2011 27/06
На плошчах Беларусі ...

На плошчах Беларусі ...

Набліжаецца серада, калі на плошчы гарадоў у чарговы раз выйдуць прадстаўнікі Народнага Супраціву. Мінулая акцыя ў Гомелі прайшла досыць спакойна, хаця ў іншых гарадах краіны было затрымана, а пасьля аштрафавана ў адміністратыўным парадку каля 460 чалавек.

Паколькі абвінаваціць удзельнікаў маўклівай рэвалюцыі ў парушэньні закону аб масавых мэрапрыемствах няма ніякіх законных падставаў, супрацоўнікі міліцыі ўжываюць стары правераны мэтад – прад’яўляюць абвінавачваньне ў «хуліганцы» альбо ў непадпарадкаваньні законным патрабаваньням міліцыі.

На днях я атрымаў ліст, у якім утрымліваецца просьба распавесьці аб юрыдычных момантах у выпадку затрыманьня на Плошчы, як паводзіць сябе ў міліцыі й куды пасьля скардзіцца?

Затрыманьне

Важна памятаць, што супрацоўнікі міліцыі надзелены правам затрымаць і даставіць у адзьдзяленьне міліцыі на тэрмін да 3-х гадзінаў практычна любога ня ўпадабанага ім грамадзяніна. На тэрмін звыш 3-х гадзінаў, але не больш чым на 72 гадзіны (трое сутак) могуць быць затрыманыя грамадзяне, падазраваныя ў зьдзяйсьненьні адміністрацыйнага правапарушэньня, за якое ў якасьці спагнаньня прадугледжаны адміністратыўны арышт (напрыклад, артыкул за «хуліганку»).

Як правіла, спачатку затрымліваюць для высьвятленьня асобы (наяўнасьць пры сабе пашпарту пажаданая, але не зьяўляецца гарантыяй у такіх выпадках). Ужо потым, у залежнасьці ад сытуацыі альбо адпускаюць, альбо складаюць адміністратыўны пратакол. Варта памятаць, што супрацоўнікі міліцыі самастойна ў дачыненьні да затрыманага ніякага рашэньня не прымаюць, усё залежыць ад каманды, якая паступіць ім з «Цэнтру», які пакуль дае каманды на папаўненьне бюджэту штрафамі, у тым ліку й па артыкуле за «хуліганку» (выпадак гамяльчаніна Руслана Усьціменкі – па артыкуле 17.1 дробнае хуліганства, за які можна атрымаць максымальна 15 сутак арышту ён атрымаў 20 базавых велічыняў штрафу, па артыкуле 23.4 непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню супрацоўніка міліцыі ён атрымаў 2 базавыя, хоць максымальная санкцыя да 1 750 000 рублёў).

Пры затрыманьні раю нічога супрацоўнікам міліцыі не даказваць, яны «сьляпыя» выканаўцы. Важна быць ахайна апранутым, мець пры сабе пашпарт асобы, ну і вядома пажадана нават піва не ўжываць перад акцыяй. У любым выпадку лёс затрыманага вызначыць «Цэнтар». Суд тут таксама значэньня ня мае, таму раю не марнавацца на адвакатаў. Адпусьцяць праз тры гадзіны без складаньня пратаколу, значыць пашанцавала, складуць пратакол – пашанцавала менш.

Аб затрыманьні фiзычнай асобы супрацоўнікі міліцыі абавязаныя скласьці пратакол адміністратыўнага затрыманьня, у якім паказваюцца дата й месца яго складаньня, пасада, прозьвішча, імя ды імя па бацьку службовай асобы, які склаў пратакол, зьвесткі пра асобу затрыманага, падставы, месца і час яго фактычнага затрыманьня. Копія пратаколу ўручаецца затрыманаму па ягонае просьбе.

Калі пасьля дастаўкі ў адзьдзяленьне міліцыі Вас вырашылі абшукаць, раю не супраціўляцца, міліцыя мае права на асабісты вобшук у прысутнасьці двух панятых. У сувязі з гэтым раю на акцыі нічога ня браць з сабою лішняга. Мабільны тэлефон супрацоўнікі міліцыі забіраць ня маюць права, роўным чынам як і забараняць званкі, за выключэньнем выпадкаў зьмяшчэньня ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Раю не злоўжываць тэлефоннымі званкамі ў адзьдзяленьні міліцыі, а зрабіць пару важных званкоў, паведаміўшы аб затрыманьні сваім блізкім.

Прад’яўленьне абвінавачваньня

Калі супраць Вас пачалі складаць адміністратыўны пратакол аб зьдзяйсьненьні правапарушэньня, няхай нават з самым абсурдным абвінавачваньнем, раю не панікаваць, усё роўна сытуацыю ня зьменіш.

Важна памятаць, што пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні павінен зьмяшчаць дату й месца ягонага складаньня, пасаду, прозьвішча, імя ды імя па бацьку асобы, які склаў пратакол; зьвесткі аб асобе, у адносінах да якой вядзецца адміністратыўны працэс; час, месца й абставіны зьдзяйсьненьня адміністратыўнага правапарушэньня з указаньнем на артыкул кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях, які прадугледжвае адказнасьць за дадзенае правапарушэньне; прозьвішчы, імёны ды імёны па бацьку, адрэсы пацярпелых і сьведкаў, калі яны маюцца; адзнаку аб тым, што асобе, у адносінах да якой вядзецца адміністратыўны працэс, растлумачаны ягоныя правы й абавязкі.

Пасьля складаньня пратаколу раю яго ўважліва прачытаць і абавязкова падпісаць. Адмова ад подпісу ў знак нязгоды з прад’яўлянымі абвінавачваньнямі можа толькі пагоршыць вашае праўнае становішча, паколькі супрацоўнік міліцыі проста зробіць адмысловую адзнаку аб адмове. Разам з тым, у выпадку адсутнасьці Вашаго подпісу на пратаколе супрацоўнікі міліцыі могуць яго перапісваць неабмежаваную колькасьць разоў, не даючы пасьля Вам шанцу выкарыстоўваць іхныя памылкі ў сваю карысьць. Наяўнасьць Вашага подпісу на пратаколе пазбаўляе іх такой магчымасьці. Важна перад сваім подпісам у пратаколе зрабіць сваё пісьмовае тлумачэньне адносна прад’яўленых абвінавачваньняў і потым запатрабаваць копію пратаколу.

СУД

Аб разглядзе адміністратыўнай справы ў судзе падрабязна спыняцца ня варта. Мне ўспамінаецца выпадак, калі на суд аднаго з грамадзкіх актывістаў, які абвінавачваўся ў дробным хуліганстве зьявілася каля дваццаці ягоных калегаў. Пакуль мы праходзілі пашпартную працэдуру на пасту міліцыі й потым падняліся на другі паверх, мой калега атрымаў ужо сем сутак адміністратыўнага арышту. Суд доўжыўся не больш трох хвілінаў.

Аб адсутнасьці эфэктыўнасьці ў прысутнасьці Вашага адвакату на судзе я ўжо сказаў. Сьведкі з Вашага боку пажаданыя, але вялікага значэньня ня маюць. Супраць Вас у судзе будуць хлусіць (ілжэсьведчыць) супрацоўнікі міліцыі, распавядаючы суду, як Вы гучна лаяліся матам, размахвалі рукамі, на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі не рэагавалі.

Супраць абвінавачваньняў у дробным хуліганстве праваабарончая супольнасьць Беларусі яшчэ не выпрацавала спосабаў абароны, за выключэньнем некаторых выпадкаў, пра якія я скажу ніжэй. Бывалі выпадкі, калі супраць хлусьлівых паказаньняў двух супрацоўнікаў міліцыі мы прыводзілі ў суд па пяць і больш сваіх сьведкаў. Суд ацэньваў гэтыя паказаньні крытычна, быццам бы яны скіраваныя на пазьбяганьне магчымай адміністратыўнай адказнасьці.

Тут узнікае тонкі юрыдычны момант. Сам факт «хуліганкі» эфэктыўна ўжо абскардзіць не атрымаецца ні ў вышэйшых судовых інстанцыях, ні ў пракуратуры. А вось падаць скаргу аб адсутнасьці справядлівага судовага разьбіральніцтва кампэтэнтным, незалежным і неперадузятым судом цалкам можна.

У такім выпадку, для тых, хто не спыняецца й жадае ў будучыні атрымаць маральную перамогу, зьяўляецца магчымасьць падачы скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавеку пасьля вычарпаньня ўсіх нутраных сродкаў праўнай абароны.

Пасьля абвяшчэньня пастановы трэба абавязкова ўзяць у судзьдзі ейную засьведчаную судом копію.

Абскарджаньне судовай пастановы

Пастанову суда аб прыцягненьні да адміністратыўнай адказнасьці можна абскардзіць у абласным судзе на працягу дзесяці сутак з моманту ягонага вынясеньня. Таксама скаргу хоць і не эфектыўна, але магчыма падаваць праз ворганы пракуратуры.

Скарга на пастанову суда адрасуецца ў Гомельскі абласны суд, але падаецца ў суд, якi вынес пастанову, які пасьля атрыманьня скаргі накіроўвае яе разам з адміністратыўнай справай у вышэйстаячы суд. Пры падачы скаргі неабходна выплаціць на рахунак райфінаддзелу дзяржаўную пошліну, памер якой залежыць ад памеру прысуджанага штрафу. Калі штраф менш 350 000 рублёў, дзяржпошліна складзе 17 500 рублёў, ад 350 000 рублёў да 3 500 000 рублёў – дзяржпошліна складае 70 000 рублёў.

Пасьля разгляду скаргі ў абласным судзе, куды, як правіла, заяўнік запрашаецца позвай, скаргу яшчэ можна падаваць на працягу паўгода на імя старшыні абласнога суду, а таксама старшыні Вярхоўнага суду, рашэньні якога зьяўляюцца канчатковымі й абскарджваньню на тэрыторыі краіны не падлягаюць.

Ледзь вышэй я сказаў аб магчымасьці падачы скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавеку на адсутнасьць справядлівага судовага разбору кампэтэнтным, незалежным і неперадузятым судом. Гэты мэханізм зьяўляецца досыць складаным у частцы даказваньня й яго трэба пачынаць ужо ў судзе першай інстанцыі, што без спэцыяльных ведаў не пад сілу шэраговаму грамадзяніну. Скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавеку ў Беларусі ўмеюць рыхтаваць як праваабарончыя арганізацыі, гэтак і асобныя праваабаронцы. Аднак гэта ўжо іншая тэма.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

ЧТО НУЖНО ЗНАТЬ И ПОМНИТЬ ПРИ ЗАДЕРЖАНИИ НА ПЛОЩАДИ?

Близится среда, когда на площади городов в очередной раз выйдут представители Народного Сопротивления. Прошлая акция в Гомеле прошла достаточно спокойно, хотя в других городах страны было задержано, а впоследствии оштрафовано в административном порядке около 460 человек. Поскольку обвинить участника молчаливой революции в нарушении закона о массовых мероприятиях нет никаких законных оснований, сотрудники милиции применяют старый проверенный метод – предъявляют обвинение в «хулиганке» или же в неподчинении законным требованиям милиции.

На днях я получил письмо, в котором содержится просьба рассказать о юридических моментах в случае задержания на Площади, как вести себя в милиции и куда впоследствии жаловаться?

ЗАДЕРЖАНИЕ

Важно помнить, что сотрудники милиции наделены правом задержать и доставить в отделение милиции на срок до 3-х часов практически любого не понравившегося им гражданина. На срок свыше 3-х часов, но не более чем на 72 часа (трое суток) могут быть задержаны граждане, подозреваемые в совершении административного правонарушения, за которое в качестве взыскания предусмотрен административный арест (например, статья за «хулиганку»).

Как правило, вначале задерживают для установления личности (наличие при себе паспорта желательно, но не является гарантией в таких случаях). Уже потом, в зависимости от ситуации либо отпускают, либо составляют административный протокол. Следует помнить, что сотрудники милиции самостоятельно в отношении задержанного никакого решения не принимают, все зависит от команды, которая поступит им с «Центра», который пока дает команды на пополнение бюджета штрафами, в том числе и по статье за «хулиганку» (случай гомельчанина Руслана Устименко – по статье 17.1 мелкое хулиганство, за которую можно получить максимально 15 суток ареста он получил 20 базовых величин штрафа, по статье 23.4 неповиновение законному требованию сотрудника милиции он получил 2 базовые, хотя максимальная санкция до 1750000 рублей).

При задержании советую ничего сотрудникам милиции не доказывать, они «слепые» исполнители. Важно быть опрятно одетым, иметь при себе паспорт личности, ну и конечно желательно даже пиво не употреблять перед акцией. В любом случае судьбу задержанного определит «Центр». Суд здесь тоже значения не имеет, поэтому советую не тратиться на адвокатов. Отпустят спустя три часа без составления протокола, значит повезло, составят протокол – повезло меньше.

О задержании физического лица сотрудники милиции обязаны составить протокол административного задержания, в котором указываются дата и место его составления, должность, фамилия, имя и отчество должностного лица, составившего протокол, сведения о личности задержанного, основания, место и время его фактического задержания. Копия протокола вручается задержанному по его просьбе.

Если после доставления в отделение милиции Вас решили обыскать, советую не сопротивляться, милиция имеет право на личный обыск в присутствии двух понятых. В этой связи советую на акции ничего не брать с собой лишнего. Мобильный телефон сотрудники милиции забирать не имеют права, равным образом как и запрещать звонки, за исключением случаев помещения в изолятор временного содержания. Советую не злоупотреблять телефонными звонками в отделении милиции, а сделать пару важных звонков, сообщив о задержании своим близким.

ПРЕДЪЯВЛЕНИЕ ОБВИНЕНИЯ

Если против Вас начали составлять административный протокол о совершении правонарушения, пускай даже с самым абсурдным обвинением, советую не паниковать, все равно ситуацию не изменишь.

Важно помнить, что протокол об административном правонарушении должен содержать дату и место его составления, должность, фамилию, имя и отчество лица, составившего протокол; сведения о лице, в отношении которого ведется административный процесс; время, место и обстоятельства совершения административного правонарушения с указанием на статью кодекса об административных правонарушениях, предусматривающую ответственность за данное правонарушение; фамилии, имена и отчества, адреса потерпевших и свидетелей, если они имеются; отметку о том, что лицу, в отношении которого ведется административный процесс, разъяснены его права и обязанности.

После составления протокола советую его внимательно прочитать и обязательно подписать. Отказ от подписи в знак не согласия с предъявляемыми обвинениями может только усугубить Ваше правовое положение, поскольку сотрудник милиции просто сделает специальную отметку об отказе. Вместе с тем, в случае отсутствия Вашей подписи на протоколе сотрудники милиции могут его переписывать неограниченное количество раз, не давая впоследствии Вам шанса использовать их ошибки в свою пользу. Наличие Вашей подписи на протоколе лишает их такой возможности. Важно перед своей подписью в протоколе сделать свое письменное пояснение относительно предъявленных обвинений и потом потребовать копию протокола.

СУД

О рассмотрении административного дела в суде подробно останавливаться не стоит. Мне вспоминается случай, когда на суд одного из общественных активистов, обвиняемого в мелком хулиганстве явилось около двадцати его коллег. Пока мы проходили паспортную процедуру на посту милиции и потом поднялись на второй этаж, мой коллега получил уже семь суток административного ареста. Суд длился не более трех минут.

Об отсутствии эффективности присутствия Вашего адвоката на суде я уже сказал. Свидетели с Вашей стороны желательны, но большого значения не имеют. Против Вас в суде будут врать (лжесвидетельствовать) сотрудники милиции, рассказывая суду как Вы громко ругались матом, размахивали руками, на замечания сотрудников милиции не реагировали.

Против обвинений в мелком хулиганстве правозащитное сообщество Беларуси еще не выработало способов защиты, за исключением некоторых случаев, о которых я скажу ниже. Бывали случаи, когда против лживых показаний двух сотрудников милиции мы приводили в суд по пять своих свидетелей. Суд оценивал эти показания критически, яко бы они направлены на избежание возможной административной ответственности.

Здесь возникает тонкий юридический момент. Сам факт «хулиганки» эффективно уже обжаловать не получится ни в вышестоящих судах, ни в прокуратуре. А вот подать жалобу об отсутствии справедливого судебного разбирательства компетентным, независимым и беспристрастным судом вполне можно. В таком случае, для тех, кто не останавливается и желает в будущем получить моральную победу, появляется возможность подачи жалобы в Комитет ООН по правам человека после исчерпания всех внутренних средств правовой защиты.

После оглашения постановления нужно обязательно взять у судьи его заверенную судом копию.

ОБЖАЛОВАНИЕ СУДЕБНОГО ПОСТАНОВЛЕНИЯ

Постановление суда о привлечении к административной ответственности можно обжаловать в областном суде в течение десяти суток с момента его вынесения. Также жалобу хотя и не эффективно, но возможно подавать через органы прокуратуры.

Жалоба на постановление суда адресуется в Гомельский областной суд, но подается в суд, вынесший постановление, который после получения жалобы направляет ее вместе с административным делом в вышестоящий суд. При подаче жалобы необходимо уплатить на счет райфинотдела государственную пошлину, размер которой зависит от размера присужденного штрафа. Если штраф менее 350000 рублей, госпошлина составит 17500 рублей, от 350000 рублей до 3 500 000 рублей – госпошлина составляет 70000 рублей.

После рассмотрения жалобы в областном суде, куда, как правило, заявитель приглашается повесткой, жалобу еще можно подавать в течение полугода на имя председателя областного суда, а также председателя Верховного суда, решения которого являются окончательными и обжалованию на территории страны не подлежат.

Чуть выше я сказал о возможности подачи жалобы в Комитет ООН по правам человека на отсутствие справедливого судебного разбирательства компетентным, независимым и беспристрастным судом. Этот механизм является достаточно сложным в части доказывания и его нужно начинать уже в суде первой инстанции, что без специальных познаний не под силу рядовому человеку. Жалобы в Комитет ООН по правам человека в Беларуси умеют готовить как правозащитные организации, так и отдельные правозащитники. Однако эта уже другая тема.

Леанід Судаленка,
Гомель

Паводле службовай разсылкі й
крыніцаў gomelspring.org, gomel-experts.org,
падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>