Не забірай жыцьцё!
2011 23/08
Адась Бяляцкі, Менск

Адась Бяляцкі, Менск

Затрыманага пад час акцыі Адама Бяляцкага даставілі ў памяшканьне суду Цэнтральнага раёну Менску.

Справу разглядаў намесьнік старшыні суду Цэнтральнага раёну Леанід Ясіновіч. Судзьдзя адмовіў абвінавачанаму ў праглядзе відэазапісаў, паколькі не было вядома, адкуль такія матэрыялы можна было ўзяць. Не выходзячы ў дарадчы пакой, судзьдзя вынес прысуд – штраф у памеры 10 базавых велічыняў (350 тысячаў рублёў).

Нагадаем, што аўтамабіль, якім кіраваў Адам Бяляцкі, вечарам 22 жніўня спыніўся на перакрыжаваньні праспэкту Незалежнасьці й Машэрава, непадалёк ад Плошчы Перамогі. Кіроўца ўключыў аварыйку й быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ.

Аўтамабіль пагрузілі на эвакуатар, а Адаму Бяляцкаму надзелі кайданкі, пасадзілі ў машыну ДАІ з бартавым нумарам 649 і даставілі ў Цэнтральны РУУС.

Па папярэдняй інфармацыі на яго склалі адміністратыўны пратакол за парушэньне арт. 17.1 КаАП Рэспублікі Беларусь – дробнае хуліганства.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Задержанного во время проведения акции Адама Беляцкого доставили в помещение суда Центрального района Минска.

Дело рассматривал заместитель председателя суда Центрального района Леонид Ясинович. Судья отказал обвиняемому в просмотре видеозаписей, поскольку не было известно, откуда такие материалы можно было взять. Не выходя в совещательную комнату, судья вынес приговор – штраф в размере 10 базовых величин (350 тысяч рублей).

Напомним, что автомобиль, которым управлял Адам Беляцкий, вечером 22 августа остановился на перекрестке проспекта Независимости и Машерова, недалеко от Площади Победы. Водитель включил аварийку и был задержан сотрудниками ГАИ.

Автомобиль погрузили на эвакуатор, а Адаму Беляцкому надели наручники, посадили в машину ГАИ с бортовым номером 649 и доставили в Центральный РУВД.

По предварительной информации на него составили административный протокол за нарушение ст. 17.1 КоАП Республики Беларусь – мелкое хулиганство.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>