Не забірай жыцьцё!
2011 15/08
Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Праваабаронцы ў Жодзіне, Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая, замовілі пікет у абарону Алеся Бяляцкага на 22.08.2011. Адпаведна дзейснага заканадаўства, яны падалі заяўку ў выканкам 07.08.2011, за 15 дзён да плянаванай даты правядзеньня мэрапрыемства, праз якое мяркуецца інфармаваць жодзінцаў пра арышт у Менску вядомага ў Беларусі й за ейнымі межамі праваабаронцы, Алеся Бяляцкага.

Заяўнікі запрасілі для правядзеньня пікету спэцыяльна вылучаную для падобных мэтаў і зацьверджаную гарадзкімі ўладамі пляцоўку – ля ўваходу ў гарадзкі парк культуры, насупраць крамы “Эўрасетка”.

Карыстаючыся сваім канстытуцыйным гамадзянскім правам на мірныя сходы, свабоднае выказваньне меркаваньняў і распаўсюд інфармацыі, яны мяркуюць атрымаць дазвол на правядзеньне інфармацыйнага пікетаваньня з 18-00 да 19-30 і разьлічваюць на садзеяньне праваахоўных ворганаў у падтрыманьні грамадзкага правапарадку на гэтым месцы ў адзначаны час.

Нагадаем, што пасьля зьмены кіраўніцтва Жодзінскага выканкаму, які ўзначальвае сёньня Міхал Амельянчук, дадзеная заяўка на правядзеньне пікету падаецца грамадзянамі ў першы раз. Менавіта старшыня выканкаму па законе прымае рашэньне аб дазволе ці недазволе замоўленага грамадзянамі мэрапрыемтва.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі: “Пакуль жа, увесь мінулы досьвед паказвае, што моцна заангажаваныя ідэалягічнай мэтазгоднасьцю “цалкам палітызаваныя вэртыкальнікі”, не зважаючы на Канстытуцыю, а таксама Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах (абавязковы для ўсіх суб’ектаў права ў Беларусі) замест гарантаванага забесьпячэньня – працягваюць татальна абмяжоўваць неад’емныя правы грамадзянаў.”

– Пад штучнымі, надуманымі падставамі яны абсалютна неправамерна забараняюць любую грамадзкую альтэрнатыву ў горадзе. Праваахоўна-судовыя апэляцыі грамадзянаў з гэтай нагоды – тонуць у багне кантралюемай ідэалягічным адзьдзелам выканкаму сапраўднай адміністрацыйна-каманднай самаўпраўнасьці …

Аднак, тут варта яшчэ улічваць, што замоўлены пікет у падтрымку арыштаванага ў Менску Алеся Бяляцкага, які арганізуецца ў межах дзейснага закону “Аб масавых мэрапрыемствах…”, зьяўляецца як канстытуцыйна-праўнай магчымасьцю, гэтак і праваабарончай неабходнасьцю для рэалізацыі прадугледжанай КПК Беларусі працэдуры па зьмене меры стрыманьня асуджанаму.

Сапраўды, для таго, каб грамадзяне былі належным чынам інфармаваныя й адпаведна з арт. 221 КПК змаглі асэнсавана падаваць (альбо не падаваць) асабістыя паручальніцтвы за вызваленьне Алеся Бяляцкага ў пракуратуру, нельга абмяжоўваць іхнае права на рэалізацыю гэтага працэсуальнага права праз легітымныя мэханізмы свабодных мірных сходаў і належнага інфармаваньня грамадзянаў.

Забарона такіх дзеяньняў, ва ўмовах дзяржаўнай ідэалягічнай манаполіі на СМІ й палітычнага складніка ў працэсе над вядомым праваабронцам, была б відавочнай перашкодаю ў рэалізацыі як адзначаных Канстытуцыйных, гэтак і працэсуальных правоў грамадзянаў, наўмыснай перашкодаю ў рэалізацыі права на эфэктыўную абарону пацярпелага ад рэпрэсыўна-палітычнага перасьледу ў Беларусі.

*
*
(Паведамленьне. рас.)

Правозащитники в Жодино ждут от властей правовых и взвешенных решений …

Правозащитники в Жодино, Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая, заявили пикет в защиту Алеся Беляцкого на 22.08.2011. Соответственно действующему законодательству, они падали заявку в исполком 07.08.2011, за 15 дней до запланированной даты проведения мероприятие, посредством которого предполагается информировать жодинцев об аресте в Минске известного в Беларуси и за её пределами правозащитника, Алеся Беляцкого.

Заявители запросили для проведения пикета специально выделенную для подобных целей и утверждённую городскими властями площадку – у входа в городской парк культуры, напротив магазина “Евросеть”.

Пользуясь своим конституционным гражданским правом на мирные собрания, свободное выражение мнений и распространение информации, они предполагают получить разрешение на проведение информационного пикетирования с 18-00 до 19-30 и рассчитывают на содействие правоохранительных органов в поддержании общественного правопорядка на этом месте в отмеченное время.

Міхал Амельянчук, Жодзіна

Міхал Амельянчук, Жодзіна

Напомним, что после смены руководства Жодинского исполкома, который возглавляет ныне Михаил Омельянчук, данная заявка на проведение пикета подается гражданами в первый раз. Именно председатель исполкома по закону принимает решение о разрешении или не разрешении заявленного гражданами мероприятия.

Алексей Лапицкий: “Пока же, весь прошлый опыт показывает, что сильно заангажированные идеологической целесообразностью “полностью политизированные вертикальщики”, несмотря на Конституцию, а также Международный пакт о гражданских и политических правах (обязательный для всех суб’ектов права в Беларуси) вместо гарантированного обеспечения – продолжают тотально ограничивать неотъемлемые права граждан.”

– Под искусственными, надуманными предлогами они абсолютно неправомерно запрещают любую общественную альтернативу в городе. Правоохранительно-судебные апелляции граждан по этому поводу – тонут в трясине контролируемого идеологическим отделом исполкома настоящего административно-командного произвола…

Однако, здесь следует ещё учитывать, что заявленный пикет в поддержку арестованного в Минске Алеся Беляцкого, который организуется в рамках действующего закона “О массовых мероприятие …”, является как конституционно-правовой возможностью, так и правозащитной необходимостью для реализации предусмотренной УПК Беларуси процедуры по изменению меры пресечения осужденному.

Действительно, для того, чтобы граждане были должным образом информированы и соответственно согласно ст. 221 УПК смогли осмысленно подавать (или не подавать) личные поручительства за освобождение Алеся Беляцкого в прокуратуру, нельзя ограничивать их право на реализацию этого процессуального права через легитимные механизмы свободных мирных собраний и надлежащего информирования граждан.

Запрет таких действий, в условиях государственной идеологической монополии на СМИ и политической составляющей в процессе над известным правозащитником, был бы очевидным препятствием в реализации, как отмеченных Конституционных, так и процессуальных прав граждан, намеренным препятствованием в реализации права на эффективную защиту пострадавшего от репрессивно-политического преследования в Беларуси.

Алсь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>