2011 22/08
pozva_salavej2

Праваабаронца Зьміцер Салаўёў дачакаўся афіцыйнай позвы ад сьледчай па справе Алеся Бяляцкага Касынкінай. Ён запрошаны ў якасьці сьведкі ва упраўленьне Дэпартамэнту фінансавых разсьледваньняў Камітэту дзяржкантролю па Менскай вобласьці. Допыт прызначаны на 10 гадзінаў 23 жніўня.

Нагадаем, што 17 жніўня праваабаронцу патэлефанавала невядомая асоба й сказала, што яна зьяўляецца сьледчым упраўленьня Дэпартамэнту фінансавых разсьледваньняў з прозвішчам Касынкіна. Па тэлефоне гэтая асоба запатрабавала ад праваабаронцы зьявіцца на допыт ва УДФР.

Зьміцер Салаўёў запатрабаваў афіцыйна даслаць яму позву, матываваўшы сваю просьбу патрэбай у юрыдычнай дапамозе адваката.

Як вядома, сьледчая УДФР з прозвішчам Касынкіна ўзначальвае сьледчую групу, якая займаецца разсьледваньнем справы па абвінавачаньні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры (ч.2 арт. 243 КК РБ).

*
*
(Паведамленьне рас.)

Правозащитник Дмитрий Соловьев будет допрошен по уголовному делу Алеся Беляцкого

Правозащитник Дмитрий Соловьев дождался официальной повестки от следователя по делу Алеся Беляцкого Косынкиной. Он приглашен в качестве свидетеля в управление Департамента финансовых расследований Комитета госконтроля по Минской области. Допрос назначен на 10 часов 23 августа.

Напомним, что 17 августа правозащитнику позвонила неизвестная и сказала, что она является следователем управления Департамента финансовых расследований с фамилией Косынкина. По телефону это лицо потребовало от правозащитника явиться на допрос в УДФР.

Дмитрий Соловьев потребовал официально прислать ему повестку, мотивировав свою просьбу необходимостью в юридической помощи адвоката.

Как известно, следователь УДФР с фамилией Косынкина возглавляет следственную группу, которая занимается расследованием дела по обвинению председателя Правозащитного центра “Вясна” Алеся Беляцкого в сокрытии доходов в особо крупном размере (ч.2 ст. 243 УК РБ).

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>