2011 31/07
Аляксандар Вайцешык, Баранавічы

Аляксандар Вайцешык, Баранавічы

27 ліпеня 2011 году грамадзкі актывіст Аляксандар Вайцешык накіраваў заяву начальніку гарадзкой міліцыі Герасімовічу В.У. і ў пракуратуру горада. У заяве паведамляецца, што 27 ліпеня ён прыйшоў у сваю кватэру, дзе ўжо яго чакаў невядомы ў цывіліным.

Маці пацярпелага неабачліва адкрыла дзьверы, а невядомы, бязь ейнага дазволу, уварваўся ў кватэру. На запыт, хто ён такі, незнаёмец адказаў, што пытаньні тут будзе задаваць ён. У адказ на гэта Аляксандар Вайцешык паведаміў незнаёмцу, што ён ідзе выклікаць міліцыю і тэлефанаваць у пракуратуру. Калі, як паведамляецца ў заяве, Аляксандар Вайцешык пачаў выходзіць з кухні незнаёмец напаў на яго й стаў закручваць рукі ды наносіць удары па галаве й целу. Як зафіксавала судмэдэкспэртыза, усяго было нанесена 22 удары.

У гарадзкой міліцыі праваабаронца Карней Пятровіч і грамадзкі актывіст Рыгор Грык спрабавалі выступіць у якасьці прадстаўнікоў пацярпелага. Такое права прадугледжанае арт. 62 Канстытуцыі. Але сьледчы пракуратуры, які прыехаў у адзьдзел міліцыі, каб правесьці апытаньне, не дазволіў Карнею Пятровічу й Рыгору Грыку прысутнічаць пры гэтым. Актывісты лічаць, што такая забарона ёсьць парушэньнем канстытуцыйнага права на юрыдычную дапамогу.

Цяпер Аляксандар Вайцешык знаходзіцца ў гарадзкім ізалятары часовага ўтрыманьня. Незнаёмец аказаўся маёрам міліцыі, які, магчыма, даказвае цяпер, што Аляксандар Вайцешык аказаў супраціўленьне супрацоўніку міліцыі. Грамадзкі актывіст Віктар Сырыца лічыць, што дадзены інцыдэнт можа быць зьвязаны з тым, што Аляксандар Вайцешык адмаўляўся без позвы йсьці другі раз на дактыляскапію.

... victim of violence

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Барановичи: милиционер в штатском избил активиста в его квартире

27 июля 2011 года общественный активист Александр Войтешик направил заявление начальнику городской милиции Герасимовичу и в прокуратуру города. В заявлении сообщается, что 27 июля он пришел в свою квартиру, где уже его ждал неизвестный в штатском.

Мать пострадавшего неосмотрительно открыла дверь, а неизвестный, без ее разрешения, ворвался в квартиру. На запрос, кто он такой, незнакомец ответил, что вопросы здесь будет задавать он. В ответ на это Александр Войтешик сообщил незнакомцу, что он идет вызывать милицию и звонить в прокуратуру. Когда, как сообщается в заявлении, Александр Войтешик начал выходить из кухни, незнакомец напал на него и стал закручивать руки и наносить удары по голове и телу. Как зафиксировала судмедэкспертиза, всего было нанесено 22 удара.

В городской милиции правозащитник Корней Петрович и общественный активист Григорий Грик пытались выступить в качестве его представителей. Такое право предусмотрено ст. 62 Конституции. Но следователь прокуратуры, который приехал в отдел милиции, чтобы провести опрос, не позволил Корнею Петровичу и Григорию Грику присутствовать при этом. Активисты считают, что такой запрет является нарушением конституционного права на юридическую помощь.

Сейчас Александр Войтешик находится в городском изоляторе временного содержания. Незнакомец оказался майором милиции, который, возможно, доказывает сейчас, что Александр Войтешик оказал сопротивление работнику милиции. Общественный активист Виктор Сырица считает, что данный инцидент может быть связан с тем, что Александр Войтешик отказывался без повестки идти второй раз на дактилоскопию.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>