2011 31/07
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

29.07.2011г. у Жодзіне праваабаронца Аляксей Лапіцкі пасьля таго, як разам з жонкай Сьвятланай Лапіцкай ды іншымі людзьмі стаў сьведкам правапарушэньняў з боку невядомых людзей у цывільным на плошчы ля ДК “БелАЗ” і ля будынку БПС-Банку зьвярнуўся да нараду міліцыянтаў у форме для адпаведнага рэагаваньня па здарэньні – быў на тым жа месцы гвалтоўна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, а Сьвятлане Лапіцкай, пры гэтым, “праваахоўнікі” сілаю перашкодзілі сесьці ў міліцэйскую машыну, каб таксама ехаць разам зь ім у Жодзінскі ГАЎС для дачы сьведкавых паказаньняў.

Пра гэта яна пакінула запіс у Кнізе скаргаў і прапановаў Жодзінскага ГАЎС, а на наступны дзень падала скаргу ў гарадзкую пракуратуру.

Суд 30.07.2011, прысуд судзьдзі Самойлы М.Ф. і 5 сутак пазбаўленьня волі Аляксею Лапіцкаму ў ІЧУ Жодзінскага ГАЎС – далі асуджанаму праваабаронцы, які фактычна знаходзіўся ў момант затрыманьня міліцыянтамі пры выкананьні ўласнага грамадзянскага абавязку, шмат інфармацыі для праўнага назіраньня й аналізу:
– за практыкай падобных, цалкам палітычна матываваных прысудаў, а таксама
– за практакай непасрэднага выкананьня пакараньня ва ўмовах жодзінскага ізалятару …

Андрэй Чынкін, начальнік Жодзінкага ГАЎС

Андрэй Чынкін, начальнік Жодзінкага ГАЎС

У выніку ім непасрэдна было напісана й пададзена 7 заяваў і скаргаў начальніку міліцыі, Чынкіну А.Б., начальніку ІЧУ, Мялешку Д.С. і 2 скаргі пракурору горада Небоську У.У. Аднак, на іх альбо проста не адказалі (іх нават не зарэгістравалі належным чынам у ІЧУ і ГАЎС), альбо адказалі з грубейшымі парушэньнямі заканадаўства, без належнага разьбіральніцтва й ацэнкі адзначаных фактаў, у выглядзе звычайных адпісак, а таксама прынцыпова насуперак патрабаваньняў заяўніка й дзейнага заканадаўства – не на мове звароту.

У той жа час праваабаронца здолеў фактычна з-за кратаў падаць апэляцыйную скаргу ў Менскі абласны суд, які прызначыў слуханьні па ёй – на 05.07.2011г. у Менску. І гэта пры тым, што дадзеная скарга на пастанову аб адміністратыўным правапарушэньні пісалася й падавалася Аляксеем Лапіцкім ва ўмовах сапраўднага супрацьдзеяньня з боку кіраўніцтва ГАЎС у рэалізацыі дадзенага працэсуальнага права на апэляцыю… Перададзеная 02.07.2011 з ІЧУ Жодзінскага ГАЎС скарга трапіла па прызначэньні, у ворган, які вядзе адміністратыўны працэс, толькі 05.07.2011 і толькі пасьля непасрэднага ўмяшальніцтва ў сытуацыю самаго заяўніка, пасьля ягонага вызваленьня з-пад арышту 04.07.2011. З словаў Аліны Бабок, загадчыцы канцылярыі ГАЎС, скарга была перададзеная ёй для дастаўкі ў суд спэцыяльнаму разсыльнаму (імя не называлася) яшчэ 04.07.2011, але а 10-00 раніцы 05.07.2011 дакумэнту ў судзе не аказалася.

Фальсыфікацыя пратаколу судовага паседжаньня …

Уладзімер Небоська, пракурор горада Жодзіна

Уладзімер Небоська, пракурор горада Жодзіна

Аднак, самы сапраўдны шок, быў атрыманы заяўніком пазьней, пасьля ягонага знаёмства з матэрыяламі сваёй адміністратыўнай справы й пратаколам судовага паседжаньня. Убачаны ім ды адсьняты ў копіі пратакол, такім непазнавальным чынам скажаў абставіны судовага працэсу, што было проста немагчыма зразумець, якім чынам усё гэта можна было так проста зрабіць, маючы абавязкі й адказнасьць перад законам, неабходнасьць дзейнічаць строга ў межах працэсуальнага права!?

Сталася відавочным, што дакумэнт адмыслова й мэтанакіравана карэктаваўся ў электронным выглядзе самім судзьдзём Самойлам М.Ф. і пры гэтым зь яго выдаляліся ўсе нестыкоўкі ў паказаньнях абвінаваўцаў, ілжэсьведкаў (міліцыянтаў). З пратаколу судовага паседжаньня, які адпаведна ПВКаАП абавязаны дакладна адлюстроўваць усё, што адбываецца ў працэсе – зьніклі як раз тыя пытаньні асуджанага да міліцыянтаў ды іхныя адказы, сьведчаньні, якія рабілі відавочнымі зададзенасьць і надуманасьць высунутых да яго абвінавачваньняў. Напрыклад, зьнік нават неаспрэчны факт, пра задавальненьне судзьдзём Самойлам М.Ф. пісьмовага хадайніцтва №2 А.Лапіцкага, пасьля якога апошні быў вызвалены з-пад варты, а ў вялікі перапынак (з 13-00 да 14-00) – не вяртаўся ў камэру й знаходзіўся свабодна ў будынку суда, самастойна вярнуўся да разгляду справы пасьля перапынку а 14-00 … (!?)

Пры гэтым, “у вусны” іншых грамадзянскіх сьведкаў і самаго асуджанага у патаколе былі “ўстаўлены словы” (выказваньні, эпітэты), якіх яны ніколі не казалі ў працэсе. У пратаколе зьніклі істотныя ўдакладненьні, якія праясьнілі неадназначныя па сэнсу выказваньні з боку некаторых сьведкаў, пасьля зададзеных Аляксеем Лапіцкім пытаньняў гэтым сьведкам (!?).

Такім чынам, з пратаколу, фактычна, была вынішчаная тая сукупнасьць абставінаў судовага працэсу, сьведчаньняў і фактаў, якія ставілі пад вялікае пытаньне ці цалкам абвяргалі абвінаваўчую вэрсыю міліцыянтаў.

Сяргей Сявец, намесьнік начальніка Жодзінскага ГАЎС

Сяргей Сявец, намесьнік начальніка Жодзінскага ГАЎС

Усе працэсуальныя парушэньні правоў асуджанага, зьдзейсьненыя ў часе судовага працэсу, былі таксама прыбраныя з пратаколу. Адмова судзьдзі выклікаць у якасьці сьведкаў высокапастаўленых міліцыянтаў Сяўца й Ярмоленку, разглядзець рэчавыя доказы (захаваныя фотаздымкі з фотакамэры затрыманага) – усё гэта прыпаднесена ў дадзеным працэсуальным дакумэнце, не як парушэньні правоў падсуднага з боку судзьдзі, а як выкананая судзьдзём воля самога асуджанага (!?). Што ёсьць – поўным абсурдам і сапраўдным зьдзекам над пацярпелым ад падобнага, так бы мовіць, “правасудзьдзя”.

Відавочна, у судзе разьлічвалі, што падобная кардынальная, неверагодная для разуменьня падмена фактаў у пратаколе будзе цяжка даказуема й практычна не будзе прынятая да сур’ёзнага праўнага аналізу. Такія дзеяньні судзьдзі ў любым выпадку выглядаюць як зацікаўленае, наўмыснае парушэньне службовых абавязкаў і асноўных працэсуальных правоў абвінавачанага.

Пасьля гэтага, у выніку, атрымалася так, што занатаваўшы асноўныя нестыкоўкі ў паказаньнях міліцыянтаў, склаўшы на іх падставе апэляцыю ва ўмовах арышту й немагчымасьці хоць неяк знаёміцца з матэрыяламі справы, заяўнік усё апісанае ў скарзе “проста прыдумаў” (!??). Бо ён спасылаўся менавіта на тыя моманты й абставіны, сьведчаньні й супярэчнасьці ў паказаньнях, якія былі пачутыя ім у судовым працэсе, але якіх потым у пратаколе навогул не аказалася (!?). З гэтага можна было б зрабіць выснову, што асуджаны, ягоныя паказаньні … – хлусьлівыя, а ён пакараны нібыта правільна, бо стваралася ўражаньне, што ён ня мае ані маральных прынцыпаў, ані гонару, ані годнасьці, і яму навогул – нельга верыць (!?). Тым больш, што судзьдзя Самойла М.Ф. ёсьць высокаадукаваным спэцыялістам і прафэсыяналам права, як і ўсе астатнія “парадачныя служачыя ворганаў правааховы”, міліцыянты (так называемыя “сьведкі” боку абвінавачваньня). А асуджаны, як прадстаўлена – канешне ж нефармал, іншадумец, палітычны апанэнт улады, якую ахоўвае ГАЎС разам з пракуратурай і судамі ад усюды існай, так званай, “пятай калёны” …

Сьвятлана Лапіцкая

Сьвятлана Лапіцкая

Дадзеная надуманая, цалкам ідэалягічна матываваная “канструкцыя” паклікана пераканаць у тым, што праваабаронца – панёс справядлівае пакараньне, што гэта менавіта ён, а не ілжэсьведкі міліцыянты, кажа няпраўду ў судзе. Бо ён, як быццам бы, сапраўды, “сваім корпусам” перашкаджаў у затрыманьні Сяргея Салаўёва, а не спрабаваў стаць сьведкам зафіксаваных правапарушэньняў, якія адбыліся на плошчы ў дачыненьні да Сяргея Салаўёва і Віталя Пятрова.

Пацьверджаны міліцыянтам Мялешкам Д.С. факт звароту пацярпелых да міліцыянтаў, ад якіх яны сапраўды чакалі не гвалтоўных дзеяньняў, а абароны – таксама аніякім чынам не быў улічаны судом.

У сувязі з падлогам паказаньняў і абставінаў судовага паседжаньня ў пратаколе заяўнік будзе зьвяртацца ў Менскі абласны суд.

Такім чынам, карціна фальсыфікацыі працэсуальных дакумэнтаў – толькі дапоўніла й зрабіла больш зразумелымі тыя мэханізмы, якія запускаюцца з высокіх “штабных” кабінэтаў улады й разкручваюць сьпіраль неправамерных дзеяньняў з боку службоўцаў, парушэньняў імі прафэсыйных абавязкаў у стане абсалютнай безадказнасьці, ад якой палова крорку да наступнага, поўнага намэнклятурна-ідэалягічнага бязьмежжа й гвалту над чалавечай годнасьцю й правамі чалавеку ў краіне.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Алексей Лапицкий: я даже и представить себе не мог, что фальсифицировать дело можно так скоординированно, методично и кардинально …

29.07.2011г. в Жодино правозащитник Алексей Лапицкий после того, как вместе с женой Светланой Лапицкой и другими людьми стал свидетелем правонарушений со стороны неизвестных людей в штатском на площади у ДК «БелАЗ» и возле здания БПС-Банка обратился к наряду милиционеров в форме для соответствующего реагирования по происшествию – был на том же месте насильственно задержан сотрудниками милиции, а Светлане Лапицкой, при этом, “правоохранители” силой помешали сесть в милицейскую машину, чтобы ехать вместе с ним в Жодинский ГОВД для дачи свидетельских показаний.

Об этом она оставила запись в Книге жалоб и предложений Жодинского ГОВД, а на следующий день подала жалобу в городскую прокуратуру.

Суд 30.07.2011, приговор судьи Самойло М.Ф. и 5 суток лишения свободы Алексею Лапицкому в ИВС Жодинского ГОВД – дали осуждённому правозащитнику, который фактически находился в момент задержания милиционерами при выполнении собственного гражданского долга, много информации для правового наблюдения и анализа:
– за практикой фабрикации подобных, полностью политически мотивированных приговоров, а также
– за практикой непосредственного исполнения наказания в условиях жодинского изолятора …

В результате им непосредственно было написано и подано 7 заявлений и жалоб начальнику милиции, Чинкину А.Б., начальнику ИВС, Мелешко Д.С. и 2 жалобы прокурору города Небосько В.В. Однако, по их либо просто не ответили (их даже не зарегистрировали должным образом в ИВС и ГОВД), либо ответили с грубейшими нарушениями законодательства, без надлежащего разбирательства и оценки отмеченных фактов, в виде обычных отписок, а также принципиально вопреки требований заявителя и действующего законодательства – не на языке обращения.

В то же время правозащитник сумел фактически из-за решетки подать апелляционную жалобу в Минский областной суд, который назначил слушания по ней – на 05.07.2011г. в Минске. И это при том, что данная жалоба на постановление об административном правонарушении писалась и подавалась Алексеем Лапицким в условиях настоящего противодействия со стороны руководства ГОВД в реализации данного процессуального права на апелляцию … Переданная 02.07.2011 из ИВС Жодинского ГОВД жалоба попала по назначению, в орган, который ведёт административный процесс, только 05.07.2011 и только после непосредственного вмешательства в ситуацию самого заявителя, после его освобождения из-под ареста 04.07.2011. Со слов Алины Бобок, заведующей канцелярии ГОВД, жалоба была передана ей для доставки в суд специальному разсыльному (имя не называлось) ещё 04.07.2011, но в 10-00 утра 05.07.2011 документа в суде не оказалось.

Фальсификация протокола судебного заседания …

Однако, самый настоящий шок, был получен заявителем позже, после его знакомства с материалами своего административного дела и протоколом судебного заседания. Увиденный им и отснятый в копии протокол, таким неузнаваемым образом искажал обстоятельства судебного процесса, что было просто невозможно понять, каким образом всё это можно было так просто сделать, имея обязанности и ответственность перед законом, необходимость действовать строго в рамках процессуального права!?

Стало очевидным, что документ специально й целенаправленно корректировался в электронном виде самим судьёй Самойло М.Ф. и при этом из него удалялись все нестыковки в показаниях обвинителей, лжесвидетелей (милиционеров). Из протокола судебного заседания, который согласно ПИКоАП обязан точно отражать всё, что происходит в процессе – исчезли как раз те вопросы осужденного к милиционерам и их ответы, свидетельства, которые делали очевидными заданность и надуманность выдвинутых в отношении его обвинений. Например, исчез даже неоспоримый факт, об удовлетворение судьёй Самойло М.Ф. письменного ходотайства № 2 А. Лапицкого, после которого последний был освобождён из-под стражи, а в большой перерыв (с 13-00 до 14-00) – не возвращался в камеру и находился свободно в здании суда, самостоятельно вернулся к рассмотрению дела после перерыва а 14-00 … (!?)

При этом, “в уста” других гражданских свидетелей и самого осужденного в патаколе были “вставлены слова” (высказывания, эпитеты), которых они никогда не говорили в процессе. В протоколе исчезли существенные уточнения, которые прояснили неоднозначные по смыслу высказывания со стороны некоторых свидетелей, после заданных Алексеем Лапицким вопросов этим свидетелям (!?).

Таким образом, из протокола, фактически, была уничтожена та совокупность обстоятельств судебного процесса, свидетельств и фактов, которые ставили под большой вопрос или полностью опровергали обвинительную версию милиционеров.

Все процессуальные нарушения прав осужденного, допущенные во время судебного процесса, были также убраны из протокола. Отказ судьи вызвать в качестве свидетелей высокопоставленных милиционеров Севца и Ярмоленко, рассмотреть вещественные доказательства (сохранённые фотографии с фотокамеры задержанного) – всё это преподнесено в данном процессуальном документе, не как нарушения прав подсудимого со стороны судьи, а как выполнение судьёй воли самого осуждённого (!?). Что является – полным абсурдом и настоящим издевательством над пострадавшими от подобного, так сказать, “правосудия”.

Очевидно, в суде рассчитывали, что подобная кардинальная, невероятная для понимания подмена фактов в протоколе будет трудно доказуема и практически не будет принята к серьёзному правовому анализу. Такие действия судьи в любом случае выглядят как заинтересованное, умышленное нарушение должностных обязанностей и основных процессуальных прав обвиняемого.

После этого, в итоге, получилось так, что зафиксировав основные нестыковки в показаниях милиционеров, составив на них основе апелляцию в условиях ареста и невозможности хоть как-то знакомиться с материалами дела, заявитель все описанное в жалобе “просто придумал” (!??). Ведь он ссылался именно на те моменты и обстоятельства, показания и противоречия в показаниях, которые были услышаны им в судебном процессе, но которых потом в протоколе вообще не оказалось (!?). Из этого можно было бы сделать вывод, что осуждённый, его показания … – лживые, а он наказан якобы правильно, так как создавалось впечатление, что он не имеет ни моральных принципов, ни чести, ни достоинства, и ему вообще – нельзя верить (!?). Тем более, что судья Самойло М.Ф. является высокообразованным специалистом и профессионалом права, как и все остальные “порядочные служащие органов правоохраны”, милиционеры (так называемые «свидетели» стороны обвинения). А осуждённый, как представлено – конечно же неформал, инакомыслящий, политический оппонент власти, которую охраняет ГОВД вместе с прокуратурой и судами от везде существующей, так называемой, “пятой колонны” …

Данная надуманная, полностью идеологически мотивированная “конструкции” призвана убедить в том, что правозащитник – понёс справедливое наказание, что это именно он, а не лжесвидетели милиционеры, говорит неправду в суде. Ведь он, как будто бы, действительно, “своим корпусом” препятствовал в задержании Сергея Соловьева, а не пытался стать свидетелем зафиксированных правонарушений, произошедших на площади в отношении Сергея Соловьёва и Виталия Петрова.

Подтверждённый милиционером Мелешко Д.С. факт обращения осуждённых к милиционерам, от которых они действительно ждали не насильственных действий, а защиты – также никак не был учтён судом.

Всвязи с подлогом показаний и обстоятельств судебного заседания в протоколе заявитель будет обращаться в Минский областной суд.

Таким образом, картина фальсификации процессуальных документов – только дополнила и сделала более понятными те механизмы, которые запускаются из высоких “штабных” кабинетов власти и раскручивают спираль неправомерных действий со стороны чиновников, нарушений ими профессиональных обязанностей в положении абсолютной безответственности, от которой пол шага до следующего, полного номенклатурно-идеологического беспредела и насилия над человеческим достоинством и правами человека в стране.

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>