2011 26/07
Сяргей Сабалеўскі, Жодзіна

Сяргей Сабалеўскі, Жодзіна

Сяргей Сабалеўскі, які быў 03.07.2011 затрыманы ў Жодзіне міліцыянтамі пад непасрэдным кіраўніцтвам намесьніка начальніка Жодзінскага ГАЎС, С.Сеўца, і потым 15.07.2011 быў асуджаны па арт. 17.1 КаАП судзьдзёй Трапашкай Т. за быццам бы нецэнзурныя выказваньні, 25.07.2011 – абскардзіў пастанову Жодзінскага суда ў Менскі абласны суд.

Пры вынясеньні пастановы судзьдзя паказальна праігнаравала паказаньні незалежных сьведкаў, а ў аснову абвінаваўчага прысуду паклала непасьлядоўныя й супярэчлівыя паказаньні міліцыянтаў Хамэнкова, Кракоўскага, Сеўца, Сталярова. Апошні на пытаньні затрыманага пры разьбіральніцтве ў ГАЎС, а таксама потым у судзе патлумачыў, што С. Сабалеўскі быў затрыманы для высьвятленьня пытаньняў зь ягоным роварам. Вэрсыя нецэнзурнай брані й адпаведнага парушэньня грамадзкага парадку ўзьнікла напрыканцы 3 гадіны затрыманьня ў рапартах Хамэнкова й Кракоўскага, падначаленых С.Сеўца, які зьяўляецца нязьменным удзельнікам усіх падобных адміністратыўных працэсаў у Жодзіне й зьяўляецца начальнікам МГБ Жодзінскага ГАЎС.

Севец С.Е. – непасрэдна прысутнічаў пры затрыманьні Сяргея Сабалеўскага, фактычна кіраваў працэсам і знаходзіўся ў цывільнай вопратцы. Аднак, на судзе 15.07.2011г., на якім таксама прысутнічаў праваабаронцаАляксей Лапіцкі, ён не пацьвердзіў свой актыўны ўдзел у затрыманьні, даў ілжывыя сьведкавыя паказаньні па абставінах затрыманьня, а таксама адносна месца свайго пражываньня (назваў вул. Сухаградзкая, д.1).

Сяргей Сабалеўскі скарыстаўся дапамогай Аляксея Лапіцкага і шаблёнам скаргі (рас.), якую мы выстаўлялі ў матэрыяле па справе Рамана Васільева, падрыхтаваную Сяргеем Усьцінавым, і прапаноўвалі скарыстоўваць у якасьці прыкладу пры апратэставаньні неабгрунтаваных пастановаў судоў першай інстанцыі іншымі пацярпелымі ад адміністратыўнага перасьледу па падобных (арт. 17.1 КаАП) надуманых абвінавачваньнях. Для рэгістрацыі скаргі ў Жодзіснкім гарадзкім судзе на гэты раз аплачвалася дзяржпошліна памерам 0.5 базавай велічыні, 17,5 тыс. BYR (для выпадкаў з адміністратыўнымі арыштамі памер дзяржпошліны пры абскарджваньні складае 1 базавую велічыню, 35 тыс. BYR)

Копію скаргі Сяргея Сабалеўскага можна паглядзець тут (рас.)

Нумар рахунку ды іншыя рэквізыты, неабходныя для правільнай аплаты дзяржпошліны ў банку
пры падачы скаргі ў Менскі абласны суд на адміністратыўную пастанову суда першай інстанцыі, можна паглядзець тут.

Сяргей Севец

Сяргей Севец (абвінаваўца)

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Сергей Соболевский также обжаловал постановление Жодинского суда (копия документа)

Сергей Соболевский, который был 03.07.2011 задержан в Жодино милицией под непосредственным руководством заместителя начальника Жодинского ГОВД, С. Севца, и потом 15.07.2011 был осужден по ст. 17.1 КоАП судьёй Трепашкой Т. за якобы нецензурные высказывания, 25.07.2011 – обжаловал постановление Жодинского суда в Минский областной суд.

При вынесении постановления судья показательно проигнорировала показания независимых свидетелей, а в основу обвинительного приговора положила безответственные и противоречивые показания милиционеров Хаменкова, Краковского, Севца, Столярова. Последний на вопросы задержанного при разбирательстве в ГОВД, а также потом в суде пояснил, что С. Соболевский был задержан для выяснения вопросов с его велосипедом. Версия нецензурной брани и соответствующего нарушения общественного порядка возникла в конце 3 часов задержания в рапортах Хаменкова і Краковского, подчинённых С.Севца, который является неизменным участником всех подобных административных процессов в Жодино и является начальником МОБ Жодинского ГОВД.

Севец С.Е. – непосредственно присутствовал при задержании Сергея Соболевского, фактически руководил процессом и находился в гражданской одежде. Однако, на суде 15.07.2011г., на котором также присутствовал правозащитник Алексей Лапицкий, он не подтвердил свое активное участие в задержании, дал ложные свидетельские показания по обстоятельствам задержания, а также относительно места своего проживания (назвал ул. Сухаградкая, д.1).

Аляксей Лапіцкі (праваабаронца)

Аляксей Лапіцкі (праваабаронца)


Сергей Соболевский
воспользовался помощью Алексея Лапицкого и шаблоном жалобы (рус.), которую мы выставляли в материале по делу Романа Васильева, подготовленную Сергеем Устиновым, и предлагали использовать в качестве примера при опротестовании необоснованных постановлений судов первой инстанции другими пострадавшими от административного преследования по подобным (ст . 17.1 КоАП) надуманным обвинениям.
Для регистрации жалобы в Жодинском городском суде на этот раз оплачивалась госпошлина в размере 0.5 базовой величины, 17,5 тыс. BYR (для случаев с административными арестами размер госпошлины при обжаловании составляет 1 базовую величину, 35 тыс. BYR)

Копию жалобы Сергея Соболевского можно посмотреть здесь (рус.)

Номер счёта и другие реквизиты, необходимые для правильной оплаты госпошлины в банке при подаче жалобы в Минский областной суд на административное постановление суда первой инстанции, можно посмотреть здесь.

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>