2011 23/08
akcija-mensk-3

Менск (затрыманьні, канфіскацыя інфапрадукцыі) Праваабаронцы Зьміцер Салаўёў, Марына Статкевіч, Алег Мацкевіч, Алена Лапцёнак і некалькі актывістаў праводзілі інфармацыйную акцыю на Кастрычніцкай плошчы ў Менску й заклікалі грамадзянаў падпісаць паручальніцтвы за Алеся Бяляцкага. Удзельнікі акцыі былі апранутыя ў чорныя цішоткі з надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму” і раздавалі мінакам ўлёткі з інфармацыяй пра дзейнасьць старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. А 14.25 удзельнікі былі затрыманыя спэцназаўцамі міліцы. Іх адправілі ў Цэнтральны РУУС. Праз 3 гадзіны 25 хвілінаў, пасьля складаньня пратаколу апытаньня, фатаграфаваньня й зьняцьця адбіткаў пальцаў усіх затрыманых адпусьцілі. Звыш 500 ўлётак канфіскавалі.

hilman_sazon

Гародня (затрыманьне, ператрусы, канфіскацыі …)

У Гародні прайшла інфармацыйная акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага

Затрыманы праваабаронца Віктар Сазонаў.

Гарадзенскія праваабаронцы зладзілі сёньня ў горадзе над Нёманам акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Праходзячы па вуліцы Ажэшкі й цэнтральным парку імя Жылібэру яны раздавалі адмысловыя бюлетэні, прысьвечаныя арышту Алеся Бяляцкага.

Напрыканцы акцыі трыма асобамі ў цывільным быў затрыманы Віктар Сазонаў,які быў дастаўлены ў міліцэйскі пастарунак, паведамляе “Гарадзенская вясна“.

Праз некаторы час пасьля гэтага ў грамадзска-палітычным офісе па вуліцы Будзённага, а таксама ў кватэры Віктара Сазонава адбыўся так званы “агляд памяшканьня”, санкцыянаваны пракурорам Ленінскага раёну Гародні.

Былі канфіскаваныя 2 сыстэмныя блокі, каля 7 маек “Свабоду Бяляцкаму!”, рэшты спэцвыпуску бюлетэняў і улёткі ў падтрымку арыштаванага, праваабарончыя выданьні. Віктара Сазонава адпусьцілі прыкладна а 19.45 з складаньнем пратаколу за незаконны выраб друкаванай прадукцыі.

majka-bialacki

Магілёў (затрыманьні …)

На акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Магілёве былі затрыманыя журналісты 23 жніўня у Магілёве адбылася акцыя праваабаронцаў у падтрымку Алеся Бяляцкага, падчас асьвятленьня якой былі затрыманыя грамадзкі актывіст Павал Варашылаў, а таксама журналістка Аліна Скрыбунова й відэаапэратар Яўген Глушакоў, перадае “Магілёўская вясна“.

Цягам 2 гадзінаў усіх затрыманых апыталі й адпусьцілі без складаньня пратаколаў. Праваабаронцы й грамадзкія актывісты распаўсюдзілі ў цэнтры Магілёва некалькі соцень буклетаў, прысьвечаных праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які зараз знаходзіцца пад арыштам і якому пагражае вялікі тэрмін турэмнага зьняволеньня.

Напрыканцы акцыі супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманыя Павал Варашылаў, а таксама журналісты, што здымалі падзеі. Усе яны дастаўленыя ў Ленінскі РАУС г. Магілёва.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Минск (задержания, конфискация инфопродукции) Правозащитники Дмитрий Соловьев, Марина Статкевич, Олег Мацкевич, Елена Лаптёнок и несколько активистов проводили информационную акцию на Октябрьской площади в Минске и призывали граждан подписать поручительства за Алеся Беляцкого.

Участники акции были одеты в черные футболки с надписью “Свободу Александру Беляцкому” и раздавали прохожим листовки с информацией о деятельности председателя правозащитного центра «Вясна» Алесь Беляцкого.

А 14:25 участники были задержаны спецназовцами милиции. Их отправили в Центральный РУВД. Через 3 часа 25 минут, после составления протокола опроса, фатографирования и снятия отпечатков пальцев всех задержанных отпустили. Более 500 листовок изъяли.

Гродно (задержание, обыски, конфискации …)

В Гродно прошла информационная акция в поддержку Алеся Беляцкого

Задержан правозащитник Виктор Сазонов.

Гродненские правозащитники провели сегодня в городе над Неманом акцию в поддержку Алеся Беляцкого. Проходя по улице Ожешко и центральному парку имени Жилибера они раздавали специальные бюллетени, посвященные аресту Алеся Беляцкого.

В конце акции тремя лицами в штатском был задержан Виктор Сазонов, который был доставлен в отделение милиции, сообщает “Гродненская весна“.

Через некоторое время после этого в Общественно-политическом офисе по улице Буденного, а также в квартире Виктора Сазонова состоялся так называемый “осмотр помещения”, санкционированный прокурором Ленинского района Гродно.

Были изъяты 2 системных блока, около 7 маек “Свободу Беляцкому!”, остатки спецвыпуска бюллетеней и листовки в поддержку арестованного, правозащитные издания. Виктора Сазонова отпустили примерно в 19.45 с составлением протокола за незаконное изготовление печатной продукции.

Могилёв (задержания …)

На акции в поддержку Алеся Беляцкого в Могилеве были задержаны журналисты

23 августа в Могилёве прошла акция правозащитников в поддержку Алеся Беляцкого, во время освещения которой были задержаны общественный активист Павел Ворошилов, а также журналистка Алина Скрыбунова и видеооператор Евгений Глушаков, передает “Могилевская весна“.

В течение 2 часов всех задержанных опросили и отпустили без составления протоколов. Правозащитники и общественные активисты распространили в центре Могилёва несколько сотен буклетов, посвященных правозащитнику Алесю Беляцкому, который сейчас находится под арестом и которому грозит большой срок тюремного заключения.

В конце акции сотрудниками милиции был задержан Павел Ворошилов, а также журналисты, которые снимали события.

Паводле spring96.org, harodniaspring.org, mahilyowspring.org,

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,

Беларускі Праўны Партал,

by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>