2011 30/06
Зала суда, суд Жодзіна

Зала суда, суд Жодзіна

З 11-ай гадзіны раніцы 30.06.2011 у Жодзіне праходзяць суды над затрыманымі напярэдадні 29.06.2011г. ля будынку ААТ “БПС-банку”. Паседжаньні вядзе судзьдзя Жодзінкага суда Самойла М.Ф.

На 16-45 быў вынесены толькі адзін прысуд. Пасьля практычна 5-ці гадзіннага паседжаньня Аляксею Лапіцкаму прысудзілі пазбаўленне волі на 5 сутак, ня гледзячы на хадатайніцтва аб замене арышту штрафам у сувязі з неабходнасьцю належнага дагляду за хворай маці.

Сяржуку Салаўёву і Віталю Пятрову пасьля 1,5 гадзіннага й паўгадзіннага разбіральніцтва адпаведна прысудзілі таксама па 5 сутак пазбаўленьня волі. Арыштантаў толькі а 19-30 вывезьлі з будынку суда ў ІЧУ Жодзінкага ГАЎС,

Да моманту вынясеньня абвінаваўчай пастановы па пісмовым хадайніцтве Аляксей Лапіцкі быў вызвалены з-пад варты. У далейшым ён выступаў сьведкам у працэсе над Сяргеем Салаўёвым. У якасьці сьведкі, на працэс Віталя Пятрова яго не запрасілі.

У судзе праваабаронца засьведчыў неправамерныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія фактычна зьдзейсьнілі правакацыю, ужылі гвалт і парушылі грамадзкі парадак на вуліцах гораду. У выніку былі парушаныя асноўныя правы грамадзянаў, прымусова й безпадстаўна затрыманыя жодзінцы, супраць іх зфабрыкаваныя адміністратыўныя справы.

Аляксей Лапіцкі нагадаў суду пра абавязак кожнага суб’екта права Беларусі, асабліва прадстаўнікоў улады, у абавязковым парадку выконваць Канстытуцыю й нормы міжнародных дамоваў у галіне правоў чалавеку, падпісаных Беларусьсю для безумоўнага выкананьня, такіх як Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП), у якім адлюстраваныя асноўныя й неад’емныя, агульнапрызнаныя стандарты права, якія прысутнічаюць таксама і ў Асноўным Законе краіны.

Ён адзначыў аб парушэньні права на свабодны збор і распаўсюд інфармацыі, свабоду мірных сходаў і перасоўваньне грамадзянаў, недатыкальнасьць асобы, а таксама парушэньне міліцыянтамі элемэнтарных правілаў і нормаў дзейснага заканадаўства аб функцыях і дзейнасьці міліцыі ў прыватнасьці пры звароце гармадзянаў у якасьці сьведаў па заўважаных імі парушэньнях грамаўзкага парадку і ў часе зьдзяйсьненьня затрыманьняў.

Адразу ў будынку суда пацярпелым ад адміністратыўнага перасьледу былі зробленыя перадачы зь цёплай вопраткай, неабходным абуткам, а таксама прадметамі гігіены, вадой і ежай.

(Паведамленьне, рас.)

Суды над задержанными в Жодино 29.06.2011 завершылись арестами на 5 суток

С 11-часов утра 30.06.2011 в Жодино проходят суды над задержанными накануне 29.06.2011г. у здания ОАО “БПС-банка». Заседание ведет судья Жодинкага суда Самойло М.Ф.

На 16-45 был вынесен лишь один приговор. После практически 5-ти часового заседания Алексея Лапицкого приговорили к лишению свободы на 5 суток, несмотря на ходатайство о замене ареста на штраф в связи с необходимостью надлежащего ухода за больной матерью.

Сергею Соловьеву и Виталию Петрову после 1,5 часового и получасового разбирательства соответственно присудили также по 5 суток лишения свободы. Арестованных только а 19-30 вывезли из здания суда в ИВС Жодинкога ГОВД,

К моменту вынесения обвинительного постановления по писмовому ходотайніцтву Алексей Лапицкий был освобожден из-под стражи. В дальнейшем он также выступал свидетелем в процессе над Сергеем Соловьевым. В качестве свидетеля, на процесс Виталия Петрова его не пригласили.

В суде правозащитник засвидетельствовал неправомерные действия сотрудников милиции, которые фактически совершили провокацию, применили насилие и нарушили общественный порядок на улицах города. В результате были нарушены основные права граждан, принудительно и безосновательно задержаны жодинцы, против них сфабрыкаваны административные дела.

Алексей Лапицкий напомнил суду об обязанности каждого субъекта права Беларуси, особенно представителей власти, в обязательном порядке соблюдать Конституцию и нормы международных договоров в области прав человека, подписанных Беларусью для безусловного выполнения, таких как Международный Пакт о гражданских и политических правах (МПГиПП), в котором отражены основные и неотъемлемые, общепризнанные стандарты права, которые присутствуют также и в Основном Законе страны.

Он отметил о нарушении права на свободный сбор и распространение информации, свободу мирных собраний и передвижение граждан, неприкосновенность личности, а также нарушение милиционерами элементарных правил и норм действующего законодательства о функциях и деятельности милиции в частности при обращении граждан в качестве свидетелей по замеченным ими нарушениям общественного порядке и во время осуществления задержаний.

Сразу в здании суда пострадавшим от административного преследования были сделаны передачи с тёплой одеждой, необходимой обувью, а также предметами гигиены, водой и пищей.

Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>