Арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у акцыі 3 ліпеня напісаў скаргі на ўмовы ўтрыманьня ў ЦІП на Акрэсьціна і ІЧУ ў Жодзіна.
Скарга на ўмовы ўтрыманьня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна была накіраваная ў пракуратуру гораду Менску. У сваёй скарзе асуджаны адзначыў, што камэра не была абсталяваная індывідуальнымі спальнымі месцамі, сталом ды лаўкамі для прыманьня ежы, у камэры было разьбітае вакно, арыштаваным не выдалі прадметаў асабістае гігіены, санітарны стан у камэры быў жахлівы: паміж ваконнымі рамамі ляжалі рэшткі мёртвага галуба. Тым самым адміністрацыя ўстановы парушыла нормы ПВКаАП і Правілаў нутранага распарадку установаў ворганаў нутраных справаў, зацьверджаныя Пастановай МУС Рэспублікі Беларусь.
Таксама арыштаваны паскардзіўся на жорсткае й безчалавечнае абыходжаньне пры паступленьні ў Ізалятар часовага ўтрыманьня ў Жодзіне. Скарга накіраваная ў пракуратуру Менскае вобласьці. Арыштаваны паскардзіўся на зьбіцьцё, абразы й нецэнзурную лаянку з боку супрацоўнікаў міліцыі.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Арестованный пожаловался на условия содержания на Окрестина и в Жодино
Арестованный на 10 суток за участие в акции 3 июля написал жалобы на условия содержания в ЦИП на Окрестина и ИВС в Жодино.
Жалоба на условия содержания в Центре изоляции правонарушителей на Окрестино была направлена в прокуратуру города Минска. В своей жалобе арестованный отметил, что камера не была оснащена индивидуальными спальными местами, столом и скамейками для принятия пищи, в камере было разбито окно, арестованным не выдали предметы личной гигиены, санитарное состояние в камере был ужасное: между оконными рамами лежали останки мертвого голубя. Тем самым администрация учреждения нарушила нормы ПИКоАП и Правил внутреннего распорядка учреждений органов внутренних дел, утвержденные Постановлением МВД Республики Беларусь.
Также арестованный пожаловался на жестокое и бесчеловечное обращение при поступлении в Изолятор временного содержания в Жодино. Жалоба направлена в прокуратуру Минской области. Арестованный пожаловался на избиение, оскорбления и нецензурную брань со стороны сотрудников милиции.
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info