2011 17/07
З-за кратаў - на СВАБОДУ

З-за кратаў - на СВАБОДУ

16.07.2011 з ІЧУ Жодзіснкага ГАЎС пры Турме №8 павінна было вызваляцца яшчэ каля 50 чалавек, удзельнікаў акцыяў маўклівага пратэсту ў Менску, якіх перавялі з Акрэсьціна. У дзяжурнай частцы ГАЎС грамадзянам, як звычайна, усіх абяцалі вызваліць а 19-30 з прахадной Турмы №8, што на Савецкай 22-а. Але …

Але зноў, насуперак атрыманай інфармацыі ўжо з 18-30 вызваленых пачалі вывозіць мікрааўтобусамі ў розных кірунках, а пра месца высадкі іх нікому не паведамлялася.

У 19-00 выехаў апошні вялікі аўтобус з вызваляемымі. Сустракаючыя паехалі за ім на ўласных аўтамабілях – атрымалася вялікая калёна машынаў … Людзі спадзяваліся, калі ў іх атрымаецца, сустрэць бізкіх адразу па месцу высадкі. Тых, каго вывезьлі раней на мікрааўтобусах, спрабавалі адсачыць грамадзкія валянтэры, якія таксама чакалі “нечаканай высадкі” вызваляемых у самых розных месцах уздоўж трасы на Менск, каб мець магчымасьць адразу паведаміць сустракаючым ля КПП Турмы №8, куды завецьлі й пакінулі іхных дзяцей, сяброў і знаёмых. Гэта трэба было рабіць абавязкова, бо ў вызваляемых не было рэчаў і мабільных тэлефонаў, якія пры афармленьні адміністратыўных арыштаў засталіся на Акрэсьціна ў Менску.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі:
– Такім чынам, як мы бачым і на сёньня, 16 ліпеня 2011, праблемы ў сустракаючых не зьнікаюць … Маючы інфармацыю пра прыбыцьцё грамадзянаў на месца для сусрэчы вызваляемых родных, сваякоў, сяброў, міліцыянты, якія абсалютна не баяцца нейкага пакараньня й адказнасьці па законе, цалкам сьвядома працягваюць падманваць сустракаючых. Яны мэтанакіравана робяць перашкоды ў сустрэчы з блізкімі, развозяць вызваляемых у розныя месцы на мікрабасах і там пакідаюць, перашкаджаючы такім чынам людзям сустрэць сяброў, родных і блізкіх, нармальна дабрацца да дому.

Варта заўважыць, што працэс перашкодаў з боку міліцыянтаў у сустрэчы грамадзянамі вызваляемых з ІЧУ кожны раз мае новую схэму. Бачна, што дзеяньні плянуюцца й каардынуюцца адмыслова кіраўніцтвам ІЧУ і ГАЎС, хоць маюць відавочна неправамерны й наўмысны характар. Гэта звычайнае перавышэньне службовых паўнамоцтваў, скіраванае на прычыненьне шкоды (фізычнай і маральнай) грамадзянам, асабліва тым, што спэцыяльна едуць у Жодзіна для сустрэчы родных і сяброў на волі ў вызначаны законам канкрэтны час і ў канкрэтным месцы вызваленьня.

Куды ў гэтых умовах глядзіць пракурор горада Жодзіна Уладземер Небоська? Па якіх такіх правільных днях і маршрутах ён гуляе з сваёй жонкай па горадзе, што не трапляе ў шэраг “правапарушальнікаў” альбо не заўважае, што робіць у горадзе зь мірнымі грамадзянамі “шпана пры пагонах і ў цывільным”? Што такога неправамернага, павінен зьдзейсьніць “міліцыянт”, каб гэта было ўрэшце заўважаным супрацоўнікам Жодзінскае пракуратуры!? Калі яна пачне выконваць свае наўпростыя абавязкі!???

Пытаньні, пытаньні, пытаньні … А калі ж будуць ужо адказы …? Канкрэтныя й ясныя, праўныя, насамрэч праваахоўныя!?? Калі зьявіцца адказнасьць за правапарушэньні й правакацыі ды ілжэсьведчаньні ў судах, зьдзяйсьняемыя службоўцамі Жодзінскага ГАЎС … ды іншых “правільных установаў” гораду?

Застаецца толькі спадзявацца, што – хутка! Бо неяк няёмка думаць, што ў праваахоўна-судовай сыстэме не засталося аніводнага прафэсыяналу, аніводнага афіцэру, аніводнага граму годнасьці й службовай адкзанасьці, … звычайнага чалавечага сумленьня!

Алесь Вольны,
Licviny-INFA

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>