22.08.2011 у Жодзіне прайшлі акцыі ў абарону Алеся Бяляцкага. Актывісты праваабаронцы распаўсюджавалі па горадзе інфармацыйныя матэрыялы, улёткі, клеілі плякаты “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.
Напярэдадні Жодзінскі выканкам забараніў замоўлены на 22.08.2011 пікет (1), які меркавалася правесьці ля ўваходу ў гарадзкі парк культуры й адпачынку. У сустрэчным звароце (2) заяўнікі, Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая, прапанавалі ўрэгуляваць пытаньне праз перамовы, а ў выпадку катэгарычнасьці забароны, якая вынесеная ў парушэньне Канстытуцыйных правоў і свабодаў і арт.арт. 21; 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, яны адмовіліся браць на сябе адказнасьць па законе й ад замоўленай формы пікетаваньня, а вырашылі правесьці альтэрнатыўныя інфармацыйныя акцыі, якія не падпадаюць пад вызначэньне “масавыя мэрапрыемствы” й не патрабуюць аніякіх зваротаў па дазвол у выканкам.
Так, ужо зь 10-00 ранку да 14-00 у новым Жодзіне (ст. электрацыі “Жодзіна-Паўднёвае”) на інфармацыйных стэндах гарадзкіх прыпынкаў, ля крамаў … зьявіліся плякаты “Свабоду Алесю Бяляцкаму!” і інфармацыйныя матэрыялы пра пацярпелага ад палітычнага перасьледу вядомага праваабаронцу, кіраўніка ПЦ “Вясна”. У гэты ж час з рук у рукі, па крамах і праз паштовыя скрыні шматпавярховых дамоў раcпаўсюджваліся інфармацыйныя матэрыялы, ўлёткі.
Грамадзяне цікавіліся інфармацыяй, падтрымлівалі праваабаронцаў, выказвалі салідарнасьць. Былі выпадкі, калі адбываліся размовы альбо завязваліся спрэчкі – у асноўным з жыхарамі, грамадзянкамі сталага веку, якія адмоўна ставіліся да любых апанэнтаў дзейснага ў краіне палітычнага рэжыму й выказваліся фразамі афіцыйнае прапаганды.
Цалкам акцыі прайшлі без эксцэсаў і затрыманьняў. Правы грамадзянаў на свабодны й безперашкодны распаўсюд інфармацыі ў Жодзіне на гэты раз – не былі парушаныя.
*
*
(Паведамленьне, рас.)
В Жодино прошли акции в защиту Алеся Беляцкого
Активисты-правозащитники распространяли по городу информационные материалы, листовки, клеили плакаты “Свободу Алесю Беляцкому”.
Накануне Жодинский райисполком запретил назначенный на 22.08.2011 пикет, который предполагалось провести у входа в городской парк культуры и отдыха. Во встречном обращении заявители, Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая, предложили урегулировать вопрос через переговоры, а в случае категоричности запрета, который вынесен в нарушение Конституционных прав и свобод и ст.ст.. 21; 19 Международного пакта о гражданских и политических правах, они отказались брать на себя ответственность по закону и от заявленной формы пикетирования, а решили провести альтернативные информационные акции, которые не подпадают под определение «массовые мероприятие” и не требуют никаких обращений за разрешением в исполком .
Так, уже с 10-00 утра до 14-00 в новом Жодино (ст. электрички “Жодино-Южное”) на информационных стендах городских остановок, у магазинов … появились плакаты “Свободу Алесю Беляцкому!” и информационные материалы о пострадавшем от политического преследования известном правозащитнике, руководителе ПЦ “Вясна”. В это же время из рук в руки, по магазинам и через почтовые ящики многоэтажных домов распространялись информационные материалы, листовки.
Граждане интересовались информацией, поддерживали правозащитников, выражали солидарность. Были случаи, когда происходили разговоры или завязывались споры – в основном с жителями, гражданками пожилого возраста, которые отрицательно относились к любым оппонентам действующего в стране политического режима и высказывались фразами официальной пропаганды.
Акции прошли без эксцессов и задержаний. Права граждан на свободный и беспрепятственное распространение информации в Жодино на этот раз не были нарушены.
Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Фота: ALES` (Licviny-INFA)
Цэтлікі: акцыі, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, праваабаронцы