2011 07/07
Будынак ГАЎС, Жодзіна (тут прымаюцца перадачы для адміністратыўна асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў Турме №8)

Будынак ГАЎС з памяшканьнямі ІЧУ, Жодзіна

04.07.2011 а 19-45 арыштаваныя пасьля затрыманьня 29.07.2011 на плошчы ля будынку ДК “БелАЗ” Сяргей Салаўёў, Віталь Пятроў і Аляксей Лапіцкі выйшлі на волю. Кожнага зь іх цёплымі аплядысмэнтамі ля ўваходу ў будынак ГАЎС сустрэлі сябры й родныя.

Адразу пасьля выхаду Аляксей Лапіцкі зарэгістраваў у дзяжурнай частцы чарговыя дзьве заявы на імя начальніка жодзінскага ГАЎС Чынкіна А.Б. і начальніка Жодзінскага ІЧУ Мялешкі Д.С.

Як высьветлілася на волі, пасьля сустрэчы з Сьвятланай Лапіцкай, кіраўніцтва ГАЎС зрабіла чарговую “крыўдную памылку”… Начальства ІЧУ Жодзінскага ГАЎС ня здолела адрэагаваць належным чынам на афіцыйную заяву пазбаўленага волі праваабаронцы пры перадачы ім праз вартавых скаргі на пастанову аб адміністратыўным арышце, скіраваную для рэгістрацыі ў Жодзінскі гарадзкі суд. Копію суправаджальнай заявы, перададзенай міліцыянтам сьледам за апэляцыяй, асуджанаму так і не вярнулі, а таксама не перадалі на волю Сьвятлане Лапіцкай неабходную для сваечасовай падачы скаргі інфармацыю аб тым, што скарга пададзеная праз ГАЎС 02.07.2011 і маецца неабходнасьць пракантраляваць ейную сваечасовую дастаку ў суд, а таксама аплаціць 04.07.2011 адпаведную дзяржпошліну.

Чынкін А.Б., начальнік ГАЎС, Жодзіна

Чынкін А.Б., начальнік ГАЎС, Жодзіна

Нежаданьне з боку кіраўніцтва ГАЎС “даваць ход” скарзе – праявілася самым відавочным і нэгатыўным чынам.

Пры вызваленьні адразу высьветлілася, што ніхто з ГАЎС так і не давёў да Сьвятланы Лапіцкай неабходную інфармацыю. Акрамя таго, ня гледзячы на абяцаньні й запэўніваньне міліцыянтаў, ранкам 05.07.2011 заяўнік даведаўся, што апэляцыйная скарга, адпраўленая ім з-за кратаў у Жодзінскі гарадзкі суд праз ІЧУ ГАЎС 02.07.2011 так і не зьявілася ў судзе 04.07.2011. Кіраўніцтву Жодзінскага ГАЎС, дзіўным чынам не хапіла цэлага працоўнага дня, каб пасьля падпісаньня адпаведнага скіраваньня начальнікам ГАЎС Чынкіным А.Б. 04.07.2011 перадаць дакумэнт па месцу прызначэньня, у гарадзкі суд, да якога ў Жодзіне нават пешу можна дайсьці менш чым за паўгадзіны (!?). І гэта пры тым, што з начальнікам ІЧУ Жодзінскага ГАЎС Мялешкам Д.С., як паведамлялі арыштаванаму вартавыя , не магчыма было сустрэцца – яго практычна не было ў будынку ГАЎС, бо ён знаходзіўся … менавіта ў гарадзкім судзе (!?).

Толькі 05.07.2011, практычна праз гадзіну пасьля шэрагу тэлефонных званкоў у пошуках згубленай (“недзе ў паветры” паміж ГАЎС і Жодзінскім судом) скаргі (адпраўленай Аляксеем Лапіцкім з-за кратаў зь месца зьняволеньня) удалося высьветліць, што скарга на пастанову суда была скіраваная з канцылярыі ГАЎС у Жодзінкі гарадзкі суд разсыльным 04.07.2011, у панядзелак. Загадчыца канцылярыі А.Бабок запэўніла, што дакумэнт даўно павінен быць у судзе. Наступныя пошукі заявы ўсё ж прывялі да таго, што скарга ўрэшце, толькі пасьля 10-00 гадзінаў 05.07.2011, зьявілася для рэгістрацыі ў канцылярыі Жодзінскага гарадзкога суда.

Дзякуючы таму, што пяцідзённы тэрмін, вызначаны ПВКаАП для падачы апэляцыяў на пастановы аб адміністратыўных арыштах, у нашым выпадку адлічваўся не ад моманту агалошваньня пастановы суда, 30.06.2011, а з моманту атрыманьня копіі пастановы арыштантам, 01.07.2011, – праваабаронца пасьпеў падаць скаргу ў неабходны тэрмін і меў магчымасьць аплаціць належную ў такіх выпадках дзяржпошліну (1 базавая велічыня – 35 тыс. BYR).

Цікава, што ўчасе прыёму квітанцыі аб аплаце дзяржпошліны, перададзенай у канцылярыю Жодзінскага гарадзкога суду Сьвятланай Лапіцкай пасьля 11-00, апэляцыйная скарга толькі паступіла для належнай рэгістрацыі да старшыні Жодзінскага гарадзкога суда Аліны Клус.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі:

– Такім чынам, можна канстатаваць, што ў жодзінскіх умовах працэдура падачы апэляцыяў арыштантамі падлягае сур’ёзным выпрабаваньням і на практыцы без працы адваката, які мае магчымасьць свабодна знаёміцца з матэрыяламі справы, складаць і наўпрост падаваць апэляцыю ў суд, дадзеная працэдура без належнай легалізацыі інстытуту грамадзкага праваабаронцы ў адміністратыўным працэсе – вельмі цяжка выканальная з-за супрацьдзеяньняў і валакіты. Яна шмат у чым залежыць ад зусім не праўных, а суб’ектыўна-адміністрацыйных, ідэалягічных ды іншых “нюансаў”, адсутнасьці нармальнай камунікацыі й недасканаласьцяў працэдуры.

Сапраўды, ў такіх выпадках без абмену інфармацыяй з блізкімі, а таксама дастаткова абмежаваных (для сваечасовай і якаснай падачы апэляцыі) працэсуальных правоў адміністратыўна арыштаванага, дадзеная працэдура (падачы апэляцыі з-за кратаў у 5-ці дзённы тэрмін) падвяргаецца выпрабаваньню з боку зусім недасканалай і мала кантралюемай заяўніком практыкі перадачы скаргіі праз супрацоўнікаў ІЧУ, якія робяць фізычныя перашкоды для ейнага напісаньня, належнай рэгістрацыі й перадачы па прызначэньні. Такім чынам, пытаньні сваечасовай аплаты дзяржпошліны й сваечасовай перадачы апэляцыі ў суд першай інстанцыі для ейнай належнай рэгістрацыі й адпраўкі ў вышэйшы суд па прызначэньні ў падобных умовах – становяцца надзвычай праблематычнымі.

У сувязі з дадзенымі абставінамі, а таксама з тым, што ўсе пададзеныя Аляксеем Лапіцкім заявы альбо скаргі на імя кіраўніцтва ІЧУ і Жодзінскага ГАЎС (акрамя апэляцыйнай) аказаліся не зарэгістраванымі ў канцылярыі ГАЎС, Аляксей Лапіцкі вымушаны быў зьвярнуцца да пракурора горада Ўладзімера Небоські з адмысловай скаргай да якой далучыў дадаткі ў выглядзе копіяў некаторых заяваў, якія не былі належным чынам зарэгістраваныя, а таксама на якія не наступіла адпаведнага дзеяньня ад службоўцаў міліцыі (заяву ў пракуратуру, гл. дадаткі).

Агулам, за 5 дзён адміністратыўнага арышту ва ўмовах утрыманьня ў кам. №6, кам. №4 і кам. №2 Жодзінскага ІЧУ, у кепскіх умовах асьвятленьня, пры забароне неабходнай оптыкі ды ўтрыманьня з кантынгентам рэцыдывістаў крымінальнікаў, пьяніц і дэбашыраў (бо затрыманых на плошчы Салаўёва, Пятрова і Лапіцкага пратрымалі разам у кам. №4 толькі адну ноч пасьля вынясеньня пастановы) Аляксей Лапіцкі здолеў падаць апэляцыйную скаргу ў суд, суправаджальную заяву для сваечасовай аплаты дзяржпошліны, цалкам 7 заяваў і скаргаў кіраўніцтву ГАЎС, 1-ну – у Жодзінскую Пакуратуру. Аднак, у канцылярыі ГАЎС 05.07.2011 – аніводная з гэтых скаргаў не была зарэгістраваная.

Па выніках свайго зьняволеньня Аляксей Лапіцкі адначыў, што ён меў цудоўную магчымасьць безпасярэдне вывучыць праўную сытуацыю ў ІЧУ знутры, атрымаць больш яснае ўяўленьне пра тое, што адбываецца ў Жодзіне за кратамі, як адбываецца дэкляруемае судом “перавыхаваньне асуджаных” і ў чым яно палягае, асабліва адносна асуджаных па ідэалягічных ці палітычных матывах …

У гэтым кантэксьце, не без іроніі праваабаронца адзначае, што ва ўмовах закрытасьці для грамадзкага кантролю пэнітэнцыярнай сыстэмы, лепшай магчымасьці для ўсебаковай праўнай інспэкцыі дадзенай установы й практыкі па забесьпячэньні выкананьня пастановаў суда аб адміністратыўных арыштах у горадзе Жодзіне – у яго магло б так і не прадставіцца.

– Усё, што адбылося – вельмі павучальнае ды ў шмат чым паказальнае. Атрыманы досьвед дазволіць рабіць больш аб’ектыўныя высновы й адпаведныя крокі для выпраўленьня дзейсных, безумоўна, недасканалых працэдураў, існуючай практыкі ўтрыманьня адміністратыўна арыштаваных у ІЧУ Жодзінскага ГАЎС. Калі ж улічыць, што будынак Жодзінскага ГАЎС, у якім знаходзіцца частка памяшканьняў ІЧУ, зьяўляецца новым, прыкладным аб’ектам гарадзкой інфраструктуры, ўведзеным у эксплюатацыю толькі 09.10.2008г., а большая частка памяшканьняў ІЧУ знаходіцца на тэрыторыі Турмы №8, у раёне вул. Савецкая – можна ўявіць сабе маштабы існуючае праблематыкі.

Сапраўды, калі б не абвінаваўчы прысуд Жодзінскага суда з пазбаўленьнем волі праваабаронцы на 5 сутак зьняволеньня ў ІЧУ Жодзінскага ГАЎС, пра умовы ўтрыманьня вязьняў у гэтай “абразцова паказальнай” установе гораду можна было б здагадвацца ці складаць уражаньні па расповядах “дабразычліва ўсьмешыстых ідэолягаў ад правааховы” ці іншых, зусім нешматслоўных арыштантаў. Зразумела, што нават, калі б і быў нейкім чынам атрыманы дазвол на кароткае інспэкцыйнае наведваньне ІЧУ праваабаронцамі – не магчыма было б сур’ёзна разьлічваць на складаньне імі пасьля гэтага рэальнай карціны ўсяго таго, што насамрэч адбываецца з чалавекам за кратамі …

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Алексей Лапицкий: лучшей возможности для всесторонней правовой инспекции ИВС Жодинского ГОВД могло бы и не представиться …

04.07.2011 а 19-45 арестованые после задержания 29.07.2011 на площади у здания ДК “БелАЗ” Сергей Соловьёв, Виталий Петров и Алексей Лапицкий вышли на свободу. Каждого из них теплыми аплодисментами у входа в здание ГОВД встретили друзья и родные.

Сразу после выхода Алексей Лапицкий зарегистрировал в дежурной части очередные два своих заявления на имя начальника жодинского ГОВД Чинкина А.Б. и начальника Жодинского ИВС Мелешко Д.С.

Сьвятлана Лапіцкая

Сьвятлана Лапіцкая

Как выяснилось на свободе, после встречи с Светланой Лапицкой, руководство ГОВД сделало очередную “обидную ошибку” … Начальство ИВС Жодинского ГОВД не смогло отреагировать должным образом на официальное заявление лишенного свободы правозащитника при передаче им через охранников жалобы на постановление об административном аресте, направленного для регистрации в Жодинский городской суд. Копию сопроводительного заявления, переданного милиционерам вслед за апелляцией, осуждунному так и не вернули, а также не передали на свободу Светлане Лапицкой необходимую для своевременной подачи жалобы информацию о том, что жалоба подана через ГОВД 02.07.2011 и имеется необходимость проконтролировать её своевременную передачу в суд, а также оплатить 04.07.2011 соответствующую госпошлину.

Нежелание со стороны руководства ГОВД “давать ход” жалобе – проявилось самым очевидным и негативным образом.

При освобождении сразу выяснилось, что никто из ГОВД так и не передал Светлане Лапицкой необходимую информацию. Кроме того, не смотря на обещания и заверения милиционеров, утром 05.07.2011 заявитель узнал, что апелляционная жалоба, отправленная им из заключения в Жодинский городской суд через ИВС ГОВД 02.07.2011 так и не появилась в суде 04.07.2011. Руководству Жодинского ГОВД, странным образом не хватило целого рабочего дня, чтобы после подписания соответствующего предписания начальника ГОВД Чинкина А.Б. 04.07.2011 передать документ по месту назначения, в городской суд, к которому в Жодино даже пешком можно дойти менее чем за полчаса (!?). И это при том, что в этот день с начальником ИВС Жодинского ГОВД Мелешко Д.С., как сообщали арестованному охранники, не возможно было встретиться – его практически не было в здании ГОВД, так как он находился … именно в городском суде (!?).

Только 05.07.2011, практически через час после ряда телефонных звонков в поисках утраченной (“где-то в воздухе” между ГОВД и Жодинским судом) жалобы (отправленной Алексеем Лапицким из-за решётки с места заключения) удалось выяснить, что жалоба на постановление суда была направлена из канцелярии ГОВД в Жодинки городской суд разсыльным 04.07.2011, в понедельник. Заведующая канцелярии А. Бобок заверила, что документ давно должен быть в суде. Следующие поиски заявления все же привели к тому, что жалоба наконец, только после 10-00 часов 05.07.2011, появилась для регистрации в канцелярии Жодинского городского суда.

Благодаря тому, что пятидневный срок, определенный ПИКоАП для подачи апелляций на постановления об административных арестах, в нашем случае исчислялся не с момента оглашения постановления суда, 30.06.2011, а с момента получения копии постановления арестантом, 01.07.2011, – правозащитник успел подать жалобу в необходимый срок и имел возможность оплатить причитающуюся в таких случаях госпошлину (1 базовая величина – 35 тыс. BYR). Интересно, что во время приёма квитанции об оплате госпошлины, переданной в канцелярию Жодинского городского суда Светланой Лапицкой после 11-00, апелляционная жалоба только поступила для надлежащей регистрации председателю Жодинского городского суда Алине Клус.

Алексей Лапицкий:

– Таким образом, можно констатировать, что в жодинских условиях процедура подачи апелляций арестантами подлежит серьезным испытаниям и на практике без работы адвоката, который имеет возможность свободно знакомиться с материалами дела, составлять и напрямую подавать апелляцию в суд, данная процедура без надлежащей легализации института общественного правозащитника в административном процессе – очень трудно выполнима из-за противодействия и волокиты. Она во многом зависит от совершенно не правовых, а субъективно-административных, идеологических и других “нюансов”, отсутствия нормальной коммуникации и несовершенства процедуры.

Действительно, в таких случаях без обмена информацией с близкими, а также при достаточно ограниченных (для своевременной и качественной подачи апелляции) процессуальных правах административно арестованного, данная процедура (подачи апелляции из-за решетки в 5-ти дневный срок) подвергается испытанию со стороны совершенно несостоятельной и мало контролируемой заявителем практики передачи жалобы через сотрудников ИВС, которые делают физические препятствия для её написания, должной регистрации и передачи по назначению. Таким образом, вопросы своевременной оплаты госпошлины и своевременной передачи апелляции в суд первой инстанции для её надлежащей регистрации и отправки в высший суд по назначению в подобных условиях – становятся чрезвычайно проблематичными.

Небоська У.У., пракурор горада, Жодзіна

Небоська У.У., пракурор горада, Жодзіна

В связи с данными обстоятельствами, а также с тем, что все поданные Алексеем Лапицким заявления либо жалобы на имя руководства ИВС и Жодинского ГОВД (кроме апелляционной) оказались не зарегистрированными в канцелярии ГОВД, Алексей Лапицкий вынужден был обратиться к прокурору города Владимиру Небосько с особой жалобой к которой присоединил добавки в виде копий некоторых заявлений, которые не были должным образом зарегистрированы, а также на которые не наступило соответствующего действия от чиновников милиции (заявление в прокуратуру, гл. добавки).

Всего, за 5 дней административного ареста в условиях содержания в ком. № 6, ком. № 4 и ком. № 2 Жодинского ИВС, в плохих условиях освещения, при запрете необходимой оптики и содержания с контингентом рецидивистов уголовников, пьющих и дебоширов (ведь задержанных на площади Соловьёва, Петрова и Лапицкого продержали вместе в ком. № 4 только одну ночь после вынесения постановления) Алексей Лапицкий сумел подать апелляционную жалобу в суд, сопроводительное заявление для своевременной оплаты госпошлины, всего 7 заявлений и жалоб руководству ГОВД, 1-ну – в Жодинскую Пакуратуру. Однако, в канцелярии ГОВД 05.07.2011 – ни одно из этих жалоб не была зарегистрирована.

По итогам своего ареста и заключения Алексей Лапицкий отметил, что он имел прекрасную возможность без посредников изучить правовую ситуацию в ИВС изнутри, получить более ясное представление о том, что происходит в Жодино в заключении, как происходит декларируемое судом “перевоспитание осужденных” и в чём оно заключается, особенно относительно осуждённых по идеологическим или политическим мотивам …

В этом контексте, не без иронии правозащитник отмечает, что в условиях закрытости для общественного контроля пенитенциарной системы, лучшей возможности для всесторонней правовой инспекции данного учреждения и практики по обеспечению исполнения постановлений суда об административных арестах в городе Жодино – у него могло бы так и не представиться.

– Всё, что произошло – очень поучительно и во многом показательно. Полученный опыт позволит делать более объективные выводы и соответствующие шаги для исправления действующих, безусловно, несовершенных процедур, существующей практики содержания административно арестованных в ИВС Жодинского ГОВД. Если же учесть, что здание Жодинского ГОВД, в котором находится часть помещений ИВС, является новым, примерным объектом городской инфраструктуры, введенным в эксплуатацию только 09.10.2008г., а большая часть помещений ИВС находится на территории Тюрьмы № 8, в районе ул . Советская – можно представить себе масштабы существующей проблематики.

Действительно, если бы не обвинительный приговор Жодинского суда с лишением свободы правозащитника на 5 суток в ИВС Жодинского ГОВД, об условиях содержания заключённых в этом “образцово показательном” заведении города можно было бы догадываться или составлять впечатления по рассказам “добродушно улыбающихся идеологов от правоохраны” или других, совсем немногословных арестантов. Понятно, что даже, если бы и был каким-то образом получено разрешение на короткое инспекционное посещение ИВС правозащитниками – не возможно было бы серьёзно рассчитывать на составление ими после этого реальной картины всего того, что в действительности происходит с человеком в заключении …

ДАДАТКІ:

Заява А.Лапікага ад 05.07.2011 да пракурора горада Жодзіна Небоські У.У

Алесь Вольны,

Беларусі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>