2011 29/07

А.Савіных, МЗС Беларусі

А.Савіных, МЗС Беларусі

Заява Камітэту ААН па правах чалавеку аб парушэньні Беларусьсю міжнародных абавязальніцтваў у сувязі з выкананьнем сьмяротных прысудаў двум грамадзянам, справы якіх знаходзіліся на разглядзе Камітэту, неправамерная. Пра гэта 28 ліпеня заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. З чыноўнікам ад МЗС не пагаджаецца гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка, які цягам апошніх 10 гадоў шчыльна працуе з ААНаўскім Камітэтам, паведамляе “Гомельская вясна”.

– Калі прэс-сакратар МЗС мае на ўвазе непадпісаньне нашай краінай другога Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, скіраванага на адмену сьмяротнага пакараньня, зь ім можна пагадзіцца, – падкрэсьлівае праваабаронца.

– Аднак калі браць пад увагу не сьмяротнае пакараньне як такое, а міжнародныя абавязальніцтвы нашай краіны ў цэлым, тут, мякка кажучы, чыноўнік хітруе. Беларусь ня мела права прыводзіць у выкананьне сьмяротныя прысуды да моманту разгляду скаргаў асуджаных у Камітэце ААН па правах чалавеку.

Леанід Судаленка, Гомель

Леанід Судаленка, Гомель

Леанід Судаленка падкрэсьлівае, што ў заяве прадстаўніка МЗС нічога не сказана пра ратыфікацыю Беларусьсю Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, паводле якога краіна-удзельніца прызнала кампетэнцыю Камітэту прымаць і разглядаць паведамленьні ад асобаў, якія падлягаюць пад ейную юрысдыкцыю ды якія сьцьвярджаюць, што яны зьяўляюцца ахвярамі парушэньня дзяржавай якога-небудзь з правоў, выкладзеных у Пакце.

– Упэўнены, Камітэт па правах чалавеку прыняў меры тэрміновага характару адносна скаргаў асуджаных да сьмяротнага пакараньня ды ў тэрміновым парадку праінфармаваў урад Беларусі пра неабходнасьць устрымацца ад прывядзеньня ў выкананьне сьмяротных прысудаў у дачыненьні да асуджаных. Тым ня менш, прысуды выкананыя, за што нашая краіна й падвергнулася справядлівай крытыцы з боку ААН, – кажа праваабаронца.

У дадзенай сытуацыі, зьвяртаючыся да беларускіх чыноўнікаў, якія любяць паўтараць пра прымяненьне “падвойных стандартаў” з боку эўрапейцаў, Леанід Судаленка падсумоўвае: “Вы ніколі ня будзеце падзяляць чужога меркаваньня, пакуль не навучыцеся выконваць узятыя на сябе абавязальніцтвы”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитник о заявлении МИД: “Никогда не будете разделять чужое мнение, пока не выполните свои обязательства”

Заявление Комитета ООН по правам человека о нарушении Беларусью международных обязательств в связи с исполнением смертных приговоров двум гражданам, дела которых находились на рассмотрении Комитета, неправомерно. Об этом 28 июля заявил пресс-секретарь МИД Беларуси Андрей Савиных. С чиновником от МИД не соглашается гомельский правозащитник Леонид Судаленко, который на протяжении последних десяти лет плотно работает с ООНовский комитетом, сообщает “Гомельская весна” .

– Если пресс-секретарь МИД подразумевает неподписание нашей страной второго Факультативного протокола к Международному пакту о гражданских и политических правах, направленного на отмену смертной казни, с ним можно согласиться, – подчеркивает правозащитник.
– Однако если брать во внимание не смертную казнь как таковую, а международные обязательства нашей страны в целом, здесь, мягко говоря, чиновник лукавит. Беларусь не имела права приводить в исполнение смертные приговоры до момента рассмотрения жалоб осужденных в Комитете ООН по правам человека.

Леонид Судаленко подчеркивает, что в заявлении представителя МИД ничего не сказано о ратификации Беларусью Факультативного протокола к Международному пакту о гражданских и политических правах, согласно которому страна-участница признала компетенцию Комитета принимать и рассматривать сообщения от лиц, подлежащих ее юрисдикции и утверждающих, что они являются жертвами нарушения государством какого-либо из прав, изложенных в Пакте.

– Уверен, Комитет по правам человека принял меры срочного характера относительно жалоб осужденных к смертной казни и в срочном порядке проинформировал правительство Беларуси о необходимости воздержаться от приведения в исполнение смертных приговоров в отношении осужденных. Тем не менее, приговоры приведены в исполнение, за что наша страна и подверглась справедливой критике со стороны ООН, – говорит правозащитник.

В данной ситуации, обращаясь к белорусским чиновникам, которые любят повторять о применении “двойных стандартов” со стороны европейцев, Леонид Судаленко подытожил: “Вы никогда не будете разделять чужое мнение, пока не научитесь выполнять взятые на себя обязательства”.

Паводле homelspring.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>