Не забірай жыцьцё!
2011 19/08
Леанід Сьвецік, Віцебск

Леанід Сьвецік, Віцебск

Праваабаронца Леанід Сьвецік, які падаваў заяўку на правядзеньне пікету ў Віцебску, атрымаў адмоўны адказ ад Адміністрацыі Чыгуначнага раёну. Пікет плянавалася зладзіць 22 жніўня ў месцы, афіцыйна прызначаным уладамі для правядзеньня масавых мэрапрыемстваў, – у Парку культуры і адпачынку Чыгуначнікаў. (далей – правапіс першакрыніцы)

Мэтай меркаванага пікету было прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да надзённых праблемаў, што існуюць у галіне забесьпячэньня правоў чалавека ў краіне. Арганізатары мерапрыемства таксама спадзяваліся празь пікет інфармаваць шырокія колы грамадзян пра затрыманьне і зьмяшчэньне пад варту кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Фармальнай нагодай для забароны пікетаваньня з боку ўладаў сталася невыкананьне заяўнікамі палажэньняў рашэньня Віцебскага гарвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 году. Згодна з гэтым рашэньнем для атрыманьня дазволу на правядзеньне масавага мерапрыемства арганізатары мусяць папярэдне заключыць дамовы зь міліцыяй, мэдыкамі і ЖКГ і аплаціць іхныя паслугі, зьвязаныя з абслугоўваньнем мерапрыемства.

У Віцебску сталася ўжо звычайнай практыкай, што ўлады забараняюць праводзіць рознага кшталту мерапрыемствы, якія ім не да спадобы, спасылаючыся менавіта на згаданае вышэй рашэньне № 881. Аднак, як сьведчаць актывісты, выканаць умовы, выкладзеныя ў рашэньні гарвыканкаму, часьцяком бывае папросту немагчыма. Бо атрымліваецца замкнёнае кола: службы, зь якімі трэба заключыць дамовы, як правіла, адмаўляюцца рабіць гэта, пакуль ня будзе атрыманы дазвол на правядзеньне мерапрымства ад уладаў; улады ж, у сваю чаргу, не даюць дазволу без заключаных дамоваў.

Абуральным назваў адказ чыноўнікаў райвыканкаму Леанід Сьвецік: “Падставы адмовы зьяўляюцца цалкам фармальнымі. Тым больш, што правесьці пікет мы хацелі ў месцы, якое дазволена ўладамі. Фактычна, улады парушаюць ня толькі заканадаўства, якое рэгулюе парадак заяўляньня і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Парушаюцца таксама правы спажыўцоў – бо, па сутнасьці, патрабуецца падвойная аплата адпаведным гарадзкім службам: з боку заяўнікоў і зь бюджэту. Больш таго, гэтыя паслугі прымусова навязваюцца, хаця пікетоўцы падчас мерапрыества ня маюць у іх аніякай патрэбы”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Правозащитник Леонид Светик, который подавал заявку на проведение пикета в Витебске, получил отрицательный ответ от Администрации Железнодорожного района. Пикет планировалось провести 22 августа в месте, официально назначенном властями для проведения массовых мероприятий, – в Парке культуры и отдыха железнодорожников. Целью предполагаемого пикета было привлечение внимания общественности к насущным проблемам, которые существуют в области обеспечения прав человека в стране. Организаторы мероприятия также надеялись через пикет информировать широкие круги граждан о задержании и помещении под стражу главы правозащитного центра «Вясна» Алеся Беляцкого.

Формальным поводом для запрета пикетирования со стороны властей стало невыполнение заявителями положений решения Витебского горисполкома № 881 от 10 июля 2009 года. Согласно с этим решением для получения разрешения на проведение массового мероприятия организаторы должны предварительно заключить договоры с милицией, медиками и ЖКХ и оплатить их услуги, связанные с обслуживанием мероприятия.

В Витебске стало уже обычной практикой, что власти запрещают проводить разного рода мероприятия, которые им не по вкусу, ссылаясь именно на упомянутое выше решение № 881. Однако, как свидетельствуют активисты, выполнить условия, изложенные в решении горисполкома, зачастую бывает просто невозможно. Ведь получается замкнутый круг: службы, с которыми надо заключить договоры, как правило, отказываются делать это, пока не будет получено разрешение на проведение мероприятий от властей; власти же, в свою очередь, не дают разрешения без заключенных договоров.

Вопиющим назвал ответ чиновников райисполкома Леонид Светик: “Основания отказа являются полностью формальными. Тем более, что провести пикет мы хотели в месте, которое разрешено властями. Фактически, власти нарушают не только законодательство, регулирующее порядок заявляньня и проведения массовых мероприятий. Нарушаются также права потребителей – ведь, по сути, требуется двойная оплата соответствующим городским службам: со стороны заявителей и из бюджета. Более того, эти услуги принудительно навязываемые хотя пикетчики во время мероприятия не имеют в них никакой надобности”.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>