2011 11/08
signature1

Зварот Праваабарончага цэнтру “Вясна”

4 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – “утойваньне прыбыткаў у асабліва буйным памеры” – быў затрыманы старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзыдэнт FIDH Алесь Бяляцкі.

Санкцыя ў межах артыкула, які яму інкрымінуецца, прадугледжвае пазбаўленьне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

Шаноўнае спадарства, “Вясне” патрэбна Вашая салідарнасьць!

Мы распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага ад усіх грамадзянаў. Паручальніцтвы мы будзем перадаваць у ворганы пракуратуры Беларусі. Гэтая працэдура прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Юрыдычнае абгрунтаваньне

Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь у сваім артыкуле 121 адной з мераў стрыманьня прадугледжвае паручальніцтва. Дадзеная мера палягае ў тым, што асобы, дасягнуўшыя 18 гадоў, выступаюць з хадайніцтвам на імя ворганаў пракуратуры з тым, каб да асобаў, якія да суду знаходзяцца пад вартай, была ўжыта мера стрыманьня – знаходжаньне на свабодзе (падпіска аб нявыезьдзе). У выпадку, калі асобы, за якіх прынята паручальніцтва, парушаюць ўмовы, то яны могуць быць зноў узятыя пад варту, а таксама ў дачыненьні да тых, хто выступіў з паручальніцтвам, можа быць ужытае пакараньне ў выглядзе штрафу. Сам факт наяўнасьці паручальніцтваў аўтаматычна не цягне за сабою зьмены меры стрыманьня, але зьяўляецца вельмі важкай умоваю для выхаду на свабоду асобаў, а таксама дэманструе сьледству й суду нашую салідарнасьць. Асобы, якія жадаюць падпісаць паручальніцтва, павінныя пэрсанальна ўласнаручна запоўніць форму.

На падставе Вашых паручальніцтваў пракуратура можа вызваліць з-пад варты Алеся Бяляцкага.
Гэтую кампанію мы праводзім разам з нашымі партнэрамі – беларускімі правабаронцамі, а таксама Міжнароднай фэдэрацыяй за правы чалавеку (FIDH). Паручальніцтвы будуць зьбірацца ва ўсім сьвеце, і мы перакананыя, што шмат хто з сусьветна вядомых асобаў падпішацца пад гэтай заяваю.

Мы ставім перад сабой задачу ў самы бліжэйшы час сабраць ня менш за тысячу паручальніцтваў толькі ў Беларусі.

ПЦ “Вясна” шмат год бараніў кожнага грамадзяніна, які трапляў у бяду, калі дзяржава парушала ягоныя правы, грэбавала прынцыпамі маралі й законнасьці. Мы былі разам з Вамі ў судах, мы рабілі ўсё, каб палітычныя вязьні не заставаліся сам-насам у турмах. За гады сваёй працы мы дапамаглі тысячам людзей, пішучы скаргі, звароты і заявы. Мы рабілі ўсё магчымае, каб і ў замежжы ведалі пра сытуацыю ў Беларусі.

Абяцаем, што як бы далей ні разгортваліся падзеі, мы будзем працягваць сваю дзейнасць па абароне правоў чалавеку. Але зараз мы просім у Вас дапамогі.

Падпісацца пад паручальніцтвам можна тут:

Праваабарончы цэнтр “Вясна” – г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 78а-48
(тэл:. (017) 331 08 44)

Беларускі Хельсінкскі Камітэт – г. Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68-1201
(тэл:. (017) 222 48 00)

Беларуская асацыяцыя журналістаў – г. Мінск, вул. Камсамольская, 7-32
(тэл:. (017) 203 63 66)

Цэнтр па правах чалавека – г. Мінск, вул. Кнорына, 3
(тел:.(017) 287 30 00)

ДАДАТАК: форма паручальніцтва для запаўненьня й падпісаньня (бел.)

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Подпишите поручительство за Алеся Беляцкого!

Обращение Правозащитного центра “Вясна”

4 августа 2011 г. в рамках уголовного дела, возбужденного по ч. 2 ст. 243 Уголовного кодекса Республики Беларусь – “сокрытие доходов в особо крупном размере” – был задержан председатель Правозащитного центра “Вясна”, вице-президент FIDH Алесь Беляцкий. Санкция в рамках статьи, которая ему инкриминируется, предусматривает лишение свободы на срок до семи лет с конфискацией имущества.

Уважаемые, “Вясне” нужна Ваша солидарность!

Мы начинаем кампанию по сбору поручительств за Алеся Беляцкого от всех граждан. Поручительства мы будем передавать в органы прокуратуры Беларуси. Эта процедура предусмотрена статьей 121 Уголовно-процессуального кодекса Республики Беларусь.

Юридическое обоснование

Уголовно-процессуальный кодекс Республики Беларусь в своей статье 121 одной из мер пресечения предусматривает поручительство. Данная мера заключается в том, что лица, достигшие 18 лет, выступают с ходатайством на имя органов прокуратуры с тем, чтобы к лицам, которые до суда находятся под стражей, была применена мера пресечения – нахождение на свободе (подписка о невыезде). В случае, если лица, за которых принято поручительство, нарушают условия, то они могут быть вновь взяты под стражу, а также в отношении тех, кто выступил с поручительством, может быть применено наказание в виде штрафа. Сам факт наличия поручительств автоматически не влечет за собой изменения меры пресечения, но является очень весомым условием для выхода на свободу лиц, а также демонстрирует следствию и суду нашу солидарность. Граждане, желающие подписать поручительство, должны персонально собственноручно заполнить бланк.

На основании Ваших поручительств прокуратура может освободить из-под стражи Алеся Беляцкого.

Эту кампанию мы проводим вместе с нашими партнерами – белорусскими правозащитниками, а также Международной федерацией за права человека (FIDH). Поручительства будут собираться во всем мире, и мы убеждены, что многие из всемирно известных личностей подпишутся под этим заявлением.

Мы ставим перед собой задачу в ближайшее время собрать не менее тысячи поручительств только в Беларуси.

ПЦ “Вясна” много лет защищал каждого гражданина, который попадал в беду, когда государство нарушало его права, пренебрегало принципами морали и законности. Мы были вместе с Вами в судах, мы делали все, чтобы политические заключенные не оставались один на один в тюрьмах. За годы своей работы мы помогли тысячам людей, написав жалобы и выступив с обращениями и заявлениями по их проблемам. Мы делали все возможное, чтобы и за рубежом знали о ситуации в Беларуси.

Обещаем, что как бы дальше ни развивались события, мы будем продолжать свою деятельность по защите прав человека.

Но сейчас мы просим у Вас помощи.

Подписаться под поручительство можно здесь:

Правозащитный центр “Вясна” – г. Минск, пр-т Независимости, 78а-48
(тел:. (017) 331 08 44)

Белорусский Хельсинкский Комитет – г. Минск, ул. К. Либкнехта, 68-1201
(тел:. (017) 222 48 00)

Белорусская ассоциация журналистов – г. Минск, ул.Комсомольская, 7-32
(тел:. (017) 203 63 66)

Центр по правам человека – г. Минск, ул. Кнорина, 3
(тел:. (017) 287 30 00)

ПРИЛОЖЕНИЕ: форма поручательства для заполнения и подписания (бел.)

Паводле sprinh96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

2 thoughts on “Падпішыце паручальніцтва за Алеся Бяляцкага!”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>