2011 20/08
budvyk_sc_5001

Гарвыканкам, Жодзіна

Пікет у Жодзіне забаранілі й пры гэтым выключылі любую практычную магчымасьць адкарэктаваць альбо ўзгадніць пазыцыі для дасягненьня станоўчага рашэньня. Адказ на заяўку ў парушэньне ч.1 арт. 6 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мэрапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” прыйшоў толькі на 12 дзень пасьля ейнай падачы.

Так, на пададзеную 07.08.2011 заяву на правядзеньне 22.08.2011 пікету ў абарону Алеся Бяляцкага, заяўнікі, Аляксей Лапіцкі і Сьвятлана Лапіцкая, толькі 19.08.2011 атрымалі паштовае адпраўленьне з афіцыйнай забаронаю на плянуемае імі масавае мэрапрыемства.

У афіцыйным адказе, падрыхтаваным новай начальніцай ідэалягічнага адзьдзелу Жодзінскага выканкаму Аленай Гарэцкай і падпісаным першым намесьнікам старшыні Жодзінскага выканкаму Юрыям Шарым, пікет забаронены з простай спасылкаю на ч.3 арт.6 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мэрапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

У сувязі з тым, што адмова не канкрэтызаваная (у ёй належным чынам не адзначаюцца матывы забароны пікету), а любыя пытаньні адносна правядзеньня мэрапрыемства заяўнікі гатовыя былі вырашыць у часе прапанаваных імі кансультацыяў і перамоваў з адказнымі прадстаўнікамі мясцовае ўлады, Аляксей Лапіцкі і Сьвятлана Лапіцкая ў гэты ж дзень 19.08.2011 падалі сустрэчную заяву ў выканкам.

У заяве ў прыватнасьці заяўнікі папрасілі даць тлумачэньне адносна спосабу, канкрэтных матываў і праўных падставаў забароны мірнага пікетаваньня, якое плянавалася ў межах закону, не пагражала грамадзкай бясьпецы й не парушала грамадзкі парадак, правы іншых грамадзянаў, а таксама зьдзяйсьнялася ў межах працэсуальнай неабходнасьці па інфармаваньні грамадзянаў і збору ад іх паручальніцтваў аб вызваленьні з-пад арышту праваабаронца Алеся Бяляцкага.

Таксама, у заяве выказваецца гатоўнасьць і прапанова правесьці кансультацыі й перамовы, каб да часу правядзеньня сплянаванага пікетаваньня ліквідаваць любыя фармальныя неадпаведнасьці, вырашыць пытаньні для дасягненьня згоды й дазволу ў правядзеньні пікетаваньня.

Акрамя таго, праваабронцы заявілі, што калі дасягнуць пагадненьня з кіраўніцтвам мясцовае ўлады й адмяніць забарону пікетаваньня не атрымаецца, яны як заяўнікі пікетаваньня будуць вымушаныя адмовіцца ад рэалізацыі ўласных канстытуцыйных правоў праз гэтую форму масавага мэрапрыемства й абяруць іншыя спосабы інфармаваньня людзей пра арышт вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага ў Менску, для якіх па законе не патрабуецца аніякіх зваротаў у выканкам для атрыманьня дазволаў.

У гэты ж дзень, пасьля рэгістрацыі заявы, Аляксей Лапіцкі паспрабаваў сустрэцца ў выканкаме з адказнымі асобамі, старшынём М. Амельянчуком, ягоным намесьнікам па ідэалёгіі Ю. Шарым. Але іх у гэты дзень не аказалася на працоўных месцах. Пры гэтым, начальніца ідэалягічнага адзьдзелу Алена Гарэцкая адмовілася тлумачыць канкрэтныя прычыны забароны мэрапрыемства, даваць адказы па сутнасьці адносна падрыхтаванай ёй для падпісаньня кіраўніцтвам выканкаму забароны на мірны сход грамадзянаў.

Замест гэтага, бачна ў якасьці дадатковага аргумэнту, яна выклікала на дапамогу вартавога міліцыянта й спрабавала аказаць псыхалягічны ціск на заяўніка.

У выніку міліцыянт, Сяргей Шчарбіцкі, так і не зразумеў для чаго яго выклікалі, бо размова была працягнута пры ім і чамусьці запрошанымі на дапамогу іншымі супрацоўнікамі адзьдзелу. Размова датычылася выключна службовых кампэтэнцыяў і абавязкаў начальніцы ідэалягічнага адзлелу, якая так і не змагла патлумачыць правамернасьць падрыхтаванага ёй дакумэнту аб забароне пікетаваньня, не магла назваць канкрэтныя падставы па якіх, заяўка на пікет была без любых сустрэчных прапановаў і зразумелых заўвагаў, без прадстаўленьня магчымасьці высьветліць, узгадніць і адкарэктаваць яе – безапэляцыйна забароненая.

Напрыканцы прыйшлося зрабіць запіс у Кнізе скаргаў і прапановаў выканкаму, у якой былі зафіксаваныя факты неправамерных наўмысных перашкодаў у рэалізацыі грамадзянамі Канстытуцыйных правоў і свабодаў, спробаў аказаць адміністрацыйны ўціск на заяўнкоў, замест таго, каб спрыяць ім у рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў і безперашкодны распаўсюд інфармацыі.

У сувязі з відавочным супрацьдзеяньнем і пасьлядоўнымі перашкодамі ў правядзеньні мірнага пікетаваньня ў абарону палітвязьня, праваабаронцы Алеся Бяляцкага, заяўнікі будуць аспрэчваць дадзеныя неправамерныя дзеяньні ў судовым парадку.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Жодинском исполкоме отказались объяснять мотивы запрета мирного пикетирования

Пикет в Жодино запретили и при этом исключили любую практическую возможность скорректировать либо согласовать позиции для достижения положительного решения. Ответ на заявку в нарушение ч.1 ст. 6 Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятие в Республике Беларусь” пришел лишь на 12 день после её подачи.

Так, на поданное 07.08.2011 заявление на проведение 22.08.2011 пикета в защиту Алеся Беляцкого, заявители, Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая, только 19.08.2011 получили почтовое отправление с официальным запретом на планируемое ими массовое мероприятие.

В официальном ответе, подготовленном новой начальницей идеологического отдела Жодинского исполкома Еленой Горецкой и подписанном первым заместителем председателя Жодинского исполкома Юрием Шарым , пикет запретили с простой ссылкой на ч.3 ст.6 Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятие в Республике Беларусь”.

В связи с тем, что отказ не конкретизированы (в ней должным образом не отмечаются мотивы запрета пикета), а любые вопросы относительно проведения мероприятие заявители готовы были решить в ходе предлагаемых ими консультаций и переговоров с ответственными представителями местной власти, Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая в этот же день 19.08.2011 подали встречное заявление в исполком.

В заявлении в частности заявители просили дать объяснения относительно способа, конкретных мотивов и правовых оснований запрета мирного пикетирования, которое планировалось в рамках закона, не угрожало общественной безопасности и не нарушало общественный порядок, права других граждан, а также осуществлялось в рамках процессуальной необходимости по информированию граждан и сбора от их поручительств об освобождении из-под ареста правозащитника Алеся Беляцкого.

Также, в заявлении выражается готовность и предложение провести консультации и переговоры, чтобы до времени проведения спланированного пикетирования устранить любые формальные несоответствия, решить вопросы для достижения согласия и разрешения в проведении пикетирования.

Кроме того, правозащитники заявили, что если достичь соглашения с руководством местной власти и отменить запрет пикетирования не удастся, они как заявители пикетирования будут вынуждены отказаться от реализации собственных конституционных прав через эту форму массового мероприятие и выберут другие способы информирования людей об аресте известного правозащитника Алеся Беляцкого в Минске, для которых по закону не требуется никаких обращений в исполком для получения разрешений.

В этот же день, после регистрации заявления, Алексей Лапицкий попытался встретиться в исполкоме с ответственными лицами, председателем М. Омельянчуком, его заместителем по идеологии Ю. Шарым. Но их в этот день не оказалось на рабочих местах. При этом, начальник идеологического отдела Елена Горецкая отказалась объяснять конкретные причины запрета мероприятие, давать ответы по существу относительно подготовленного ей для подписания руководством исполкома запрета на мирное собрание граждан.

Вместо этого, видно в качестве дополнительного аргумента, она вызвала на помощь часового милиционера и пыталась оказать психологическое давление на заявителя.

В результате милиционер, Сергей Щербицкий, так и не понял для чего его вызывали, так как разговор был продолжен при нем и почему-то приглашёнными на помощь другими сотрудниками отдела. Речь касалась исключительно должностной компетенции и обязанностей начальника идеологического адлела, которая так и не смогла объяснить правомерность подготовленного ей документа о запрете пикетирования, не могла назвать конкретные основания по которым, заявка на пикет была без каких-либо встречных предложений и понятных замечаний, без предоставления возможности выяснить, согласовать и откорректировать её – безапелляционно запрещена.

В итоге пришлось сделать запись в Книге жалоб и предложений исполкома, в которой были зафиксированы факты неправомерных умышленных препятствий в реализации гражданами Конституционных прав и свобод, попыток оказать административное давление на заявителей, вместо того, чтобы способствовать им в реализации права на свободу мирных собраний и беспрепятственное распространение информации.

В связи с явным противодействием и последовательными препятствиями в проведении мирного пикетирования в защиту политзаключённого, правозащитника Алеся Беляцкого, заявители будут оспаривать данные неправомерные действия в судебном порядке.

Приложения:
1) Официальный ответ за подписью Ю. Шарага с запретом заявленного на 22.08.2011 пикетирования;
2) Заявление в исполком от 19.08.2011, зарегистрированое за № 02-03/240/1л;
3) Запись в Книге жалоб и предложений Жодинского исполкома после инцидента с вызовом часового милиционера.

Дадаткі:
1)

Афіцыйны адказ за подпісам Ю.Шарага з забаронаю заяўленага на 22.08.2011 пікетаваньня

Афіцыйны адказ за подпісам Ю.Шарага з забаронаю заяўленага на 22.08.2011 пікетаваньня

;
2)

Заява ў выканкам ад 19.08.2011, зарэгістраваная за №02-03/240/1л

Заява ў выканкам ад 19.08.2011, зарэгістраваная за №02-03/240/1л

;
3)

Запіс у Кнізе скаргаў і прапановаў Жодзінскага выканкаму пасьля інцыдэнту з выклікам вартавога міліцыянту

Запіс у Кнізе скаргаў і прапановаў Жодзінскага выканкаму пасьля інцыдэнту з выклікам вартавога міліцыянту


Алесь ЛЕТА
,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

2 thoughts on “У Жодзінскім выканкаме адмовіліся тлумачыць матывы забароны мірнага пікетаваньня”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>