Не забірай жыцьцё!
2011 11/08
Алег Гулак, Менск

Алег Гулак, Менск

Касацыйная скарга старшыні Праваабаронага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага на рашэньне суду Цэнтральнага раёну, які адмовіўся задаволіць скаргу праваабаронцы на папярэджаньне Генпракуратуры Беларусі, разглядалася ў ягоную адсутнасьць – сам Алесь у гэты час знаходзіцца пад вартай. Інтарэсы Алеся Бяляцкага прадстаўляў старшыня БГК Алег Гулак.

Судовая калегія пад старшынствам судзьдзі І. Яблыкавай 11 жніўня адхіліла скаргу Бяляцкага на тых жа падставах, што й суд Цэнтральнага раёну Менску, які адбыўся 3 чэрвеня, спаслаўшыся на Закон аб грамадзкіх аб’яднаньнях, які забараняе дзейнічаць ад імя незарэгіставанае арганізацыі.

Камэнтуючы рашэньне калегіі Менгарсуда, Алег Гулак заявіў, што лічыць яго неправамоцным. “Гэтае рашэньне сурёзным чынам абмяжоўвае права на свабоду асацыяцыяў у Беларусі й пра гэта мы заяўлялі непасрэдна ў працэсе. На жаль, суд не прыняў да ўвагі нашыя довады пра тое, што свабода асацыяцыяў зьяўляецца канстытуцыйным правам грамадзянаў. Між тым, у судзе першай інстанцыі нават прадстаўнік дзяржаўных ворганаў спасылаўся на ратыфікаваны нашай краінай Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, а канкрэтна – на артыкул 22, які выразна вызначае, у якіх выпадках дзейнасьць аб’яднаньня можа быць прызнаная незаконнай.

На маю думку, гэтая пастанова суду касацыйнай інстанцыі незаконная і з пункту гледжаньня ўжываньня права, і з боку таго, што судом першай інстанцыі была парушана працэдура разгляду.

Справа ў тым што рашэньне суду грунтуецца на тым, што ў судзе Бяляцкі не даказаў, што ПЦ “Вясна не падпадае пад вызначэньне рэлігійнай арганізацыі, палітычнай партыі, фонду альбо грамадзкай арганізацыі. Але сёньня Менскі гарадзкі суд вызначыў, што любая арганізацыя, дзейнасьць якой не падпадае пад нормы законаў Беларусі, можа быць забароненай”.

Цяжка спрагназаваць, ці зьмяніла б прысутнасьць на працэсе Алеся Бяляцкага рашэньне суда, але ў любым выпадку ў яго было права прысутнічаць на гэтым працэсе.

Аднак, як паведаміў Алег Гулак, “складана зараз казаць пра тое, ці быў праваабаронца належным чынам праінфармаваны пра дату разгляду скаргі й ці меў ён магчымасьць падаць адпаведную заяву кіраўніцтву Менскага СІЗА. Бо калі Бяляцкі хацеў прысутнічаць на гэтым працэсе, а яму пры гэтым былі створаныя перашкоды, то гэта ёсьць парушэньнем ягонага права на справядлівы суд.”

16 лютага 2011 году намесьнік начальніку адзьдзелу па наглядзе за выкананьнем правоў і свабодаў грамадзянаў Генэральнай пракуратуры Павал Елісеяў папярэдзіў старшыню праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага аб тым, што дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі парушае дзеючае заканадаўства й пры наступным парушэньні можа быць разгледжанае пытаньне аб прыцягненьні яго да адказнасьці, прадугледжанай заканадаўствам Беларусі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Олег Гулак: “К сожалению, суд не принял во внимание доводы о том, что свобода ассоциаций является конституционным правом граждан”

Кассационная жалоба председателя Правозащитного центра «Вясна» Алеся Беляцкого на решение суда Центрального района, который отказался удовлетворить жалобу правозащитника на предупреждение Генпрокуратуры Беларуси, рассматривалась в его отсутствие. Сам Алесь в это время находится под стражей. Интересы Алеся Беляцкого представлял председатель БХК Олег Гулак.

Судебная коллегия под председательством судьи И. Яблоковой 11 августа отклонила жалобу Беляцкого на тех же основаниях, что и суд Центрального района Минска, который состоялся 3 июня, сославшись на Закон об общественных объединениях, запрещающий действовать от имени незарегистрированной организации.

Комментируя решение коллегии Мингорсуда, Олег Гулак заявил, что считает его неправомочным. “Это решение серьезным образом ограничивает право на свободу ассоциаций в Беларуси, и об этом мы заявляли непосредственно в процессе. К сожалению, суд не принял во внимание наши доводы о том, что свобода ассоциаций является конституционным правом граждан. Между тем, в суде первой инстанции даже представитель государственных органов ссылался на ратифицированый нашей страной Пакт о гражданских и политических правах, а конкретно – на статью 22, которая четко определяет, в каких случаях деятельность объединения может быть признана незаконной.

По моему мнению, это постановление суда кассационной инстанции незаконное и с точки зрения применения права, и со стороны того, что судом первой инстанции была нарушена процедура рассмотрения. Дело в том что решение суда основывается на том, что в суде Беляцкий не доказал, что ПЦ “Вясна не подпадает под определение религиозной организации, политической партии, фонда либо общественной организации. Но сегодня Минский городской суд определил, что любая организация, деятельность которой не подпадает под нормы законов Беларуси, может быть запрещена”.

Трудно спрогнозировать, изменило ли бы присутствие на процессе Алеся Беляцкого решение суда, но в любом случае у него было право присутствовать на этом процессе.

Однако, как сообщил Олег Гулак, “сложно сейчас говорить о том, был ли правозащитник должным образом проинформирован о дате рассмотрения жалобы и имел ли он возможность подать соответствующее заявление руководству Минского СИЗО. Ведь, если Беляцкий хотел присутствовать на этом процессе, а ему при этом были созданы препятствия, то это является нарушением его права на справедливый суд”.

16 февраля 2011 года замначальника отдела по надзору за соблюдением прав и свобод граждан Генеральной прокуратуры Павел Елисеев предупредил председателя правозащитного центра “Вясна” Алеся Беляцкого о том, что деятельность от имени незарегистрированной организации нарушает действующее законодательство и при следующем нарушении может быть рассмотрен вопрос о привлечении его к ответственности, предусмотренной законодательством Беларуси.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>