2011 09/06
fidh-viasna

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтар “Вясна” патрабуюць спыніць жорсткае абыходжанане й катаваньні ў дачыненьні палітычнага зьняволенага Мікіты Ліхавіда

Парыж-Менск, 9 чэрвеня 2011 года (далей – правапіс першакрыніцы)

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, 21-гадовы Мікіта Ліхавід, які адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму ў г. Наваполацку пасля ўдзелу ў дэманстрацыі 19 снежня 2010 года ў Мінску, быў паўторна змешчаны 27 мая 2011 г. у штрафны ізалятар (ШЫЗА). Прычынай змяшчэння М. Ліхавіда ў ШЫЗА стала тое, што, лічачы сябе незаконна асуджаным, ён адмаўляецца падпісваць абавязацельствы аб выкананні патрабаванняў рэжыму і выконваць іх.

Варта нагадаць, што М. Ліхавід 29 сакавіка 2011 года быў асуджаны судом Партызанскага раёна Мінска па ч. 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь (удзел у масавых беспарадках) да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”, сяброўская арганізацыя FIDH ў Беларусі, ажыццяўляў маніторынг судовага разбіральніцтва па справе М. Ліхавіда і прыйшоў да высновы аб тым, што вынесены судом Партызанскага раёна г. Мінска прысуд аб пакаранні М. Ліхавіда 3 гадамі і 6 месяцамі пазбаўлення волі быў незаконным і палітычна матываваным.

Паводле атрыманай інфармацыі, у ШЫЗА Наваполацкай калоніі М. Ліхавід падвяргаецца жорсткаму, бесчалавечнаму і зневажаючаму чалавечую годнасць абыходжанню, што па сутнасці з’яўляецца катаваннямі.

Умовы ўтрымання зняволеных у штрафных ізалятарах Беларусі сталі прадметам рэзкай крытыкі міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый. FIDH таксама звяртала ўвагу на ўмовы ўтрымання зняволеных ў ШЫЗА ў сваім дакладзе аб умовах утрымання ў беларускіх турмах.

Так, у перыяд знаходжання ў ШЫЗА зняволеным не прадастаўляюцца прагулкі, не выдаюцца спальныя прыналежнасці, ім забараняецца ляжаць або сядзець на нарах (нары прыфастрыгоўваюцца ў дзённы час да сцяны), ляжаць на падлозе таксама не дазваляецца. Акрамя таго, зняволеным забараняецца мець пры сабе цёплыя рэчы, пры гэтым тэмпература ў ШЫЗА часта вельмі нізкая. Змешчаныя там асуджаныя фактычна пазбаўленыя сну, адчуваюць пастаянны холад, пастаянна пазбаўленыя доступу да вольнага паветра. Гэтыя ўмовы ўтрымання, відавочна, не адпавядаюць мінімальным міжнародным стандартам утрымання зняволеных.

У выпадку з М. Ліхавідам змяшчэнне ў ШЫЗА не можа расцэньвацца інакш як дадатковы інструмент ціску на яго з боку ўладаў Беларусі.

У сувязі з гэтым мы патрабуем:

– Спыніць жорсткае абыходжанне і катаванні, таксама як і любое іншае псіхалагічнае і фізічнае ўздзеянне ў дачыненні да Мікіты Ліхавіда.

– Спыніць крымінальныя справы супраць удзельнікаў мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 г., неадкладна і безумоўна вызваліць усіх, хто ўтрымлiваецца пад вартай па гэтай справе, памілаваць або амніставаць ўжо асуджаных і адмяніць любыя наступствы асуджэння (судзімасць і іншыя магчымыя абмежаванні ў правах).

– Прывесці ўмовы ўтрымання асуджаных у штрафных ізалятарах у папраўчых калоніях і турмах у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ўтрымання зняволеных.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

FIDH и «Вясна» требуют прекратить жестокое обращение и пытки в отношении политзаключенного Никиты Лиховида

Международная Федерация за права человека (FIDH) и Правозащитный центр «Вясна» требуют прекратить жестокое обращение и пытки в отношении политического заключенного Никиты Лиховида

Париж-Минск, 9 июня 2011 г.

Как стало известно Правозащитному центру «Вясна», 21-летний Никита Лиховид, отбывающий наказание в виде лишения свободы сроком на 3 года и 6 месяцев в колонии усиленного режима в г. Новополоцке после участия в демонстрации 19 декабря 2010 года в Минске, был повторно водворён 27 мая 2011 г. в штрафной изолятор (ШИЗО). Причиной водворения Н. Лиховида в ШИЗО стало то, что, считая себя незаконно осуждённым, он отказывается подписывать обязательства об исполнении требований режима и выполнять их.

Следует напомнить, что Никита Лиховид 29 марта 2011 г. был осуждён судом Партизанского района Минска по ч. 2 ст. 293 УК Республики Беларусь (участие в массовых беспорядках) к 3 годам и 6 месяцам лишения свободы за участие в акции протеста 19 декабря 2010 г.

Правозащитный центр «Вясна», членская организация FIDH в Беларуси, осуществлял мониторинг судебного разбирательства по делу М. Лиховида и пришёл к выводу о том, что вынесенный судом Партизанского района г. Минска приговор о наказании Никиты Лиховида 3 годами и 6 месяцами лишения свободы был незаконным и политически мотивированным.

По полученной информации, в ШИЗО Новополоцкой колонии Н. Лиховид подвергается жёсткому, бесчеловечному и унижающему человеческое достоинство обращению, по сути являющемуся пытками.

Условия содержания заключённых в штрафных изоляторах Беларуси стали предметом резкой критики международных и белорусских правозащитных организаций. FIDH также обращала внимание на условия содержания заключённых в ШИЗО в своём докладе об условиях содержания в белорусских тюрьмах.

Так, в период нахождения в ШИЗО заключённым не предоставляются прогулки, не выдаются спальные принадлежности, им запрещается лежать или сидеть на нарах (нары пристёгиваются в дневное время к стене), лежать на полу также не разрешается. Кроме того, заключённым запрещается иметь при себе тёплые вещи, при этом температура в ШИЗО часто очень низкая. Содержащиеся там осуждённые фактически лишены сна, испытывают постоянный холод, постоянно лишены доступа к свежему воздуху. Эти условия содержания, очевидно, не соответствуют минимальным международным стандартам содержания заключённых.

В случае с Н. Лиховидом водворение в ШИЗО не может расцениваться иначе как дополнительный инструмент давления на него со стороны властей Беларуси.

В связи с этим мы требуем:

– Прекратить жестокое обращение и пытки, также как и любое другое психологическое и физическое воздействие в отношении Никиты Лиховида.

– Прекратить уголовные дела против участников мирной демонстрации 19 декабря 2010 г., немедленно и безусловно освободить всех, содержащихся под стражей по данному делу, помиловать или амнистировать уже осужденных и отменить любые последствия осуждения (судимость и прочие возможные ограничения в правах).

– Привести условия содержания осуждённых в штрафных изоляторах в исправительных колониях и тюрьмах в соответствие с международными стандартами содержания заключённых.

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

One thought on “FIDH і “Вясна” патрабуюць спыніць жорсткае абыходжаньне й катаваньні ў дачыненьні да Мікіты Ліхавіда”

  1. Іван says:

    стае вельмі сумна, калі чытаешь такое пра беззаконне у тюрмах.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>