2011 23/07
Багданава, Гомель

Марыя Багдановіч, Гомель

У сваёй скарзе актывістка адзначыла, што падчас правядзення выбараў у 2010 годзе ў мясцовыя Саветы яна з’яўлялася афіцыйна зарэгістраваным кандыдатам па Малайчукоўскай выбарчай акрузе № 5 у Гомелі. У адзін з дзён папярэдняга галасавання яе давераныя асобы зафіксавалі 76 выбаршчыкаў, якія з’явіліся для галасавання, у той час як камісія агучыла лічбу ў 263 выбаршчыкі. (далей – правапіс першакрыніцы)

Кандыдат у дэпутаты вырашыла даведацца, адкуль выбарчая камісія ўзяла 187 “мёртвых душ” і пайшла па інстанцыях.

Старшыня гарадской выбарчай камісіі Сяргей Парошын паведаміў кандыдату аб немагчымасці праверыць дакладнасць дадзеных, якія зафіксавалі незалежныя назіральнікі. Яго калега з абласной выбарчай камісіі Аляксандр Усаў разыходжанне па колькасці выбаршчыкаў патлумачыў няўважлівасцю давераных асобаў кандыдата.

Не пагадзіўшыся з фармальнымі адпіскамі, Марыя Багдановіч звярнулася ў суд. Але і тут народную абранніцу чакала расчараванне – аказваецца выбарчым кодэксам нашай краіны судовае абскарджанне вынікаў выбараў не прадугледжана.

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда Забара А.А. паведаміў на адрас экс-кандыдата, што рашэнні тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, звязаныя з падвядзеннем вынікаў выбараў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, не падлягаюць абскарджанню ў судовым парадку.

Актывістка просіць Камітэт па правах чалавека ААН не толькі ўстанавіць факт парушэння яе права на справядлівы і незалежны суд, але і рэкамендаваць беларускаму ўраду прывесці нормы выбарчага кодэкса ў адпаведнасць з абавязкамі краіны на міжнародным узроўні.

Як адзначае гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў рыхтаваць актывістцы скаргу ў ААН, на сённяшні дзень Камітэт па правах чалавека разгледзеў ужо каля трох дзесяткаў скаргаў беларускіх грамадзян. Дакумент з меркаваннямі КПЧ ААН па індывідуальным звароце гомельскіх актывістаў можна ўбачыць тут.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Гомель: экс-кандидат в депутаты Мария Богданович обратилась в ООН

В своей жалобе активистка отметила, что во время проведения выборов в 2010 году в местные Советы она являлась официально зарегистрированным кандидатом по Малайчуковскай избирательному округу № 5 в Гомеле. В один из дней предварительного голосования её доверенные лица зафиксировали 76 избирателей, явившихся для голосования, в то время как комиссия озвучила цифру в 263 избиратели.

Кандидат в депутаты решил узнать, откуда избирательная комиссия взяла 187 “мертвых душ” и пошла по инстанциям.
Председатель городской избирательной комиссии Сергей Порошин сообщил кандидату о невозможности проверить достоверность данных, которые зафиксировали независимые наблюдатели. Его коллега из областной избирательной комиссии Александр Усов расхождение по количеству избирателей объяснил невнимательностью доверенных лиц кандидата.

Не согласившись с формальными отписками, Мария Богданович обратилась в суд. Но и здесь народную избранницу ждало разочарование – оказывается избирательным кодексом нашей страны судебное обжалование результатов выборов не предусмотрено.
Заместитель председателя Верховного суда Забара А.А. сообщил в адрес экс-кандидата, что решения территориальной избирательной комиссии, связанные с подведением итогов выборов в соответствии с действующим законодательством Республики Беларусь, не подлежат обжалованию в судебном порядке.

Активистка просит Комитет по правам человека ООН не только установить факт нарушения ее права на справедливый и независимый суд, но и рекомендовать белорусскому правительству привести нормы избирательного кодекса в соответствие с обязательствами страны на международном уровне.

Как отмечает гомельский правозащитник Леонид Судаленко, который помогал готовить активистке жалобу в ООН, на сегодняшний день Комитет по правам человека рассмотрел уже около трех десятков жалоб белорусских граждан. Документ с мнениями КПЧ ООН по индивидуальному обращению гомельских активистов можно увидеть здесь.

Паводле gomelspring.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>