзе на працягу сутак».

12.35. Мікалая Пахабава адпусцілі з Смалявіцкага РАУС.

«Я лічу, што маё затрыманне – спланаваная акцыя, – кажа прафсаюзны лідэр. – У мяне канфіскавалі 50 асобнікаў улётак «Не агалечванню народа!». Лічу, што менавіта гэта і было мэтай майго затрымання …
Улады не хочуць, каб людзі ведалі праўду. Вынік сённяшняга затрыманьня: страчана амаль тры гадзіны майго часу, канфіскаваны ўлёткі, праведзены незаконны дагляд маёй машыны, складзены пратакол апытання. Мяне прымусілі напісаць тлумачальную, у якой я напісаў, што дагляд аўтамабіля вырабляўся беспадстаўна, дакументаў, якія пацвярджаюць правамернасць дагляда ў міліцыі не было. Таксама я напісаў, што пакідаю за сабой права абскардзіць дзеянні Смалявіцкай міліцыі ў вышэйстаячых інстанцыях».

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Николая Похабова отпустили из Смолевичского РОВД (обновлено)

Около десяти часов утра председатель Борисовской городской организации независимого профсоюза работников радиоэлектронной промышленности (РЭП) Николай Похабов был остановлен около Смолевич сотрудниками местного ГАИ.

Николай Похабов ехал из Минска в Борисов на личном автомобиле. В салоне было несколько экземпляров газеты «Наш час», предназначенных для членов профсоюза. Около десяти часов утра автомобиль недалеко от города Смолевичи остановил сотрудник Смолевичской ГАИ Барсуков.

Как сообщил по телефону Похабов, Барсуков спросил, не везет ли он бомбу. Потом увидел экземпляры газеты и начал выяснять, что это за издание. После этого Похабова препроводили в Смолевичский РОВД, где он сейчас и находится.

11.30. Николай Похабов все еще находится в Смолевичском РОВД. На него составлен протокол опроса. Как рассказал по телефону профсоюзный лидер, смолевичские милиционеры произвели осмотр салона его автомобиля. Для этого пригласили двух понятых – незнакомых Николаю мужчин. Документальных оснований для осмотра предъявлено не было. В салоне кроме экземпляров газеты «Новы час», находилось 50 листовок «Нет обнищанию народа!».

В протоколе опроса не указано основание осмотра салона автомобиля. Когда Похабов обратил на это внимание милиционеров, ему устно было заявлено, что «основание будет в течение суток».

12.35. Николая Похабова отпустили из Смолевичского РОВД.

«Я считаю, что мое задержание – спланированная акция, – говорит профсоюзный лидер. – У меня конфисковали 50 экземпляров листовок «Нет обнищанию народа!». Полагаю, что именно это и было целью моего задержания… Власти не хотят, чтобы люди знали правду. Итог сегодняшнего задержания: потеряно почти три часа моего времени, изъяты листовки, произведен незаконный досмотр моей машины, составлен протокол опроса. Меня заставили написать объяснительную, в которой я написал, что досмотр автомобиля производился безосновательно, документов, подтверждающих правомерность досмотра у милиции не было. Также я написал, что оставляю за собой право обжаловать действия смолевичской милиции в вышестоящих инстанциях».

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Пртал,
by.prava-by.info

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>