2011 05/08
norwei-helsinki

Учора, 4 жніўня, Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага Цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай Фэдэрацыі за Правы Чалавеку (FIDH), быў адвольна затрыманым у Менску. Нарвэскі Гэльсынскі Камітэт глыбока занепакоены затрыманьнем Алеся Бяляцкага. “Мы будзем патрабаваць неадкладнага вызваленьня нашага калегі й добрага партнэра Алеся Бяляцкага, выкарыстоўваючы ўсе адпаведныя сродкі, якія ў нас ёсьць”, – заявіў генэральны сакратар НГК Б’ёрн Энгесланд.

“Мы назіралі за драматычнымі падзеямі ў Беларусі з часу апошніх прэзыдэнскіх выбараў 10 сьнежня. Крок за крокам, беларускія ўлады арыштоўвалі апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, палітычных дзеячаў, журналістаў, жорстка падаўляючы любыя віды пратэсту – затрымлівалі нават грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў “маўклівых пратэстах”. Судовыя працэсы паказваюць, што справы абвінавачаных не былі разгледжаныя справядлівым судом”, – працягвае Энгесланд. – “Зараз мы бачым, што арышт Алеся ды вобшукі на офісе “Вясна” паказваюць грамадзянскай супольнасьці й НДА, што прыйшоў іх час. Міжнародная супольнасьць павінна неадкладна прарэагаваць і запатрабаваць вызваленьня Алеся Бяляцкага, як і ўсіх палітзьняволеных. Павінны быць выкарыстаныя ўсе магчымасьці для ціску, ад дыпляматычных і да кропкавых эканамічных санкцыяў”.

Раней калегі з ПЦ “Вясна” паведамілі ў Нарвэскі Гэльсынскі Камітэт, што адзьдзел фінансавых разсьледваньняў узбудзіў крымінальную справу супраць Алеся Бяляцкага паводле артыкулу 243, ч.2 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь на падставе зьвестак, атрыманых ад літоўскіх банкаў. Гэты артыкул прадугледжвае да 7 гадоў зьняволеньня й канфіскацыю маёмасьці.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Вчера, 4 августа, Алесь Беляцкий, председатель Правозащитного Центра “Вясна», вице-президент Международной Федерации за Права Человека (FIDH), был произвольно задержан в Минске. Норвежский Хельсинкский Комитет глубоко обеспокоен задержанием Алеся Беляцкого. “Мы будем требовать немедленного освобождения нашего коллеги и хорошего партнера Алеся Беляцкого, используя все соответствующие средства, которые у нас есть”, – заявил генеральный секретарь НХК Бьорн Энгесланд .

“Мы наблюдали за драматическими событиями в Беларуси со времени последних президентских выборов 10 декабря. Шаг за шагом, белорусские власти арестовывали оппозиционных кандидатов в президенты, политических деятелей, журналистов, жестоко подавляя любые виды протеста – задерживали даже граждан, участвовавших в “молчаливых протестах”. Судебные процессы показывают, что дела обвиняемых не были рассмотрены справедливым судом “, – продолжает Энгесланд. – “Сейчас мы видим, что арест Александра и обыски в офисе” Весна “показывают гражданскому обществу и НПО, что пришло их время. Международное сообщество должно незамедлительно прореагировать и потребовать освобождения Алеся Беляцкого, как и всех политзаключенных. Должны быть использованы все возможности для давления, от дипломатических и до точечных экономических санкций”.

Ранее коллеги из ПЦ “Вясна” сообщили в Норвежский Хельсинкский Комитет, что отдел финансовых расследований возбудил уголовное дело против Алеся Беляцкого по статье 243, ч.2 Уголовного Кодекса Республики Беларусь на основании сведений, полученных от литовских банков. Эта статья предусматривает до 7 лет заключения и конфискацию имущества.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>