2011 14/08
Алесь Бяляцкі, Менск

Алесь Бяляцкі, Менск

Алесь (Аляксандар Віктаравіч) Бяляцкі нарадзіўся 25 верасьня 1962 году ў мястэчку Вяртсіля Сартавальскага раёну Карэліі, куды ягоныя бацькі выехалі зь Беларусі на заробкі. У 1964 годзе бацька, Віктар Усьцінавіч, і маці, Ніна Аляксандраўна, вярнуліся ў Беларусь. Месцам жыхарства сям’я абрала малады горад Сьветлагорск.

У Сьветлагорску Алесь скончыў сярэднюю школу №5.

У 1979 годзе паступіў на гісторыка-філялагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе распачаў літаратуразнаўчую і грамадзкую дзейнасьць. У 1984 атрымаў дыплём выкладчыка філялёгіі. Перад паступленьнем у асьпірантуру Інстытуту літаратуры Акадэміі Навук БССР працаваў настаўнікам ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці.

У 1984 годзе Алеся Бяляцкага прызвалі ў Савецкую Армію. Служыў пад Сьвярдлоўскам, мэханікам-вадзіцелем браніраванага цягача ў артылерыйскім зьнішчальным супрацьтанкавым батальёне.

Пасьля вяртаньня з войску працягваў вучобу ў асьпірантуры, займаўся навуковай, літаратурнай і грамадзкай дзейнасьцю. У 1986 годзе Бяляцкі быў адным з стваральнікаў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя», потым быў абраны старшынём гэтай арганізацыі (1986-1989).

У 1988 г. выступіў адным з заснавальнікаў таварыства «Мартыралёг Беларусі», быў сябрам Арганізацыйнага камітэту Беларускага народнага фронту «Адраджэньне», зьяўляўся заяўляльнікам адной з першых масавых акцыяў “Дзяды”. У 1990 годзе выступіў адным з арганізатараў Беларускай Каталіцкай Грамады.

Асьпірантуру Інстытуту літаратуры Акадэміі Навук БССР скончыў вясною 1989 году, ад абароны кандыдацкай дысэртацыі адмовіўся. На ейнай падставе ў 1991 годзе выдаў кнігу – манаграфію “Літаратура й нацыя”.

Непрацяглы час працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Музэю гісторыі беларускай літаратуры. У выніку конкурсу ў 1989 годзе быў абраны дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча. На гэтай пасадзе працаваў да 1998 году. Пад ягоным кіраўніцтвам была адчыненая экспазыцыя літаратурнага музэю й трох ягоных філіяў.

У 1991-1995 гадах Бяляцкі зьяўляўся дэпутатам Менскай гарадзкой рады.

Жанаты, мае сына.

Алесь Бяляцкі зьяўляецца дзейсным сябрам творчых саюзаў: Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі Пэн-цэнтар, Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У 2006 годзе выдаў кнігу нарысаў і эсэ “Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера”.

З 1996 зьяўляеца старшынём праваабарончага цэнтру «Вясна». У 2003 праваабарончы цэнтар “Вясна” быў пазбаўлены дзяржаўнае рэгістрацыі рашэньнем Вярхоўнага суда. У 2007 годзе Камітэт па правах чалавеку ААН прызнаў ліквідацыю праваабарончага цэнтру “Вясна” парушэньнем свабоды на асацыяцыю сяброў арганізацыі й рэкамэндаваў узнавіць у правах Алеся Бяляцкага ды ягоных калегаў. У 2007 і двойчы ў 2009 годзе былі прадпрынятыя безпасьпяховыя спробы рэгістрацыі арганізацыі ў Міністэрстве юстыцыі.

Партнэрамі “Вясны” сёньня зьяўляюцца больш за 15 міжнародных і замежных праваабарончых арганізацыяў, а сам праваабарончы цэнтар прыняты сябрам у два міжнародных аб’яднаньня: “Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавеку” (The International Federation for Human Rights – FIDH) , “Эўрапейская сетка арганізацыі па назіраньні за выбарамі” (ENEMO). У 2007 годзе Алесь Бяляцкі быў абраны віцэ-прэзыдэнтам FIDH.

Алесь Бяляцкі быў двойчы вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру: у 2006 і 2007 гадах.

Мужная і пасьлядоўная пазыцыя Алеся Бяляцкага па адстойваньні правоў чалавеку ў Беларусі й ва ўсім сьвеце адзначалася многімі міжнароднымі ўзнагародамі. У 2006 годзе ён быў узнагароджаны Швэдскай прэміяй імя Пяра Ангэра, Прэміяй Свабоды імя Андрэя Сахарава (Нарвэскі Гэльсынскі камітэт), Прэміяй Homo Homini арганізацыі People in Need (“Чалавек у нядоле”).

Муніцыпалітэт гораду Гэнуя (Італія) ў 2010 годзе надаў Алесю Бяляцкаму званьне “ганаровы грамадзянінэ Гэнуі”.

У 2011 годзе Алесь Бяляцкі быў уганараваны Прэміяй Свабоды Атлянтычнае Рады ЗША.

*

*

(Паведамленьне, рас)

Биография Алеся Беляцкого

Алесь (Александр Викторович) Беляцкий родился 25 сентября 1962 года в местечке Вяртсиля Сартавальскога района Карелии, куда его родители выехали из Беларуси на заработки. В 1964 году отец, Виктор Устинович, и мать, Нина Александровна, вернулись в Беларусь. Местом жительства семья выбрала молодой город Светлогорск. В Светлогорске Алесь окончил среднюю школу № 5.

В 1979 году поступил на историко-филологический факультет Гомельского государственного университета, где начал литературную и общественную деятельность. В 1984 получил диплом преподавателя филологии. Перед поступлением в аспирантуру Института литературы Академии Наук БССР работал учителем в Лельчицком районе Гомельской области.

В 1984 году Алеся Беляцкого призвали в Советскую Армию. Служил под Свердловском механиком-водителем бронированного тягача в артиллерийском истребительном противотанковом батальоне.

После возвращения из армии продолжал учебу в аспирантуре, занимался научной, литературной и общественной деятельностью. В 1986 году Беляцкий был одним из создателей Общества молодых литераторов «Тутэйшыя», потом был избран председателем этой организации (1986-1989).

В 1988 г. выступил одним из основателей общества «Мартиролог Беларуси», был членом Организационного комитета Белорусского народного фронта “Адраджэньне”, являлся заявителем одной из первых массовых акций “Дзяды”. В 1990 году выступил одним из организаторов Белорусской Католической Громады.

Аспирантуру Института литературы Академии Наук БССР закончил весной 1989 года, от защиты кандидатской диссертации отказался. На ее основе в 1991 году издал книгу-монографию “Литература и нация”.

Непродолжительное время работал младшим научным сотрудником Музея истории белорусской литературы. В результате конкурса в 1989 году был избран директором Литературного музея Максима Богдановича. На этом посту работал до 1998 года. Под его руководством была открыта экспозиция литературного музея и три филиала.

В 1991-1995 годах Беляцкий являлся депутатом Минского городского совета.
Женат, имеет сына.

Александр Беляцкий является действующим членом творческих союзов: Союз белорусских писателей, Белорусский Пен-центр, Белорусская ассоциация журналистов.

В 2006 году издал книгу очерков и эссе “Пробежки по берегу Женевского озера”.

С 1996 является председателем правозащитного центра «Вясна». В 2003 правозащитный центр “Вясна” был лишен государственной регистрации решением Верховного суда. В 2007 году Комитет по правам человека ООН признал ликвидацию правозащитного центра “Вясна” нарушением свободы ассоциации членов организации и рекомендовал восстановить в правах Алеся Беляцкого и коллег. В 2007 и дважды в 2009 году были предприняты безуспешные попытки регистрации организации в Министерстве юстиции.

Партнерами «Весны» сегодня являются более 15 международных и зарубежных правозащитных организаций, а сам правозащитный центр принят членом в два международных объединения: “Международная федерация прав человека” (The International Federation for Human Rights – FIDH), “Европейская сеть организации по наблюдению за выборами “(ENEMO). В 2007 году Алесь Беляцкий был избран вице-президентом FIDH.

Алесь Беляцкий был дважды выдвинут на Нобелевскую премию мира: в 2006 и 2007 годах.

Мужественная и последовательная позиция Алеся Беляцкого по отстаиванию прав человека в Беларуси и во всем мире отмечалась многими международными наградами. В 2006 году он был награжден Шведской премией имени Пера Ангер, Премией Свободы имени Андрея Сахарова (Норвежский Хельсинский комитет), Премией Homo Homini организации People in Need («Человек в беде”).

Муниципалитет города Генуя (Италия) в 2010 году удостоил Алеся Беляцкого звания “Почетный гражданин Генуи”.

В 2011 году Александр Беляцкий был удостоен Премии Свободы Атлантического Совета США.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

One thought on “Біяграфія Алеся Бяляцкага”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>