10 жніўня вядомая іранская праваабаронка й юрыст, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі 2003-га году Шырын Эбадзі далучылася да кампаніі ў падтрымку Алеся Бяляцкага, распачатай Міжнароднай Фэдэрацыяй за правы чалавеку (FIDH) сумесна з ПЦ “Вясна”.
Спадарыня Шырын Эбадзі стала першай сусьветна вядомай асобаю, што адгукнулася на заклік праваабарончых арганізацыяў падтрымаць Алеся Бяляцкага, які ў 2007-ым годзе таксама вылучаўся на Нобелеўскую прэмію.
Намаганьнямі FIDH, віцэ-прэзыдэнтам якой зьяўляецца спадар Бяляцкі, паручальніцтвы ў падтрымку беларускага праваабаронцы будуць зьбірацца сярод вядомых асобаў ва ўсім сьвеце.
Шырын Эбадзі (Shirin Ebadi, нарадзілася 21 чэрвеня 1947г. у іранскім горадзе Хамадан) – іранская праваабаронка й юрыст, ляўрэатка прэміі памяці прафэсару Тарольфа Рафто (2001), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (2003) “за ўнёсак у разьвіцьцё дэмакратыі й барацьбу за правы чалавеку, асабліва жанчынаў і дзяцей у Іране”. Ганаровы доктар шматлікіх заходніх унівэрсытэтаў, у тым ліку ўнівэрсытэтаў Таронта, Брытанскай Калюмбіі, Аўстралійскага каталіцкага ды іншых. Жыве ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
Нобелевский лауреат Ширин Эбади подписала поручительство за Алеся Беляцкого
10 августа известная иранская правозащитница и юрист, лауреат Нобелевской премии 2003-го года Ширин Эбади присоединилась к кампании в поддержку Алеся Беляцкого, начатой Международной Федерацией за права человека (FIDH) совместно с ПЦ “Вясна”.
Госпожа Ширин Эбади стала первой всемирно известной личностью, откликнувшейся на призыв правозащитных организаций поддержать Алеся Беляцкого, который в 2007-ом году также выдвигался на Нобелевскую премию.
Усилиями FIDH, вице-президентом которой является белорусский правозащитник, поручительства в его поддержку будут собираться среди известных людей во всем мире.
Ширин Эбади (Shirin Ebadi, родилась 21 июня 1947г. в иранском городе Хамадан) – иранская правозащитница и юрист, лауреат премии памяти профессора Торольфа Рафто (2001), лауреат Нобелевской премии мира (2003) “за вклад в развитие демократии и борьбу за права человека, особенно женщин и детей в Иране”. Почетный доктор многих западных университетов, в том числе университетов Торонто, Британской Колумбии, Австралийского католического и других. Живет в Соединенных Штатах Америки.
Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Цэтлікі: крымінальная справа Алеся Бяляцкага, міжнародная салідарнасьць, праваабаронцы