2011 05/08
absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo

Тэрміновы Зварот – Абсэрваторыя

Адвольны арышт

Беларусь, 4 жніўня

Абсэрваторыя па Абароне Праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Фэдэрацыі за Правы Чалавека (FIDH) і Сусьветнай Арганізацыі Супраць Катаваньняў (OMCT), просіць вашага ўмяшальніцтва ў наступную сытуацыю ў Беларусі. (далей – правапіс першакрыніцы)

Апісанне сітуацыі:

Абсерваторыя была праінфармаваная надзейнымі крыніцамі аб адвольным арышце сп. Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага Цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта FIDH.

Згодна з атрыманай інфармацыяй, 4 жніўня, прыкладна ў 2 гадзіны дня, група людзей у цывільным акружыла офіс Праваабарончага Цэнтра “Вясна” ў Менску. Супрацоўнікі ПЦ “Вясна” выйшлі з офіса і зачынілі дзверы. Яны пачулі, як адзін з мужчын у цывільным сказаў па тэлефоне: “Бяляцкага тут няма”.

Пасля гэтага, у 16:30 сп. Бяляцкі быў арыштаваны на вуліцы ў цэнтры Менска супрацоўнікамі аддзелу фінансавых расследаванняў.

Падчас прыняцця гэтага Тэрміновага Звароту месцазнаходжанне сп. Бяляцкага застаецца невядомым. Кажуць, што яму забаронена карыстацца мабільным тэлефонам.

Абсерваторыя выказвае сваю найглыбейшую занепакоенасць арыштам і невядомасцю месцазнаходжання сп. Бяляцкага, і заклікае да ягонага неадкладнага і безумоўнага вызвалення.

Неабходныя дзеянні:

Абсерваторыя заклікае ўлады Беларусі:

1) гарантаваць фізічную ды псіхалагічную цэласнасць сп. Бяляцкага ды ўсіх праваабаронцаў Беларусі пры любых умовах;

2) раскрыць месцазнаходжанне і неадкладна вызваліць сп. Алеся Бяляцкага, паколькі гэта падаецца пакараннем за ягоную праваабарончую дзейнасць;

3) пакласці канец усім формам пераследу супраць яго, і больш агульна – супраць усіх праваабаронцаў у краіне;

4) выконваць усе прадпісанні Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, у прыватасці:

– Артыкул 1, паводле якога “у кожнага ёсць права, індывідуальна і ў сукупнасці з іншымі, займацца абаронай і рэалізацыяй правоў чалавека і асноўных свабод на дзяржаўным і міжнародным узроўні”,

– Артыкул 12.2, паводле якога “Дзяржава павінна прымаць усе неабходныя меры дзеля забеспячэння абароны кампетэнтнымі органамі кожнага, як адзінаасобна, так і ў аб’яднанні з іншымі, ад любога віду гвалту, пагроз, помсты, дэ факта й дэ юрэ дыскрымінацыі, уціску або любых іншых адвольных дзеянняў у якасці наступства за законнае карыстанне правоў, выкладзеных у дадзенай Дэкларацыі”;

5) больш агульна, забяспечыць у любых абставінах павагу да правоў чалавека і асноўных свабод у адпаведнасці з Сусветнай Дэкларацыяй Правоў Чалавека і міжнароднымі і рэгіянальнымі правабарончымі інструментамі, ратыфікаванымі Беларуссю.

Адрасаты:

– Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, вул. Карла Маркса, 38, 220016 Мінск, Беларусь, факс: + 375 172 26 06 10 or + 375 172 22 38 72,

– Старшыя Адміністрацыі Прэзідэнта, сп. Уладзімір Уладзіміравіч Макей, вул. К. Маркса, 34, 220016, Мінск, факс: + 375 17 226-06-10.

– Генеральны Пракурор, сп. Рыгор Аляксеевіч Васілевіч, вул. Інтэрнацыянальная, 220050 Мінск, Беларусь, факс: + 375 17 226 42 52

– Міністр Юстыцыі Беларусі, сп. Віктар Рыгоравіч Галаванаў, вул. Калектарная, 10, 220004 Мінск, Беларусь, E-mail kanc@minjust.by

– Старшыня Вярхоўнага Суда Беларусі, сп. Валянцін Алегавіч Сукала, вул. Леніна, 28, 220030 Мінск, Беларусь, Email: scjustrb@pmrb.gov.by

– Пастаянная місія Беларусі ў ААН у Жэневе, 15 avenue de la paix, 1211 Geneva 20, Switzerland, Fax: +41 22 748 24 51. Email: mission.belarus@ties.itu.int

– Амбасада Беларусі ў Бруселі, 192 avenue Molière, 100 Ixelles, Belgium, Fax : + 32 2.340.02.87, Email : embbel@skynet.be

Парыж-Жэнева, 4 жніўня 2011

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Срочный Обращение – Обсерватория

Произвольный арест

Беларусь, 4 августа

Обсерватория по Защите Правозащитников, совместная программа Международной Федерации за Права Человека (FIDH) и Всемирной организации против пыток (OMCT), просит вашего вмешательства в следующую ситуацию в Беларуси .

Описание ситуации:

Обсерватория была проинформирована надежными источниками о произвольном аресте г. Алесь Беляцкий, председателя Правозащитного Центра “Вясна», вице-президента FIDH.

Согласно полученной информации, 4 августа, примерно в 2 часа дня, группа людей в штатском окружила офис Правозащитного Центра “Вясна” в Минске. Сотрудники ПЦ “Вясна” вышли из офиса и закрыли дверь. Они услышали, как один из мужчин в штатском сказал по телефону: “Беляцкого здесь нет”.

После этого, в 16:30 г. Беляцкий был арестован на улице в центре Минска сотрудниками отдела финансовых расследований.

Во время принятия этого срочных обращений местонахождение г. Беляцкого остается неизвестным. Говорят, что ему запрещено пользоваться мобильным телефоном.

Обсерватория выражает свою глубокую обеспокоенность арестом и неизвестностью местонахождения г. Беляцкого, и призывает к его немедленному и безусловному освобождению.

Необходимые действия:

Обсерватория призывает власти Беларуси:

1) гарантировать физическую и психологическую целостность г. Беляцкого и всех правозащитников Беларуси при любых условиях;

2) раскрыть местонахождение и немедленно освободить г. Алесь Беляцкий, поскольку это кажется наказанием за его правозащитную деятельность;

3) положить конец всем формам преследования против него, и более общо – против всех правозащитников в стране;

4) выполнять все предписания Декларации ООН о правозащитниках, в прыватасци:

– Статья 1, согласно которой «у каждого есть право, индивидуально и в совокупности с другими, заниматься защитой и реализацией прав человека и основных свобод на государственном и международном уровне”,

– Статья 12.2, согласно которому “Государство должно принимать все необходимые меры для обеспечения защиты компетентными органами каждого, как единолично, так и совместно с другими, от любого вида насилия, угроз, мести, де факто и де юре дискриминации, притеснения или любых других произвольных действий в качестве последствия за законное пользование прав, изложенных в настоящей Декларации »;

5) более общо, обеспечить в любых обстоятельствах уважение прав человека и основных свобод в соответствии с Всемирной Декларацией Прав Человека и международными и региональными правозащитными инструментами, ратифицированными Беларусью.

Адресаты:

– Президент Александр Лукашенко, ул. Карла Маркса, 38, 220016 Минск, Беларусь, факс: + 375 172 26 06 10 or + 375 172 22 38 72,

– Старшие Администрации Президента, г. Владимир Владимирович Макей, ул. К. Маркса, 34, 220016, Минск, факс: + 375 17 226-06-10.

– Генеральный Прокурор, г. Григорий Алексеевич Василевич, ул. Интернациональная, 220050 Минск, Беларусь, факс: + 375 17 226 42 52

– Министр Юстиции Беларуси, г. Виктор Григорьевич Голованов, ул. Коллекторная, 10, 220004 Минск, Беларусь, E-mail kanc@minjust.by

– Председатель Верховного Суда Беларуси, г. Валентин Олегович Сукало, ул. Ленина, 28, 220030 Минск, Беларусь, Email: scjustrb@pmrb.gov.by

– Постоянная миссия Беларуси в ООН в Женеве, 15 avenue de la paix, 1211 Geneva 20, Switzerland, Fax: +41 22 748 24 пятьдесят первой Email: mission.belarus @ ties.itu.int

– Посольство Беларуси в Брюсселе, 192 avenue Molière, 100 Ixelles, Belgium, Fax: + 32 2.340.02.87, Email: embbel@skynet.be

Париж-Женева, 4 августа 2011

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>