Не забірай жыцьцё!
2011 26/07
Міжнародная назіральная місыя Камітэту Міжнароднага Кантролю за сытуацыяй з правамі чалавеку ў Беларусі

Міжнародная назіральная місыя Камітэту Міжнароднага Кантролю за сытуацыяй з правамі чалавеку ў Беларусі

Міжнародная назіральная місыя Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавеку ў Беларусі 25 ліпеня распаўсюдзіла заяву, прысьвечаную праблеме катаваньняў і жорсткаму абыходжаньню ў месцах пазбаўленьня волі ў нашай краіне.

Прадстаўнікі Міжнароднай назіральнай місыі выказалі глыбокую занепакоенасьць у сувязі з пагрозай жыцьцю й здароўю зьняволеных, асуджаных па “справе 19 сьнежня”, Мікіты Ліхавіду, Андрэя Саньнікава й Зьмітра Бандарэнкі.

Прадстаўнікі місыі адзначаюць, што дзеяньні супрацоўнікаў ворганаў выкананьня пакараньняў і ўмовы ўтрыманьня не адпавядаюць нормам, замацаваным у мінімальных стандартных правілах абыходжаньня са зьняволенымі, ухваленых рэзалюцыямі ЭКАСАС ААН № 663 З (XXIV) ад 31 ліпеня 1957 г. і 2076 (LXH) ад 13 траўня 1977 г., а таксама парушаюць палажэньні артыкулу 7 “Права на гуманнае абыходжаньне й павагу годнасьці, якая ўласьцівая чалавечай асобе ў адносiнах да асобаў, пазбаўленых волі” Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах ААН і палажэньня Канвэнцыі ААН супраць катаваньняў ды іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відаў абыходжаньня й пакараньня, ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь.

Міжнародная назіральная місыя настойвае:

1. На неадкладным расьледаваньні ўсіх паведамленьняў аб фактах бесчалавечнага, жорсткага й зьняважаючага чалавечую годнасць абыходжаньня ў месцах пазбаўленьня волі й сьледчых ізалятарах, зробленых згаданымі зьняволенымі, іхнымі сваякамі й прадстаўнікамі.

2. На забеспячэньні Зьмітру Бандарэнку доступу да мэдычнае кансультацыі з кваліфікаванымі лекарамі-спэцыялiстамi для максымальна дакладнай ацэнкі стану ягонага здароўя й прызначэньня разумных тэрмінаў апэрацыі, а таксама прадстаўленьня магчымасьці паўнавартаснай і кваліфікаванай пасляапэрацыйнай рэабілітацыі ў рамках ягонага статусу.

3. На абавязковым выкананьні міжнародных стандартаў ўтрыманьня зьняволеных, у тым ліку, у дачыненьні да агульнага санітарна-гігіенічнага стану камэраў, колькасьці й памеру вокнаў, магчымасьці прыватнага ажыцьцяўленьня гігіенічных працэдураў (туалет, наведваньне душу), якасьці харчаваньня зьняволеных, прадстаўленьня ім пасьцельных прыналежнасьцяў, магчымасьці ажыцьцяўленьня шпацыраў, зносінаў з сваякамі й атрыманьня перадачаў.

4. Беларусь таксама павінна садзейнічаць прыняцьцю сыстэмных мераў па супрацьдзеяньні катаваньням у месцах пазбаўленьня волі, у прыватнасьці, падпісаць дадатковы пратакол да Канвэнцыі ААН супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасьць відах абыходжаньня й пакараньня ды запытаць Камітэт Міністраў Рады Эўропы аб далучэньні да Эўрапейскай канвэнцыі па папярэджаньні катаваньняў і бесчалавечнага альбо зьневажальнага годнасьць абыходжаньня альбо пакараньня.

Поўны тэкст заявы Міжнароднай назіральнай місыі (рас.) можна праглядзець у далучаным файле.

*

*
(Паведамленьне, рас.)

Международная наблюдательная миссия выступила с заявлением о пытках в белорусских тюрьмах

Международная наблюдательная миссия Комитета международного контроля за ситуацией с правами человека в Беларуси распространила заявление, посвященное проблеме пыток и жестокому обращению в местах лишения свободы в нашей стране.
Представители Международной наблюдательной миссии выразили глубокую обеспокоенность в связи с угрозой жизни и здоровью заключенных, осужденных по «делу 19 декабря», Никиты Лиховида, Андрея Санникова и Дмитрия Бондаренко.

Представители миссии отмечают, что действия сотрудников органов исполнения наказаний и условий содержания не соответствуют нормам, закрепленным в минимальных стандартных правилах обращения с заключенными, одобренных резолюциями ЭКОСОС ООН № 663 С (XXIV) от 31 июля 1957 г. и 2076 (LXH) от 13 мая 1977 г., а также нарушают положения статьи 7 “Право на гуманное обращение и уважение достоинства, присущего человеческой личности в отношении лиц, лишенных свободы ” Международного пакта о гражданских и политических правах ООН и положения Конвенции ООН против пыток и других жестоких, бесчеловечных или унижающих достоинство видов обращения и наказания, ратифицированной Республикой Беларусь.

Международная наблюдательная миссия настаивает:

1. На незамедлительном расследовании всех сообщений о фактах бесчеловечного, жестокого и унижающего человеческое достоинство обращения в местах лишения свободы и следственных изоляторов, которые были сделаны упомянутыми заключенными, их родственниками и представителями.

2. На обеспечении Дмитрию Бондаренко доступа к медицинской консультации с квалифицированными врачами-специалистами для максимально точной оценки состояния его здоровья и назначения разумных сроков операции, а также предоставления возможности полноценной и квалифицированной послеоперационной реабилитации в рамках его статуса.

3. На неукоснительном соблюдении международных стандартов содержания заключенных, в том числе, в отношении общего санитарно-гигиенического состояния камер, количества и размера окон, возможности приватного осуществления гигиенических процедур (туалет, посещение душа), качества питания заключенных, предоставления им постельных принадлежностей, возможности осуществления прогулок, общения с родственниками и получения передач.

4. Беларусь также должна способствовать принятию системных мер по противодействию пыткам в местах лишения свободы, в частности, подписать дополнительный протокол к Конвенции ООН против пыток и других жестоких, бесчеловечных или унижающих достоинство видов обращения и наказания и запросить Комитет Министров Совета Европы о присоединении к Европейской конвенции по предупреждению пыток и бесчеловечного или унижающего достоинство обращения или наказания.

Полный текст заявления Международной наблюдательной миссии можно прочитать в приложенном файле.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>