2011 17/08
Мікіта Ліхавід, палітвязень

Мікіта Ліхавід, палітвязень

Як стала вядомым заяўленыя грамадзянамі пікеты ў падтрымку палітвязьня Мікіты Ліхавіда забаранілі ня толькі ў Барысаўскім райвыканкаме. Нематываваныя адмовы ў пікетаваньні падпісалі таксама намесьнікі старшыняў Лагойскага раённага й Жодзінскага гарадзкога выканаўчых камітэтаў – Г.Драгунова і Ю.Шары адпаведна.

Мясцовая ўлада, як бачна, цалкам абмежавала правы грамадзянаў на правядзеньне мірных сходаў. Пры гэтым, службоўцы нават не палічылі патрэбным прапанаваць захады, пры якіх яны маглі б гарантавана выканаць свой абавязак па рэалізацыі канстытуцыйных правоў заяўнікоў. У адказах для гэтага зусім не прапануецца, напрыклад, абраць іншыя час, месца альбо дату для правядзеньня мерапрыемства.

Такім чынам, пікет ў падтрымку палітзьняволенага Мікіты Ліхавіда, сябра “Руху “За свабоду” – забаронены на фармальных ці ідэалягічна-намэнклятурных, палітычных падставах.

*

Камэнтаваць дадзеную стандартную сытуацыю вельмі проста. Бо ў Беларусі ўсе праўрадавыя структуры працуюць па-за межамі права й Закону “Аб масавых мерапрыемствах” таксама, а любыя альтэрнатыўныя грамадзкія ініцыятывы … – забараняюцца альбо падаўляюцца сілай адміністрацыйнага, фактычна намэнклятурна-каманднага тэрору.

Не сакрэт, што больш за 16 год у руля ўлады ў Беларусі знаходзяцца прадстаўнікі адной аўтарытарнай палітычнай структуры, партыі ўлады начале з галоўным ідэолягам і нязьменным намэнклятурным “аўтарытэтам”. Дадзеная цалкам зкарумпаваная “злачынная вэртыкаль” з года ў год робіць выбарчыя фарсы (так званыя выбары), на якіх пад масоўку й прыкрыцьцём падманутага электарату (народу) разьмяркоўвае ўладныя крэслы й разстаўляе свае фігуры, забясьпечвае фактычна безтэрміновае, безальтэрнатыўна манапольнае кіраваньне, захаваньне ўзурпаваўшага ўладу ў краіне антыбеларускага й антынароднага па сутнасьці рэжыму.

Асноўны закон тут грубейшым чынам папраны, а канстытуцыйны лад зусім безпадстаўна атаясамліваецца з устаноўленым спосабам аўтарытарнага кіраваньня й сыстэмай пануючага палітычнага рэжыму, які абараняе сваю выключнасьць і безальтэрнатыўнасьць усёй сілаю цалкам падкантрольных яму (калісьці дзяржаўных, а па сутнасьці сыстэмных) рэжымных інстытуцыяў, якія ў сваіх дзеяньнях кіруюцца не правам і законам, а намэнклятурна-каманднай дысцыплінай, загадам (нават відавочна неправамерным альбо злачынным) і службовай субардынацыяй (як у войску).

Супраць кого ж ваюе гэтае войска …!?

У сытуацыі, калі права на свабодны асэнсаваны выбар падмяняецца абавязкам удзелу ў сплянаваным і прапісаным, як па нотах, шматдзённым “выбарчым шоў” ад аднаго дырыжору, уся сыстэма ўважліва сочыць, каб праз ідэалягічнае сіта не пратачылася любая не зацьверджаная й не высунутая адразу ў шэраг “палаткава-намэнклятурнай тусоўкі” кандыдатура. Далей – як вайсковыя адзінкі працуюць “гарадзкія выбарчыя штабы” пры выканкамах, да якіх наўпрост падпарадкаваныя ўсе суб’екты дзяржаўнай інфрастурктуры … Усё мабілізаванае на тое, каб аніводны “вораг не прайшоў”.

А ворагам у дадзенай сытуацыі зьяўляецца як раз грамадзянін, актывісты грамадзкай супольнасьці, сам народ, просты чалавек, працаўнік, рабацяга…, бо ён – глядзіць у Канстытуцыю й наіўна мкнецца скарыстаць сваё права “людзьмі завацца” у адзінай, Богам дадзенай яму ад нараджэньня краіне. Ён жа не разумее, што яго нахабна й па буйному “абулі” прайдзісьветы ад мінулай посткамуністычнай і новай саўгасна-калгаснай “арыстакратыі”.

Прадаўшыя сваё прафэсыйнае, афіцэрскае сумленьне, людзі ў пагонах, пры гэтым, узброеныя самападманам (які дазваляе прасьцей выжываць) аб тым, што яны ахоўваюць не хамскі палітычны рэжым (які ў дэмакрытычных умовах і канстытуцыі як раз і павінен мяняцца), а адзіны й непарушны канстытуцыйны лад – яны (людзі ў пагонах) пераўтвараюцца ў сьляпых выканаўцаў волі ўладара-дыктатара, робяць практычна рэальнай і небясьпечна распашыраемай у краіне – сапраўдную тыранію.

А для служак цяперашняга рэжыму ў краіне адназначным, зьлепленым з аднаго толькі страху згубіць уладу ды прыўладныя прэфэрэнцыі ворагам ёсьць звычайны нармальны чалавек, грамадзянін, які асэнсаваў свой грамадзянскі статус, канстытуцыйныя правы й свабоды, тым больш, які любіць Беларусь, жадае ёй доўгага незалежнага й заможнага жыцьця, хоча будаваць і ўдасканальваць свой дзяржаўны дом, для гэтага свабодна аб’ядноўваецца з адзінадумцамі, мае перакананьні, выказвае свае меркаваньні й думкі, распаўсюджвае іх сярод знаёмых, патрабуе ад службоўцаў выкананьня сваіх абавязкаў і гарантаваных Асноўным законам правоў … – які ў выніку стварае дзейсную альтэрнатыву дзейснае ўлады й увасабляе сабою дэмакратычную будучыню пазбаўленай ад дыктату й прыніжэньня, незалежнай ды эўрапейскае Беларусі.

Усе астатнія, тыя што ўваходзяць у намэнклятурны клан, хто запалоханы ад нараджэньня й бязспрэчна яго абслугоўвае ці заўсёды бяздумна падтрымліве ўладу трымаючых … – гэта апора, людзкі рэсурс і кадравы падмурак дзейснае дыктатуры. Страх і баязьліўцы, якія ім скіроўваюцца, кар’ерысты-прыстасаванцы ўсіх гатункаў … – аснова гвалту над мірным грамадзтвам, злачынстваў супраць усяго народу Беларусі.

Такім чынам, актывісты грамадзкай супольнасьці, нават пасаджаныя ў турмы, грамадзяне, якія іх падтрымліваюць і гатовыя змагацца за іхнае вызваленьне, “за права людзьмі звацца” – ёсьць небясьпекаю для скраўшага не адну выбарчую перамогу ў народа Беларусі ды ўзурпаваўшага ўладу ў краіне тутэйшага рэжыму.

Таму Асноўны закон і права – не працуюць ва ўмовах фактычна аднапартыйнага ды аўтарытарнага кіраваньня, ва ўмовах зьдзяйсьняемай на практыцы тыраніі. Правы грамадзянаў разглядаюцца скрозь прызму ідэалягічнае мэтазгоднасьці й цалкам зьневажаюцца …

Роля народу й грамадзяніна – цалкам прыніжаная. Яна абсалютна цынічна скажаецца. Грамадзкія інстытуцыі – не працуюць. Элемэнтарныя грамадзянскія й палітычныя правы чалавека, свабодныя ініцыятывы й грамадзкая актыўнасьць – жорстка й безапэляцыйна забараняюцца альбо татальна падаўляюцца …

ДЫЯГНАЗ – таталітарны ідэалягічны дыктат ды канвульсыўна-паранідальная істэрыя, страх згубіць ды спробы любымі сродкамі ўтрымаць скрадзенае … ў грамадзтва й свайго народу.

Падобныя забароны мірных ініцыятываў грамадзянаў – толькі залішнія доказы вышэй прыведзеных меркаваньняў і высноваў.

*

Галіна Драгунова, Лагойск

Галіна Драгунова, Лагойскі райвыканкам

Аднак, надалей, каб падобная “творчасьць” канкрэтных праўладных намэнклятурнікаў не “згубілася дарэмна”, каб іхныя імёны помніла гісторыя іхных гарадоў … – заяўнікі-актывісты (як паведамляецца тут) далей аспрэчуць адзначаныя нематываваныя забароны ў рэалізацыі іхных грамадзянскіх правоў і свабодаў.

*
*

Юры Шары, Жодзінскі выканкам

Юры Шары, Жодзінскі гарвыканкам

Так, наконт альтэрнатыўных магчымасьцяў для забароненых акцыяў сп.сп. Драгуновай і Шараму, гэтаксама як і сп. Мірановічу, старшыню Барысаўскага гарвыканкаму, усё ж давядзецца адказаць.

*
*

Мірановіч, Барысаўскі выканкам

Мірановіч, Барысаўскі выканкам

Менская абласная арганізацыя Руху “За свабоду” падрыхтавала адпаведныя пісьмовыя запыты.

*
*
*
*
(Паведамленьне, рас.)

*

Система власти, которая нарушает Основной закон и ущемляет права граждан – антиконституционная и антинародная по сути

Как стало известным заявленные гражданами пикеты в поддержку политзаключенного Никиты Лихавида запретили не только в Борисовском райисполкоме. Немотивированные отказы в пикетировании подписали также заместители председателей Логойского районного и Жодинского городского исполнительных комитетов – Г. Драгунова и Ю. Шары соответственно.

Местная власть, как видно, полностью ограничила права граждан на проведение мирных собраний. При этом, чиновники даже не посчитали нужным предложить меры, при которых они могли б гарантированно выполнить свою обязанность по реализации конституционных прав заявителей. В ответах для этого совсем не предлагается, например, выбрать другие время, место или дату для проведения мероприятия.

Таким образом, пикет в поддержку политзаключенного Никиты Лихавида, члена Движения “За свободу” – запрещён по формальных или идеологически-номенклатурных, политических основаниях.

*

Комментировать данную стандартную ситуацию очень просто. Ведь в Беларуси все проправительственные структуры работают за пределами права и Закона “О массовых мероприятие” также, а любые альтернативные общественные инициативы … – запрещаются либо подавляются силой административного, фактически номенклатурно-командного террора.

Не секрет, что более 16 лет у руля власти в Беларуси находятся представители одной авторитарной политической структуры, партии власти во главе с главным идеологом и неизменным номенклатурный “авторитетом”. Данная полностью коррумпированая “преступная вертикаль” из года в год проводит избирательные фарсы (так называемые выборы), на которых под массовку и прикрытием обманутого электората (народа) распределяет властные кресла и расставляет свои фигуры, обеспечивает фактически бессрочно, безальтернативно монопольное управление, сохранение узурпировавшего власть в стране антибелорусского и антинародного по сути режима.

Основной закон здесь грубешим образом попран, а конституционный строй совсем безосновательно отождествляется с установленным способом авторитарного управления и системой господствующего политического режима, который защищает свою исключительность и безальтернативность всей силой полностью подконтрольных ему (когда-то государственных, а по сути системных) режимных институтов, которые в своих действиях руководствуются не правом и законом, а номенклатурно-командной дисциплиной, приказом (даже очевидно неправомерным либо преступным) и служебной субординацией (как в армии).

Против кого же воюет эта армия …!?

В ситуации, когда право на свободный осознанный выбор подменяется обязанностью участия в спланированном и прописанном, как по нотам, многодневном “избирательном шоу” от одного дирижера, вся система внимательно следит, чтобы через идеологическое сито не просочилась любая не утверждённая и не выдвинутая сразу в ряд “палаточно-номенклатурной тусовки” кандидатура. Далее – как военные подразделения работают “городские избирательные штабы” при исполкомах, к которым напрямую подчинены все субъекты государственной инфрастурктуры … Всё мобилизовано на то, чтобы ни один “враг не прошел”.

А врагом в данной ситуации является как раз гражданин, активист гражданского сообщества, сам народ, простой челове, труженик, работяга…, потому что он – смотрит в Конституцию и наивно стремится воспользоваться своим правом “людьми завацца” в единственной, Богом данной ему от рождения стране. Он же не понимает, что его нагло и по крупному “обули” проходимцы от старой посткоммунистической и новой совхозной-колхозной “аристократии”.

Продав свое профессиональную, офицерскую совесть, люди в погонах, при этом, вооруженные самообманом (позволяющий проще выживать) о том, что они охраняют не хамский политический режим (который в демократических условиях и конституции как раз и должен меняться), а единственный нерушимый конституционный строй – они (люди в погонах) превращаются в слепых исполнителей воли властелина-диктатора, делают практически реальной и опасно распространяемой в стране – настоящую тиранию.

А для служителей нынешнего режима в стране однозначным, склеенным с одного только страха потерять власть и околовластные преференции врагом является обычный нормальный человек, гражданин, который осмыслил свой гражданский статус, конституционные права и свободы, тем более, который любит Беларусь, желает ей долгой независимой и зажиточной жизни, хочет строить и совершенствовать свой государственный дом, для этого свободно объединяется с единомышленниками, имеет убеждения, высказывает свои мнения и мысли, распространяет их среди знакомых, требует от чиновников выполнения своих обязанностей и гарантированных Основным законом прав … – который в итоге создает действенную альтернативу власти и олицетворяет собой демократическое будущее лишенной от диктата и унижения, независимой и европейской Беларуси.

Все остальные, кто входит в номенклатурный клан, кто запуган от рождения и бесспорно его обслуживает всегда и бездумно поддерживает власть придержащих … – это опора, людской ресурс и кадровый фундамент действующей диктатуры. Страх и трусы, которые им направляются, карьеристы-приспособленцы всех сортов … – основа насилия над мирным обществом, преступлений против всего народа Беларуси.

Таким образом, активисты гражданского общества, даже посаженные в тюрьмы, граждане, которые их поддерживают и готовы бороться за их освобождение, “за право людьми зваться» – являются опасностью для скравшего не одну избирательную победу у народа Беларуси и узурпировавшего власть в стране здешнего режима.

Поэтому Основной закон и право – не работают в условиях фактически однопартийного и авторитарного правления, в условиях реализуемой на практике тирании. Права граждан рассматриваются сквозь призму идеологической целесообразности и полностью попираются …

Роль народа и гражданина – полностью занижена. Она абсолютно цинично искажается. Общественные институты – не работают. Элементарные гражданские и политические права человека, свободные инициативы и общественная активность – жестко и безапелляционно запрещаются либо тотально подавляются …

ДИАГНОЗ – тоталитарный идеологический диктат и канвульсивно-параноидальная истерия, страх потерять и попытки любыми средствами удержать украденное … у общества и своего народа.

Подобные запреты мирных инициатив граждан – только лишние доказательства выше приведённых соображений и выводов.

*

Однако, в дальнейшем, чтобы подобное “творчество” конкретных провластных номенклатурщиков “не исчезло напрасно”, чтобы их имена помнила история их городов … – заявители-активисты (как сообщается здесь) далее оспорят указанные немотивированные запреты в реализации их гражданских прав и свобод.

Так, по поводу альтернативных возможностей для запрещённых акций г.г. Драгуновой и Шарому, так же как и г. Мироновичу, председателю Борисовского горисполкома, всё же придётся ответить. Минская областная организация Движения “За свободу” подготовила соответствующие письменные запросы.

Паводле Licviny-INFA,
Падрыхтаваў Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

ДАДАТКІ:

1)

Адказ з Лагойскага райвыканкаму

2)

Адказ з Жодзінскага выканкаму

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>