2011 17/08
Тамара Сідарэнка, Менск

Тамара Сідарэнка, Менск

На паседжаньні кваліфікацыйнай камісыі па пытаньнях адвакацкае дзейнасьці ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь 16 жніўня было прынятае рашэньне аб спыненьні дзеяньня ліцэнзіі адвакаткі Тамары Сідарэнкі. Падставы спыненьня дзеяньня ліцэнзіі пакуль невядомыя.

Сёньня 17 жніўня адвакатка Т. Сідарэнка павінна была праходзіць пазачарговую атэстацыю разам з адвакатамі юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёну г. Менску. Аднак, нягледзячы на ​​гэта, не чакаючы вынікаў працы атэстацыйнай камісыі, кваліфікацыйная камісыя Міністэрства юстыцыі прыняла рашэньне аб спыненьні дзеяньня ейнай ліцэнзыі.

Тамара Сідарэнка абараняла У. Някляева. Яна ўдзельнічала ў ходзе разсьледваньня й разгляду ў судзе крымінальнай справы аб падзеях 19 сьнежня 2010 году. Таксама, пасьля пазбаўленьня ліцэнзыі адваката А. Агеева, абараняла А. Міхалевіча.

На стадыі папярэдняга разсьледваньня неаднаразова заяўляла аб парушэньні правоў У. Някляева як пры затрыманьні, гэтак і пры ўтрыманьні яго пад вартай.

У ходзе разгляду справы ў судзе заяўляла аб поўнай невінаватасьці У. Някляева й прасіла суд апраўдаць ейнага падабароннага.

Нагадаем, што раней аналягічная працэдура пазбаўленьня ліцэнзыі была ўжытая да іншых адвакатаў, якія абаранялі ўдзельнікаў падзеяў 19 сьнежня 2010 году. Былі пазбаўленыя ліцэнзыі адвакат А. Агееў, які бараніў А. Міхалевіча, яго маці адвакатка Т. Агеева, ягоная жонка адвакатка З. Залеўская, адвакаты У. Тоўсьцік і Т. Гараева, якія баранілі І. Халіп. Адвакат Павел Сапелка, які бараніў А. Саннікава быў выключаны з складу Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў па прадстаўленьні Міністэрсва юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Таксама раней у ходзе разгляду на пасяджэньнях пазачарговых атэстацыйных камісыяй не былі атэставаныя адвакаты, якія ўдзельнічалі па справе аб падзеях 19 сьнежня 2010 году, Д. Ліпкіна, якая бараніла М. Ліхавіда, А. Бахціна, якая бараніла І. Халіп, а таксама А. Бурак, якая бараніла А. Класкоўскага і А. Лябедзьку. Разам з тым рашэньне кваліфікацыйнай камісыі па пытаньнях адвакацкае дзейнасьці аб пазбаўленьні іх ліцэнзыі на права ажыцьцяўленьня адвакацкае дзейнасьці не прымалася.

Сідарэнка Тамара Аляксандраўна, працуе адвакаткаю з 1978 г. у юркансультацыі Ленінскага раёну г. Менску (спэцыяльны дазвол (ліцэнзія на занятак адвакацкай дзейнасьцю № 506, ад 26.12.2003г г.). Зьяўляецца юрысткай вельмі высокага ўзроўню, неаднаразова была кіраўніцаю стажыровак маладых адвакатаў, карыстаецца вялікім аўтарытэтам у калектыве.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Адвоката Тамару Сидоренко лишили лицензии

На заседании квалификационной комиссии по вопросам адвокатской деятельности Министерства юстиции Республики Беларусь 16 августа было принято решение о прекращении действия лицензии адвокату Тамаре Сидоренко. Основания прекращения действия лицензии пока неизвестны.

Сегодня 17 августа адвокат Т. Сидоренко должна была проходить внеочередную аттестацию вместе с адвокатами юридической консультации Ленинского района г. Минска. Однако, несмотря на это, не дожидаясь результатов работы аттестационной комиссии, квалификационная комиссия Министерства юстиции принял решение о прекращении действия ее лицензии.

Тамара Сидоренко защищала В. Некляева.Она участвовала в ходе расследования и рассмотрения в суде уголовного дела о событиях 19 декабря 2010 года. Также, после лишения лицензии адвоката А. Агеева, защищала А. Михалевича.

На стадии предварительного расследования неоднократно заявляла о нарушении прав В. Некляева как при задержании, так и при удержании его под стражей. В ходе рассмотрения дела в суде заявляла о полной невиновности В. Некляева и просила суд оправдать ее подзащитного.

Напомним, что ранее аналогичная процедура лишения лицензии была применена к другим адвокатам, которые защищали участников событий 19 декабря 2010 года. Были лишены лицензии адвокат А. Агеев, защищавший А. Михалевича, его мать адвокат Т. Агеева, его жена адвокат З. Залевская, адвокаты В. Толстик и Т. Гораева, защищавшие И. Халип. Адвокат Павел Сапелко, который защищал А. Санникова был исключен из состава Минской городской коллегии адвокатов по предоставлении Министерства юстиции Республики Беларусь.

Также ранее в ходе рассмотрения на заседаниях внеочередных аттестационных комиссий не были аттестованы адвокаты, участвующие по делу о событиях 19 декабря 2010 года, Д. Липкина, защищавшая М. Лиховида, А. Бахтина, которая защищала И. Халип, а также А. Бурак, защищавшая А. Класковского и А. Лебедько. Вместе с тем решение квалификационной комиссии по вопросам адвокатской деятельности о лишении их лицензии на право осуществление адвокатской деятельности не принималось.

Сидоренко Тамара Александровна, работает адвокатом с 1978 г. в юрконсультации Ленинского района г. Минска (специальное разрешение (лицензия на занятие адвокатской деятельностью № 506, от 26.12.2003г г.). Является юристом очень высокого уровня, неоднократно была руководителем стажировок молодых адвокатов, пользуется большим авторитетом в коллективе.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>