2011 29/07

united_nations11

Пра гэта Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў афіцыйна заявіла 27 ліпеня 2011.

Беларусь парушыла міжнародныя абавязальніцтвы, прывёўшы ў выкананьне сьмяротныя прысуды па двух справах, якія знаходзяцца на разглядзе Камітэту ААН па правах чалавеку. Сябры Камітэту прасілі беларускія ўлады дачакацца вынікаў разгляду гэтых справаў. Аднак гэтая просьба засталася без увагі.

У Камітэт ААН паступілі скаргі аб тым, што Андрэй Бурдыка й Алег Грышкаўцоў, асуджаныя да сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, нібыта падвяргаліся катаваньням пдчас разсьледаваньня справаў, і што судовыя працэсы над імі не былі справядлівымі.

Дакладная дата выкананьня прысудаў Камітэту невядомая, але мяркуецца, што гэта адбылося ў пэрыяд паміж 13 і 19 ліпеня 2011 году.

21 ліпеня Камітэт накіраваў ліст Пастаяннаму прадстаўніцтву Рэспублікі Беларусь пры адзьдзяленьні ААН у Жэнэве, у якім выказаў занепакоенасьць наконт пакараньня Андрэя Бурдыкі й Алега Грышкаўцова і папрасіў даць тлумачэньні на гэты конт. Аднак пакуль аніякага адказу не паступіла.

Старшыня Камітэту Зонке Занэле Маёдзіна заявіў, што просьба да Менску пра забесьпячэньне часовых мераў абароны была накіраваная з тым, каб не дапусьціць непапраўнай памылкі ў дачыненьні да асобаў, якія сьцьвярджаюць, што іх правы былі парушаныя. Праігнараваўшы гэтую просьбу, Беларусь тым самым парушыла свае абавязальніцтвы ў рамках Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Гэта ўжо другі выпадак за апошнія два гады, калі Беларусь прывяла ў выкананьне сьмяротныя прысуды ў дачыненьні да асобаў, чые скаргі разглядае ААН.

Камітэта ААН па правах чалавеку быў утвораны ў адпаведнасьці з палажэньнямі Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Ён складаецца з васемнаццаці экспэртаў. Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах быў прыняты Генэральнай Асамблеяй ў 1966 годзе і ўступіў у сілу ў 1976 годзе.

Паводле аднаго з факультатыўных пратаколаў да Пакту, дзяржавы прызнаюць кампэтэнцыю Камітэта разглядаць прыватныя канфідэнцыйныя паведамленьні. Маецца на ўвазе, што прыватныя асобы, якія лічаць, што іхныя правы, абвешчаныя ў Пакце, былі парушаныя, могуць непасрэдна зьвяртацца з скаргаю ў Камітэт па правах чалавеку.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

ООН: Беларусь нарушила международные обязательства, приведя в исполнение смертные приговоры

Об этом Организация Объединенных Наций официально заявила 27 июля.
Беларусь нарушила международные обязательства, приведя в исполнение смертные приговоры по двум делам, которые находятся на рассмотрении Комитета ООН по правам человека. Члены Комитета просили белорусские власти дождаться результатов рассмотрения этих дел. Однако эта просьба осталась без внимания.
В Комитет ООН поступили жалобы о том, что Андрей Бурдыко и Олег Гришковцов, приговоренные к смертной казни в Беларуси, якобы подвергались пыткам в ходе расследования дел, и что судебные процессы над ними не были справедливыми.

Точная дата исполнения приговоров Комитету неизвестна, но предполагается, что это произошло в период между 13 и 19 июля 2011 года.

21 июля Комитет направил письмо Постоянному представительству Республики Беларусь при отделении ООН в Женеве, в котором выразил обеспокоенность поводу казни Андрея Бурдыко и Олега Гришковцова и попросил предоставить разъяснения на этот счет. Однако пока никого ответа не поступило.

Председатель Комитета Зонке Занеле Майодина заявил, что просьба к Минску об обеспечении временных мер защиты была направлена с тем, чтобы не допустить непоправимой ошибки по отношению к лицам, которые утверждают, что их права были нарушены. Проигнорировав эту просьбу, Беларусь тем самым нарушила свои обязательства в рамках Факультативного протокола к Международному пакту по гражданским и политическим правам.

Это уже второй случай за последние два года, когда Беларусь привела в исполнение смертные приговоры в отношении лиц, чьи жалобы рассматривает ООН.

Комитета ООН по правам человека был образован в соответствии с положениями Международного пакта о гражданских и политических правах. Он состоит из восемнадцати экспертов. Международный пакт о гражданских и политических правах был принят Генеральной Ассамблеей в 1966 году и вступил в силу в 1976 году.

Согласно одному из факультативных протоколов к Пакту государства признают компетенцию Комитета рассматривать частные конфиденциальные сообщения. Имеется в виду, что частные лица, которые считают, что их права, провозглашенные в Пакте, были нарушены, могут непосредственно обращаться с жалобой в Комитет по правам человека.

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>