2011 26/07
Сьмяротнае пакараньне ...

Сьмяротнае пакараньне ...

Інфармацыя пра выкананьне сьмяротных прысудаў пацьвердзілася. Гэта каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэю Палуду паведаміла маці аднаго з расстраляных. 25 ліпеня жанчына наведала менскі сьледчы ізалятар № 1, дзе асуджаныя да сьмерці ўтрымліваліся пад вартай. Начальнік СІЗА пацьвердзіў выкананьне прысуду, жанчыне выдалі рэчы сына.

Відавочна, разам з Андрэем Бурдыкам быў пазбаўлены жыцця і Алег Грышкаўцоў, бо абодва былі асуджаныя ў межах адной крымінальнай справы. Дакладная дата выканання прысудаў невядомая, але меркавана гэта адбылося ў перыяд з 11 па 19 ліпеня.

Гэта ўжо другі выпадак за апошнія паўтары гады, калі Беларусь карае смерцю сваіх грамадзянаў насуперак патрабаванням Камітэта ААН па правах чалавека пра прымяненне часовых мераў. Камітэт праінфармаваны пра выкананне прысудаў у дачыненні да Андрэя Бурдыкі і Алега Грышкаўцова.

Абодва расстраляныя ў снежні 2010 года звярнуліся ў Камітэт. Індывідуальнае паведамленне Алега Грышкаўцова было зарэгістраванае 6 снежня пад нумарам 2013/2010, паведамленне Андрэя Бурдыкі – 17 снежня пад нумарам 2017/2010. Гэта былі адпаведна 103-яя і 104-ая скаргі супраць Беларусі, зарэгістраваныя ў Камітэце. Паміж краінай-удзельніцай і Камітэтам ААН доўгі час вялося ліставанне з гэтай нагоды.

Беларускі ўрад такім чынам праігнараваў права грамадзянаў на зварот у Камітэт ААН па правах чалавека. Пра гэта заявіў праваабаронца Раман Кісляк, які непасрэдна дапамагаў Алегу Грышкаўцову і Андрэю Бурдыку падаваць скаргі ў Камітэт.

“Фактычна Рэспубліка Беларусь парушае Факультатыўны пратакол да Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэты Факультатыўны пратакол прадугледжвае магчымасць грамадзянаў, індывідуальных асобаў, звяртацца ў Камітэт па правах чалавека з просьбай разгледзець іх справу і ўстанавіць, былі парушаныя іх правы ці не. Спецыяльна для гэтага і быў прыняты асобны пратакол. Не ўсе дзяржавы, якія з’яўляюцца сябрамі МПГПП, ратыфікавалі гэты пратакол. Але Беларусь у іх ліку і таму абавязана паважаць гэтае права і, адпаведна, працаваць у духу супрацоўніцтва з Камітэтам”, – адзначае праваабаронца.

Раман Кісляк звяртае ўвагу на тое, што ў рамках правіла супрацоўніцтва з Камітэтам ўстаноўлена яшчэ адно правіла: у выпадку вынясення смяротных прысудаў прыпыняць іх выкананне для таго, каб людзі маглі дачакацца завяршэння разгляду справаў у Камітэце.

“Не выконваючы гэтыя просьбы Камітэта (а па сутнасці гэта патрабаванні, выкладзеныя ў мяккай форме), Беларусь аўтаматычна парушае права грамадзянаў на зварот у Камітэт у рамках Факультатыўнага пратакола. Парушае Факультатыўны пратакол”, – дадае ён.

Паводле праваабаронцы, асноўныя матывы звароту ў Камітэт заключаліся ў тым, што было парушана іх права на справядлівы суд.

“Суд праведзены з парушэннямі стандартаў справядлівага працэсу. І ва ўмовах, калі людзі асуджаныя да смяротнага пакарання, парушэнне права на справядлівы судовы працэс аўтаматычна азначае парушэнне права на жыццё, – тлумачыць Раман Кісляк. – Правядзенне судовага працэсу, вынікам якога з’яўляецца смяротнае пакаранне, прыраўноўваецца да самавольнага пазбаўлення жыцця. Такая практыка Камітэта. І Грышкаўцоў і Бурдыка ў сваіх скаргах спасылаліся менавіта на тое, што былі парушэнні”.

Смяротныя прысуды 29-гадоваму Алегу Грышкаўцову і 28-гадоваму Андрэю Бурдыку Гарадзенскі абласны суд вынес 14 траўня 2010 года. Суддзя Пятро Бандык палічыў цалкам даказанай віну абодвух у здзяйсненні злачынства.

Важна адзначыць, што прысуды былі абвешчаны праз два дні пасля крытыкі, якая прагучала на адрас Беларусі за выкарыстанне краінай смяротнага пакарання падчас сесіі працоўнай групы па прадастаўленні Універсальнага перыядычнага агляду ААН. Урад адзначыў, што смяротнае пакаранне – часовая мера, якая выкарыстоўваецца толькі за найбольш цяжкія злачынствы, і што ідзе актыўнае абмеркаванне яго адмены.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Исполнением очередных смертных приговоров Беларусь нарушила право граждан на обращение в Комитет ООН по правам человека

Информация об исполнении смертных приговоров подтвердилась. Координатору кампании “Правозащитники против смертной казни” Андрею Палуда об этом сообщила мать одного из расстрелянных. 25 июля женщина была в минском следственном изоляторе № 1, где осужденные к смерти содержались под стражей. Начальник СИЗО подтвердил исполнение приговора, женщине выдали вещи сына.

Очевидно, вместе с Андреем Бурдыко был лишен жизни и Олег Гришковцов, поскольку оба были осуждены в рамках одного уголовного дела. Точная дата исполнения приговоров неизвестна, но предположительно это произошло в период с 11 по 19 июля.

Это уже второй случай за последние полтора года, когда Беларусь казнит своих граждан вопреки требованиям Комитета ООН по правам человека о применении временных мер. Комитет проинформирован об исполнении приговоров в отношении Андрея Бурдыко и Олега Гришковцова.

Оба расстрелянных в декабре 2010 года обратились в Комитет. Индивидуальное сообщение Олега Гришковцова было зарегистрировано 6 декабря за номером 2013/2010, сообщение Андрея Бурдыко – 17 декабря под номером 2017/2010. Это были соответственно 103-я и 104-я жалобы против Беларуси, зарегистрированные в Комитете. Между страной-участницей и Комитетом ООН долгое время велась переписка по этому поводу.

Белорусское правительство таким образом проигнорировало право граждан на обращение в Комитет ООН по правам человека. Об этом заявил правозащитник Роман Кисляк, который непосредственно помогал Олегу Гришковцову и Андрею Бурдыко подавать жалобы в Комитет.

“Фактически Республика Беларусь нарушает Факультативный протокол к Пакту о гражданских и политических правах. Этот Факультативный протокол предусматривает возможность граждан, индивидуальных лиц, обращаться в Комитет по правам человека с просьбой рассмотреть их дело и установить, были нарушены их права или нет. Специально для этого и был принят отдельный протокол. Не все государства, являющиеся членами МПГПП, ратифицировали этот протокол. Но Беларусь в их числе и потому обязана уважать это право и, соответственно, работать в духе сотрудничества с Комитетом “, – отмечает правозащитник.

Роман Кисляк обращает внимание на то, что в рамках правила сотрудничества с Комитетом установлено еще одно правило: в случае вынесения смертных приговоров приостанавливать их исполнение для того, чтобы люди могли дождаться завершения рассмотрения дел в Комитете.

“Не соблюдая эти просьбы Комитета (а по сути это требования, изложенные в мягкой форме), Беларусь автоматически нарушает право граждан на обращение в Комитет в рамках Факультативного протокола. Нарушает Факультативный протокол “, – добавляет он.

По словам правозащитника, основные мотивы обращения в Комитет заключались в том, что было нарушено их право на справедливый суд.

“Суд проведен с нарушениями стандартов справедливого процесса. И в условиях, когда люди приговорены к смертной казни, нарушение права на справедливый судебный процесс автоматически означает нарушение права на жизнь, – объясняет Роман Кисляк. – Проведение судебного процесса, результатом которого является смертная казнь, приравнивается к самовольному лишению жизни. Такова практика Комитета. И Гришковцов и Бурдыко в своих жалобах ссылались именно на то, что были нарушения”.

Смертные приговоры 29-летнему Олегу Гришковцову и 28-летнему Андрею Бурдыко Гродненский областной суд вынес 14 мая 2010 года. Судья Петр Бандык счел полностью доказанной вину обоих в совершении преступления.

Важно отметить, что приговоры были объявлены через два дня после критики, прозвучавшей в адрес Беларуси за использование страной смертной казни во время сессии рабочей группы по предоставлению Универсального периодического обзора ООН. Правительство отметило, что смертная казнь – временная мера, которая используется только за наиболее тяжкие преступления, и что идет активное обсуждение ее отмены.

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

One thought on “Выкананнем чарговых смяротных прысудаў Беларусь парушыла права грамадзянаў на зварот у Камітэт ААН па правах чалавеку”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>