Не забірай жыцьцё!
2011 05/07
Зала суда ...

Зала суда, Жодзіна

Суд 30.07.2011 над затрыманымі вёў судзьдзя Самойла М.Ф. Працэс праходзіў цэлы дзень з 11-30 да 19-30 і скончыўся нават пасьля закрыцьця будынку суда.

Над Аляксеям Лапіцкім, якога судзілі першым, суд працягваўся больш за 5 гадзінаў, з 11-30 да 16-45 (з перапынкам на 1 гадзіну). На ім былі апытаныя 5 міліцыянтаў (Корзан, Назараў, Глінскі, Клімовіч, Мялешка) і 4 сьведкі з боку абвінавачваемага (Сас, Давідзенка, Лапіцкая, Салаўёў).

Адразу суд задаволіў пісьмовае хадайніцтва й вызваліў правабаронцу з-пад варты на час перапынку ў будынку суда. Але ў выніку судзьдзя ня здолеў забясьпечыць прысутнасьць на судовым працэсе асноўных сьведкаў і ўдзельнікаў падзеяў, аб прысутнасьці якіх хадайніцтваваў падсудны – міліцыянта Ярмоленку (да якога непасрэдна зьвярнуліся грамадзяне па дапамогу: сьведкі здарэньня на плошчы й сама пацярпелы, С.Салаўёў), а таксама – намесьніка начальніка Жодзінскага ГАЎС, Сяргея Сеўца

У выніку, судом былі праігнараваныя судовыя сьведчаньні грамадзянаў, а за аснову пастановы суда былі ўзятыя паказаньні міліцыянтаў, якія падначаленыя С.Сеўцу, супраць якога падчас звароту да Ярмоленкі ля “БПС-Банку” выказалі намер сьведчыць А.Лапіцкі й С.Лапіцкая, што ў выніку скончылася гвалтоўным затрыманьнем і абвінавачваньнем праваабаронцы ў “супрацьдзеяньні законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі” і ў стварэньні фізычных перашкодаў у затрыманьні Сяргея Салаўёва (!?).

Судзьдзя цалкам праігнараваў паказаньні сьведкаў і прыняў за аснову паказаньні міліцыянтаў, якія 29.06.2011 зьдзейсьнілі неправамерны захоп і затрымалі як правапарушальнікаў мірных, ні ў чым не павінных грамадзянаў у Жодзіне. Суд адмовіўся прыняць да ўвагі й належным чынам улічыць таксама абставіны, пры якіх А.Лапіцкі ня мог быць арыштаваным, бо ён вымушаны даглядаць за цяжка хворай маці (з І-ай групай інваліднасьці). Судзьдзя Самойла М.Ф. адмовіўся ўжываць штраф і прысудзіў Аляксею Лапіцкаму 5 сутак зьняволеньня ў Жодзінскім ІЧУ па вул. Сухаградзкай.

Сяргея Салаўёва судзілі
без перапынку з 16-50 да 18-30, абвінаваўцамі выступалі тыя ж міліцыянты, а сьведкамі тыя ж грамадзяне, а таксама асуджаны А.Лапіцкі. Вынік – таксама 5 сутак адміністратыўнага арышту.

Віталь Пятроў знаходзіўся ў зале суда з 18-35 да 19-30. На ягоны працэс А.Лапіцкага ў якасьці сьведкі не выклікалі. Фактычна за тое, што В.Пятроў спалохаўся і паспрабаваў зьбегчы ад невядомых, якія хацелі, ўжываючы сілу, безпадстаўна затрымаць яго на плошчы і адабраць у яго видэатэхніку – ён таксама атрымаў 5 сутак адміністратыўнага арышу ад судзьді Самойлы М.Ф.

Усім арыштаваным па відавочна палітычнай справе – дазволілі зрабіць перадачы толькі ў будынку суда.

У ІЧУ дазвалялі перадаць зьняволеным толькі пітную ваду, а ў некаторых выпадках заварку.


Абскарджваньне дзеяньняў міліцыянтаў і судовага прысуду

Па факце неправамерных дзеяньняў міліцыянтаў Сьвятлана Лапіцкая 29.06.2011 зрабіла запіс ў Кнізе скаргаў і прапановаў Жодзінскага ГАЎС. На наступны дзень, 30.07.2011, яна падала заяву да пракурора горада Небоські У.У.

За час зьняволеньня, ня гледзячы на перашкоды, праваабаронца здолеў падаць скаргу ў пракуратуру, апэляцыю на пастанову Жодзінскага гарадзкога суда і яшчэ 7 – заяваў і скаргаў да кіраўніцтва ІЧУ і ГАЎС. Пасьля выхаду на волю ім была пададзена таксама скарга ў пракуратуру па фактах супрацьдзеяньня ў сваечасовай падачы апэляцыйнай скаргі на пастанову Жодзінскага гарадзкога суда.

У сваім звароце ў пракуратуру праваабаронца адзначыў і шэраг момантаў, датычных катаваньняў у ІЧУ. У выніку, у адпаведнасьці з заканадаўствам, службоўцам пракуратуры й ГАЎС прыйдзецца, як мінімум, вучыць мову, бо адказы ім усё ж неабходна даваць на мове звароту …

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Краткий обзор судебных процессов над задержанными 29.06.2011 в Жодино и встречных правозащитных обжалований … (дополнено)

Суд 30.07.2011 над задержанными вел судья Самойло М.Ф. Процесс проходил целый день с 11-30 до 19-30 и закончился даже после закрытия здания суда.

Над Алексеем Лапицким, которого судили первым, суд длился более 5 часов, с 11-30 до 16-45 (с перерывом на 1 час). На нем были опрошены 5 милиционеров (Корзан, Назаров, Глинский, Климович, Мелешко) и 4 свидетеля со стороны обвиняемого (Сас, Давиденко, Лапицкая, Соловьев).

Сразу суд удовлетворил письменное ходатайство и освободил правозащитника из-под стражи на время перерыва в здании суда. Но в итоге судья не смог обеспечить присутствие на судебном процессе основных свидетелей и участников событий, о присутствии которых ходатайствовал подсудимый – милиционера Ярмоленко (к которому непосредственно обратились граждане за помощью: свидетели происшествия на площади и сам потерпевший, С. Соловьев), а также – заместителя начальника Жодинского ГОВД, Сергея Севца

В результате, судом были проигнорированы судебные свидетельства граждан, а за основу постановления суда были взяты показания милиционеров, которые подчиненные С. Севцу, против которого во время обращения к Ярмоленко у “БПС-Банке” выразили намерение свидетельствовать А. Лапицкий и С. Лапицкая, что в итоге закончилось насильственным задержанием и обвинением правозащитника в “противодействии законным требованиям сотрудников милиции” и в создании физических препятствий в задержании Сергея Соловьева (!?).

Судья полностью проигнорировал показания свидетелей и принял за основу показания милиционеров, которые 29.06.2011 совершили неправомерный захват и задержали как правонарушителей мирных, ни в чём не виновных граждан в Жодино. Суд отказался принять во внимание и должным образом учесть также обстоятельства, при которых А. Лапицкий не мог быть арестованным, потому что он вынужден ухаживать за тяжело больной матерью (с І-ой группой инвалидности). Судья Самойло М.Ф. отказался применять штраф и присудил Алексею Лапицкому 5 суток заключения в Жодинском ИВС по ул. Сухаградкай.

Сергея Соловьева судили без перерыва с 16-50 до 18-30. Обвинителями выступали те же милиционеры, а свидетелями те же граждане, а также осуждённый А. Лапицкий. Результат – тоже 5 суток административного ареста.

Виталий Петров находился в зале суда с 18-35 до 19-30. На его процесс А. Лапицкого в качестве свидетеля не вызвали. Фактически за то, что В. Петров испугался и попытался убежать от неизвестных, которые хотели применяя силу безосновательно задержать его на площади и отобрать у него видеотехнику – он также получил 5 суток административного ареста от судье Самойло М.Ф.

Всем арестованным по явно политическому делу – позволили сделать передачи только в здании суда.

В ИВС разрешали передать заключенным только питьевую воду, а в некоторых случаях заварку.

Обжалование действий милиционеров и судебного приговора

По факту неправомерных действий милиционеров Светлана Лапицкая 29.06.2011 сделала запись в Книге жалоб и предложений Жодинского ГОВД. На следующий день, 30.07.2011, перед судом она подала заявление прокурору города Небосько В.В.

За время заключения, несмотря на препятствия, правозащитник сумел подать жалобу в прокуратуру, апелляцию на постановление Жодинского городского суда и ещё 7 заявлений и жалоб в адрес руководства ИВС и ГОВД. После выхода на свободу им была подана также жалоба в прокуратуру по фактам противодействия в своевременной подаче апелляционной жалобы на постановление Жодинского городского суда.

В своем обращении в прокуратуру правозащитник отметил и ряд моментов, касающихся пыток в ИВС. В результате, в соответствии с законодательством, чиновникам прокуратуры и ГОВД придется, как минимум, учить язык, так как ответы им всё же необходимо давать на языке обращения …

Алесь Вольны,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>