2011 05/08
Dzcyf

4 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – “утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” – быў затрыманы старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнт FIDH Алесь Бяляцкі. Санкцыя ў межах артыкулу, які інкрымінуецца Алесю Бяляцкаму, прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

Затрыманьню вядомага праваабаронцы папярэднічалі ператрусы ў яго дома й на лецішчы, на офісе ПЦ “Вясна”.
Крымінальную справу ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага мы адназначна ўспрымаем як расправу й помсту за ягоную шматгадовую праваабарончую дзейнасьць, а таксама як імкненьне зьнішчыць Праваабарончы цэнтар “Вясна” і запалохаць увесь праваабарончы рух у Беларусі.

Праваабарончы цэнтар “Вясна”:

1. Патрабуе неадкладнага вызваленьня Алеся Бяляцкага й спыненьня крымінальнага перасьледу ў адносінах да яго.

2. Заяўляе пра намер працягваць сваю працу, паколькі нашая арганізацыя – гэта людзі, якія аб’яднаныя верай у важнасьць сваёй місиі па абароне правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі.

3. Выказвае шкадаваньне, што дзяржаўныя ворганы Літоўскай Рэспублікі стварылі спрыяльныя ўмовы для зьяўленьня крымінальнай справы ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага.

4. Заклікае міжнародную супольнасьць ужыць усе магчымыя сродкі палітычнага й прававога ціску на ўрад Беларусі ў мэтах вызваленьня Алеся Бяляцкага ды ўсіх палітычных вязьняў.

Праваабарончы цэнтар “Вясна” канстатуе, што рэпрэсыўныя дзеяньні беларускіх уладаў вядуць да далейшай ізаляцыі краіны й ставяць Беларусь пад пагрозу магчымых эканамічных санкцыяў, віна за ўвядзеньне якіх цалкам кладзецца на ўрад.

Мы выказваем падзяку ўсім калегам-правабаронцам, грамадзкім дзеячам, журналістам, усім грамадзянам Беларусі ды іншых краінаў, якія выказваюць падтрымку Алесю Бяляцкаму ды нашай арганізацыі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

ЗАЯВЛЕНИЕ ПРАВОЗАЩИТНОГО ЦЕНТРА “ВЯСНА”

4 августа 2011 г. в рамках уголовного дела, возбужденного по ч.2 ст. 243 Уголовного кодекса Республики Беларусь – “сокрытие доходов в особо крупном размере” – был задержан председатель Правозащитного центра «Вясна», вице-президент FIDH Алесь Беляцкий. Санкция в рамках статьи, которая инкриминируется Алесю Беляцкому, предусматривает лишение свободы на срок до семи лет с конфискацией имущества.

Задержанию известного правозащитника предшествовали обыски у него дома и на даче, в офисе ПЦ “Вясна”.

Уголовное дело в отношении Алеся Беляцкого мы однозначно воспринимаем как расправу и месть за его многолетнюю правозащитную деятельность, а также как стремление уничтожить Правозащитный центр «Вясна» и запугать все правозащитное движение в Беларуси.

Правозащитный центр «Вясна»:

1.Требует немедленного освобождения Алеся Беляцкого и прекращения уголовного преследования в отношении него.

2. Заявляет о намерении продолжать свою работу, поскольку наша организация – это люди, которые объединены верой в важность своей миссии по защите прав и свобод граждан Беларуси.

3. Выражает сожаление, что государственные органы Литовской Республики создали благоприятные условия для появления уголовного дела в отношении Алеся Беляцкого.

4.Призывает международное сообщество применить все возможные средства политического и правового давления на правительство Беларуси в целях освобождения Алеся Беляцкого и всех политических заключенных.

Правозащитный центр “Вясна” констатирует, что репрессивные действия белорусских властей ведут к дальнейшей изоляции страны и ставят Беларусь под угрозу возможных экономических санкций, вина за введение которых полностью ложится на правительство.

Мы выражаем благодарность всем коллегам-правозащитникам, общественным деятелям, журналистам, всем гражданам Беларуси и других стран, которые выражают поддержку Алесю Беляцкому и нашей организации.

Паводле spring96.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларуcкі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>