2011 28/07
Гвалт на вуліцах Менску

Гвалт на вуліцах Менску

Пра чарговы такі выпадак праваабаронцам паведаміў Уладзімер Марозаў. Ён зьвяртаўся да пракурора г. Менску з запытам прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў міліцыі, якія душылі яго да страты прытомнасьці 6 ліпеня ля будынку Нацыянальнае бібліятэкі. (далей – правапіс першакрыніцы)

Створаная супрацоўнікамі міліцыі сітуацыя пагражала жыццю гэтага чалавека. Нагадаем, што адзін з людзей у цывільным, якія з ужываннем грубай сілы спрабавалі зацягнуць Уладзіміра Юр’евіча ў аўтобус без нумарных знакаў, скарыстаў удушлівы прыём, пасля чаго хворы чалавек страціў прытомнасць. Пры гэтым хапуны, якія назваліся супрацоўнікамі органаў унутраных спраў, не толькі не выклікалі “Хуткую дапамогу”, але і перашкаджалі выкліку, затрымліваючы людзей, якія спрабавалі патэлефанаваць.

У такіх дзеяннях міліцыянтаў, як адзначыў Уладзімір Марозаў у скарзе ў пракуратуру, бачацца прыкметы складаў крымінальных злачынстваў, прадугледжаных артыкулам 159 КК “Пакіданне ў небяспецы”, артыкулам 425 КК “Бяздзейнасць службовай асобы”, артыкулам 426 КК “Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў”.

Аднак пракурорскія органы ўхіліліся ад прававой ацэнкі выкладзеных у скарзе фактаў. Спадару Марозаву паведамілі, што гарадская пракуратура перанакіравала яго скаргу ў пракуратуру Першамайскага раёна, а адтуль яна патрапіла ў Першамайскае РУУС. Атрымліваецца, што пракуратура – орган, які мае неабходныя паўнамоцтвы для правядзення праверкі і прыняцца адпаведных захадаў – скінула скаргу пацярпелага на разгляд яго ж душыцелям.
Праваабаронцам неаднаразова даводзілася ўказваць на такі “класічны футбол” – калі пракуратура ігнаруе правы грамадзянаў, што наўпрост забаронена Законам “Аб зваротах грамадзянаў”.

Каментуючы сітуацыю, юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч спасылаецца на артыкул 9 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян”, згодна з якім “забараняецца перадаваць скаргі грамадзянаў у дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, дзеянні (бяздзеянне) якіх абскарджваецца”. У Законе ёсць толкі адно выключэнне – калі вырашэнне пытання адносіцца да выключнай кампетэнцыі дадзенага органа. Праваабаронца лічыць, што перанакіраванне скаргі Уладзіміра Марозава пракуратурай Першамайскага раёна ў Першамайскі РУУС – грубае і абуральнае парушэнне законных правоў гэтага чалавека.
Чаго тады вартыя нядаўнія выказванні Генпракурора Васілевіча наконт карэктнасці і законнасці паводзінаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў? Яны выглядаюць пустаслоўем у полі беззаконнасці. Чаму пракуратура, на якую ўскладаюцца функцыі абаронцы законнасці, на справе ўхіляецца ад абароны правоў грамадзянаў?

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Прокуратура отфутболивает жалобы на избивающих людей милиционеров-хапунов

Об очередном таком случае правозащитникам сообщил Владимир Морозов. Он обращался к прокурору г. Минска с просьбой привлечь к ответственности сотрудников милиции, которые душили его до потери сознания 6 июля у здания Национальной библиотеки.

Созданная сотрудниками милиции ситуация угрожала жизни этого человека. Напомним, что один из людей в штатском, которые с применением грубой силы пытались затянуть Владимира Юрьевича в автобус без номерных знаков, использовал удушливый прием, после чего больной человек потерял сознание. При этом хапуны, которые представились сотрудниками органов внутренних дел, не только не вызвали “Скорую помощь”, но и препятствовали вызову, задерживая людей, которые пытались позвонить.

В таких действиях милиционеров, как отметил Владимир Морозов в жалобе в прокуратуру, видятся признаки составов уголовных преступлений, предусмотренных статьей 159 УК “Оставление в опасности”, статьей 425 УК “Бездействие должностного лица”, статьей 426 УК “Превышение власти или служебных полномочий”.

Однако прокурорские органы уклонились от правовой оценки изложенных в жалобе фактов. Владимиру Морозову сообщили, что городская прокуратура перенаправила его жалобу в прокуратуру Первомайского района Минска, а оттуда она попала в Первомайское РУВД. Получается, что прокуратура – орган, который имеет необходимые полномочия для проведения проверки и принятия соответствующих мер – сбросила жалобу потерпевшего на рассмотрение его же душителям.

Правозащитникам неоднократно приходилось указывать на такой “классический футбол” – если прокуратура игнорирует права граждан, что напрямую запрещено Законом “Об обращении граждан”.

Комментируя ситуацию, юрист ПЦ “Вясна” Валентин Стефанович ссылается на статью 9 Закона Республики Беларусь “Об обращениях граждан”, согласно которому “запрещается передавать жалобы граждан в государственные органы, иные организации, действия (бездействие) которых обжалуется”. В Законе есть лишь одно исключение – если решение вопроса относится к исключительной компетенции данного органа. Правозащитник считает, что перенаправление жалобы Владимира Морозова прокуратурой Первомайского района в Первомайский РУВД – грубое и вопиющее нарушение законных прав этого человека.

Чего тогда стоят недавние высказывания Генпрокурора Василевича по поводу корректности и законности поведения сотрудников правоохранительных органов? Они выглядят пустословием в поле беззакония. Почему прокуратура, на которую возлагаются функции защитника законности, на деле уклоняется от защиты прав граждан?

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>