2011 10/08
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі: “Сапраўды, шлях падаўленьня грамадзянскае ініцыятывы, правоў і свабодаў, рэспрэсыяў і тыраніі … – шлях у нікуды, бо вядзе да сапраўднай негалоснай вайны з уласным народам.”

– Затрыманьне й арышт Алеся Беляцкага, віцэ-прэзыдэнта FIDH, кіраўніка вядомай у Беларусі й сьвеце праваабарончай арганізацыі “Вясна”, канчаткова выяўляе сутнасьць дзейснага ў Беларусі рэжыму, як супрацьпраўнага й антынароднага.

Вядома, што арганізацыя праваабаронцаў, якую ўзначальвае Алесь Бяляцкі, разам з партнэрамі й калегамі рабіла эфэктыўны маніторынг парушэньня правоў чалавеку ў краіне, дакумэнтавана й публічна паказвала на невыкананьне ўрадам Беларусі асноўных Канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў і на мэтадычны, мэтанакіраваны падрыў канстытуцыйнага ладу й адпаведнай канстытуцыйнай законнасьці ў Беларусі. Апошнія – абапіраюцца на канстытуцыйныя нормы й міжнародныя, агульна прызнаныя стандарты права й дэмакратычныя каштоўнасьці, пакладзеныя ў падмурак Канстытуцыі Беларусі й зафіксаваныя ў шэрагу міжнародных дамоваў, у тыму ліку, у Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (далей Міжнародны Пакт).

Міжнародны Пакт падпісаны Беларусьсю для абавязковага выкананьня на ўласнай нацыянальнай тэрыторыі праз імплемэнтацыю агульна прызнаных стандартаў права ў заканадаўства, праваахоўную й судовую практыку. Аднак, на самой справе палажэньні дадзенага дакумэнту мэтадычна, цалкам сьвядома й асэнсавана не выконваюцца ў Беларусі. Больш за тое гэта ёсьць катэгарычнай пазыцый беларускага боку, якая агучваецца МІДам і пасьлядоўна рэалізуецца як нутраная “ідэалягічная дактрына” ўсімі службоўцамі пануючага ў краіне “клану вэртыкалі”. І ў гэтай сытуацыі канстытуцыйна-міжнародныя нормы ўспрымаюцца як празьмерныя “вольнасьці” – яны ня ўпісваюцца ў тую ідэалягічную мадэль, у якой моглі б доўгі час бясьпечна й вальготна існаваць цяперашні рэжым у Беларусі й зьдзяйсьняемая ім тут тыранія.

Менавіта таму, усе аўтарытэтныя міжнародныя інстытуцыі, такія як Камітэт ААН па Правах Чалавеку, фактычна, афіцыйна ігнаруюцца дзейсным рэжымам. У падобных варунках, грамадзяне Беларусі зьяўляюцца закладнікамі паставіўшай сябе па-над Асноўным законам і міжнародным правам “хунты”, якая злачынным шляхам фактычна пазбавіла цэлы народ ягоных неад’емных правоў і свабодаў, грамадзянскай і міжнароднай правасуб’ектнасьці, падмяніла права – ідэалягічнай мэтазгоднасьцю “камісараў ад заўсёды правільнай і нязьменнай вэртыкалі”.

Рэжыму пэўны час атрымлівалася ўводзіць у зман Эўрапейскую й сусьветную супольнасьць, бо выступаючы ад імя таго ж падманутага й абкрадзенага народу, ягоны так званы “правадыр” – махлярскі скарыстоўваў настроі кіруючых колаў Эўропы, якая крочыла насустрач і адкрывала цудоўныя пэрспэктывы для незалежнай й дэмакратычнай Беларусі, ейнага народу. Бо маючы манаполію на СМІ, рэжым па майстэрску спэкуляваў фактамі й маніпуляваў сьвядомасьцю. Карыстаючыся “ружовай дэкляратыўнай рыторыкай” … – адцягваў увагу ад “шэрых праблемаў” бутафорскай і злачыннай па сутнасьці “выбарчай сыстэмы”, ад шытага белымі ніткамі “правільнага тутэйшага дэмакратызму”, дутых – “стабільнасьці й дабрабыту” ў грамадзтве.

Аднак, калі пазбаўлены сваіх неад’емных грамадзка-палітычных правоў беларускі народ пачалі адкрыта зьневажаць на вачах усяго сьвету, ставіць на ўзровень бязпраўнага й прыніжанага “охласу”, цалкам залежнага ад волі тырана, пры гэтым абкрадаць яго яшчэ й эканамічна… – стала відавочным усім, што дадзеная сыстэма ня мае анічога агульнага ані з правам, ані з законнасьцю, ані з дэкляраванай народнай абранасьцю й легітымнасьцю … Гэтая сыстэма — антынародная й антыканстытуцыйная.

Калі ўчасе апошніх выбараў абсалютная абсалютная большасьць грамадзянаў убачыла, што мэханізм выбараў – цалкам падкантрольны “ідэалягічнаму дыктату” і не дазваляе правесьці свабоднае, празрыстае й канстытуцыйнае пераабраньне кіраўніцтва краіны – шмат каму ўрэшце стала зразумелым, што застойная намэнклятурна-камандная ідэалягічная мэтазгоднасьць тут канчаткова падмяніла сабою найвышэйшае Канстытуцыйнае права, Канстытуцыйны лад у краіне. Каб адстаяць свае пазыцыі, далёкія ад дэмакратычных, аўтарытарны клан і надалей будзе ўжываць брутальную сілу, выводзіць на праўнае поле “цяжкую артылерыю” палітычных рэпрэсыяў і, карыстаючыся службовым становішчам і поўнай безпакаранасьцю, – весьці краіну да жахлівай бездані сапраўднага тэрору, да далейшага падзелу й супрацьстаяньня ў грамадзтве.

Аднак, гэта ўсё – дэстабілізуе грамадзтва, далей падрывае канстытуцыйны лад і аслабляе дзяржаўнасьць Беларусі.

У склаўшыхся варунках ёсьць толькі адзін цывілізаваны выхад – асэнсаванае й бясспрэчнае вяртаньне Беларусі на канстытуцыйныя рэйкі, на шлях эўрапейскай інтэграцыі, эфэктыўных дэмакратычных і эканамічных пераўтварэньняў. Гэта – шлях міру й паяднаньня ў нацыю, спыненьня далейшай праўнай дэградацыі, палітычных рэпрэсыяў і тыраніі … Прыйшоў час і шматпакутнаму беларускаму народу пазбавіцца ад спрахнелага намэнклятурна-ідэалягічнага цынізму, дыктату й гвалту, ад навязваемай яму “высокапастаўленымі адмарозкамі” варажнечы, нецярплівасьці й супрацьстаяньня …

І сёньня, калі за кратамі гэтага, цалкам скампрамэтаваўшага сябе брутальнага рэжыму апынуўся нязьменны змагар за вольную, праўную ды эўрапейскую Беларусь, праваабаронца Алесь Бяляцкі, як ніколі раней важна ўзгадаць, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь ды Міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах – ёсьць праўным падмуркам нашай чалавечае годнасьці й свабоды, грамадзянскай ды міжнароднай правасуб’ектнасьці. Яны наўпрост датычныя кожнага з нас і зьяўляюцца нашым безкаштоўным выратавальным скарбам. Наш абавязак – прымусіць чыноўніка любога рангу ў краіне выконваць службовыя абавязкі па гарантаваным выкананьні Канстытуцыі, забясьпячэньні належных умоваў для рэалізацыі нашых неад’емных правоў і свабодаў.

Вяртаньне праўнай канстытуцыйнай законнасьці й адпаведнага ладу ў краіне, калі можна свабодна зьбірацца, выказваць думкі, абмяркоўваць праблемы й абіраць ейнае кіраўніцтва на сапраўдных дэмакрытычных выбарах, зьдзяйсьняць адпаведны грамадзянскі кантроль над абранымі, удзельнічаць у працэсах разьвіцьця й мацаваньня дзяржаўнасьці Беларусі … – як ніколі актуальнае й вострае сёньня пытаньне ня толькі для тых, каго пазбавілі права, а й для тых, хто гэтае права мусіць ахоўваць, забясьпечваць і гарантаваць грамадзтву.

І тое, на колькі хутка й якім чынам нашае права будзе нам вернута, на колькі поўна рэалізаванае – залежыць ад нашай волі й зацікаўленасьці ў гэтым ягоным вяртаньні, у грамадзянскай салідарнасьці і ва ўпартай барацьбе за наш паўнавартасны грамадзянскі статус ва ўласнай, адзінай, Богам дадзенай нам ад нараджэння Бацькаўшычыне.

І гэта – нашая асноўная справа тут і цяпер, справа нашай чалавечай годнасьці, самапавагі ды грамадзянскай адказнасьці за лёсы нашых дзяцей, родных і сваякоў.

Тыранія мусіць адступіць і зьнікнуць як жахлівы сон. Павінна прыйсьці новае, сьветлае заўтра, без хлусьні й ненавісьці, з павагай да чалавека, грамадзяніна, ягоных правоў і свабодаў.

“За нашу й вашу свабоду!” Будзьма разам і Пераможам!

Канстытуцыя мусіць насамрэч стацца Асноўным законам, абавязковым для выкананьня кожным суб’ектам права, асабліва суб’ектам, які прэтэндуе на давер ад народу й непасрэдна надзелены адпаведнымі паўнамоцтвамі ўлады ў нашай краіне.

Варта прызнаць, што заплянаваны й падрыхтаваны спэцслужбамі арышт праваабаронцы Аляся Бяляцкага – выклік усёй грамадзянскай і праўнай супольнасьці, усяму нацыянальнаму й міжнароднаму праваабарончаму руху. Гэта – чарговы крок у бок ад Канстытуцыйнай законнасьці й права, у бок паглыбленьня грамадзка-палітычнае й эканамічнае крызы … Крок – да сапраўднага канца яшчэ існуючай сёньня спрахнелай сыстэмы.

***

Нагадаем, што 04 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – “утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” – быў затрыманы старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнт FIDH Алесь Бяляцкі. Санкцыя ў межах артыкулу, які інкрымінуецца Алесю Бяляцкаму, прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Власти в Беларуси безвозвратно выбрали путь в никуда…!?

Алексей Лапицкий: “Действительно, путь подавления гражданской инициативы, прав и свобод, рэспрэсcий и тирании … – путь в никуда, так как ведет к настоящей негласной войне с собственным народом.”
Задержание и арест Алеся Беляцкого, вице-президента FIDH, руководителя известной в Беларуси и мире правозащитной организации “Весна”, окончательно выявляет сущность действующего в Беларуси режима, как противоправного и антинародного.
Известно, что организация правозащитников, возглавляемая Алесем Беляцким, вместе с партнерами и коллегами осуществляла эффективный мониторинг нарушения прав человека в стране, дакументированно и публично указывала на невыполнение правительством Беларуси основных Конституционных прав и свобод граждан и на методический, целенаправленный подрыв конституционного строя и соответствующей конституционной законности в Беларуси. Последние – опираются на конституционные нормы и международные, общепризнанные стандарты права и демократические ценности, положенные в основу Конституции Беларуси и зафиксированые в ряде международных договоров, в том числе, в Международном Пакте о гражданских и политических правах (далее Международный Пакт).

Международный Пакт подписан Беларусью для обязательного исполнения на собственной национальной территории через имплемэнтацыю общепризнанных стандартов права в законодательство, правоохранительную и судебную практику. Однако, на самом деле положения данного документа методично, вполне сознательно и осмысленно не выполняются в Беларуси. Более того это является категорической позицией белорусской стороны, которая озвучивается МИДам и последовательно реализуется как внутренняя “идеологическая доктрина” всеми чиновниками господствующего в стране “клана вертикали”. И в этой ситуации конституционно-международные нормы воспринимаются как чрезмерные “вольности” – они не вписываются в ту идеологическую модель, в которой могли б долгое время безопасно и вольготно существовать нынешний режим в Беларуси и осуществляемая им здесь тирания.

Именно поэтому, все авторитетные международные институты, такие как Комитет ООН по Правам Человека, фактически, официально игнорируются действующим режимом. В подобных условиях, граждане Беларуси являются заложниками поставившей себя выше Основного закона и международного права “хунты”, которая преступным путём фактически лишила целый народ его неотъемлемых прав и свобод, гражданской и международной правасубъектнасьци, подменила право – идеологической целесообразностью “комиссаров от всегда правильной и неизменной вертикали “.

Режиму некоторое время удавалось вводить в заблуждение Европейское и мировое сообщество, так как выступая от имени того же обманутого и обворованного народа, его так называемый “проводник” – мошеннически использовал настроения правящих кругов Европы, которая шла навстречу и открывала прекрасные перспективы для независимой и демократической Беларуси, её народа. Ведь имея монополию на СМИ, режим по мастерски спекулировать фактами и манипулировал сознанием. Пользуясь “розовой декларативной риторикой” … – отвлекал внимание от “серых проблем” бутафорской и преступной по сути “избирательной системы”, от шитого белыми нитками “правильного здешнего демократизма”, дутых – “стабильности и благосостояния” в обществе.

Однако, когда лишённый своих неотъемлемых общественно-политических прав белорусский народ стали открыто оскорблять на глазах всего мира, ставить на уровень бесправного и униженного “охласа”, полностью зависимого от воли тирана, при этом обворовывать его ещё и экономически … – стало очевидно всем, что данная система не имеет ничего общего ни с правом, ни с законностью, ни с декларируемой народной избранностью и легитимностью … Эта система – антинародная и антиконституционная.

Если вовремя последних выборов абсолютно подавляющее большинство граждан увидело, что механизм выборов – полностью подконтролен “идеологическому диктату” и не позволяет провести свободное, прозрачное и конституционное переизбрание руководства страны – многим наконец стало понятным, что застойная наменклатурно-командная идеологическая целесообразность здесь окончательно подменила собой наивысшее Конституционное право, Конституционный строй в стране. Чтобы отстоять свои позиции, далекие от демократических, авторитарный клан и впредь будет применять брутальную силу, выводит на правовое поле “тяжелую артиллерию” политических репрессий и, пользуясь служебным положением и полной безнаказанностью, – вести страну к страшной пропасти настоящего террора, к дальнейшему разделению и противостоянию в обществе.

Однако, это всё – дестабилизирует общество, далее подрывает конституционный строй и ослабляет государственность Беларуси.
В сложившихся условиях есть только один цивилизованный выход – осмысленное и бесспорное возвращение Беларуси на конституционные рельсы, на путь европейской интеграции, эффективных демократических и экономических преобразований. Это – путь мира и воссоединения в нацию, прекращения дальнейшей правовой деградации, политических репрессий и тирании … Пришло время и многострадального белорусского народа избавиться от прогнившего номенклатурно-идеологического цинизма, диктата и насилия, от навязываемой ему “высокопоставленными отморозками” вражды, нетерпимости и противостояния …

И сегодня, когда за решеткой этого, полностью скомпрометировавшего себя брутального режима оказался неизменный борец за свободную, правовую и европейскую Беларусь, правозащитник Алесь Беляцкий, как никогда ранее важно вспомнить, что Конституция Республики Беларусь и Международный Пакт о гражданских и политических правах — являются правовым фундаментом нашего человеческого достоинства и свободы, гражданской и международной правасубъектности. Они напрямую касаются каждого из нас и являются нашим бесценным спасительным сокровищем. Наш долг – заставить чиновника любого ранга в стране выполнять служебные обязанности по гарантированному выполнению Конституции, обеспечению надлежащих условий для реализации наших неотъемлемых прав и свобод.

Возвращение правовой конституционной законности и соответствующего строя в стране, когда можно свободно собираться, высказывать мнения, обсуждать проблемы и выбирать её руководство на настоящих демократических выборах, совершать соответствующий гражданский контроль на избранными, участвовать в процессах развития и укрепления государственности Беларуси … – как никогда актуален и остр сегодня вопрос не только для тех, кого лишили права, а и для тех, кто это право должен охранять, обеспечивать и гарантировать обществу.

И то, на сколько быстро и каким образом наше право будет нам возвращено, на сколько полно реализовано – зависит от нашей воли и заинтересованности в этом его возвращении, в гражданской солидарности и в упорной борьбе за наш полноценный гражданский статус в собственной, единственной, Богом данной нам от рождения Отчизне.
И это – наше основное дело здесь и сейчас, дело нашего человеческого достоинства, самоуважения и гражданской ответственности за судьбы наших детей, родных и близких.

Тирания должна отступить и исчезнут как страшный сон. Должно прийти новое, светлое завтра, без лжи и ненависти, с уважением к человеку, гражданину, его правам и свободам.

“За нашу и вашу свободу!” Будем вместе и Победим!

Конституция должна на самом деле стать Основным законом, обязательным для исполнения каждым субъектом права, особенно субъектом, который претендует на доверие от народа и непосредственно наделён соответствующими полномочиями власти в нашей стране.

Следует признать, что запланированный и подготовленный спецслужбами арест правозащитника Аляся Беляцкого – вызов всей гражданской и правовой общественности, всему национальному и международному правозащитному движению. Это – очередной шаг в сторону от Конституционной законности и права, в сторону углубления общественно-политического и экономического кризиса … Шаг – к настоящему концу ещё существующей сегодня прогнившей системы.

***
Напомним, что 4 августа 2011 г. в рамках уголовного дела, возбужденного по ч.2 ст. 243 Уголовного кодекса Республики Беларусь – “утаивание доходов в особо крупном размере” – был задержан председатель Правозащитного центра «Вясна», вице-президент FIDH Алесь Беляцкий. Санкция в рамках статьи, который инкриминируется Алесю Беляцкому, предусматривает лишение свободы на срок до семи лет с конфискацией имущества.

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
www.parav-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>