Не забірай жыцьцё!
2011 25/08
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

22.08.2011 з 9-00 да 9-50 у Жодзінскім гарадзкім судзе пад старшынствам судзьдзі Самойлы М.Ф. праходзіў адміністратыўны працэс па справе аб злачынным нападзе жыхара дому па Ф.Скрыны д.3 у Жодзіне Якаўцова М.М. на праваабаронцу Аляксея Лапіцкага ля 4-га пад’езда гэтага шматпавярховага дому з нанясеньнем яму нажом цялесных пашкоджаньняў у выглядзе раны на правай руцэ.

У выніку разьбіральніцтва й разгляду абставінаў па пратаколе аб адміністратыўным правапарушэньні ад 29.07.2011 па арт. 9.1 КаАП Рэспублікі Беларусь “Наўмыснае прынясеньне цялеснага пашкоджаньня”, на якім у якасьці сьведкаў былі апытаныя Сьвятлана Лапіцкая й сябра Якаўцова, Пятро Ганчароў, заяўленыя пацярпелым абставіны справы цалкам пацьвердзіліся. Суд вынес Якаўцову М.М. мінімальна прадугледжаны па адзначаным артыкуле прысуд – штраф у памеры 10 базавых велічыняў (350 тыс. BYR)

Пры гэтым, не без дапамогі некаторых супрацоўнікаў Жодзінскага ГАЎС, якія непасрэдна вялі дасьледваньне па выкліку С.Лапіцкай на месцы здарэньня, былі не ўлічаныя й праігнараваныя ўсе абцяжарваючыя віну абставіны правапарушэньня:

1) скрайне агрэсыўныя настроі Якаўцова, якія ён выказваў у дачыненьні да праваабронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай як вядомых яму ды ў горадзе апанэнтаў дзейснага рэжыму;

2) нецьвярозы стан правапарушальніка ў часе ягонага нападу з нажом на Аляксея Лапіцкага;

3) наўмысная небясьпечная нечаканасьць неправамерных дзеяньняў, бо толькі па нейкай выпадковасьці пацярпелы ў самае апошняе імгненьне здолеў заўважыць момант нападу, ухіліцца ад першых удараў і далей абараніцца ад некалькіх наступных рэзкіх уколаў нажом (калі б не гэта – наступствы маглі былі быць значна больш сур’ёзнымі й небясьпечнымі, чым рана на вялікім пальцы правай рукі);

4) тое, што правапарушальнік працягваў настойліва даваць ілжывыя паказаньні й нават у судовым працэсе зь месца абвінавачваў пацярпелага й сьведкаў у хлусьлівасьці, у скажэньні фактаў (у тым ліку і свайго паплечника, сьведку П. Ганчарова, які вымушаны быў праўдзіва адказаць на зададзеныя яму А.Лапіцкім пытаньні);

5) застаўся агрэсыўна настроеным і перакананым у правільнасьці ўласных дзеяньняў, відавочна адчуваючы памяркоўнае стаўленьне да сябе з боку міліцыянтаў, якія стварылі яму ўсе магчымыя спрыяльныя ўмовы, каб пазьбегнуць належнай адказнасьці ў судзе за зьдзейсьненае злачынства.

Сапраўды, як высьветлілася ў судзе, міліцыянты, якія абавязаныя былі дакладна дасьледваць і зафіксаваць усе істотныя абставіны па здарэньні, паводзілі сябе вельмі дзіўна:

1) яны складалі пратакольныя паказаньні пацярпелага такім чынам, што там не аказалася сьведчаньняў аб нанесеных праваабаронцу нажавых пашкоджаньнях і крыві (гэта было заўважана й дадавалася ў пратакол асабіста самім пацярпелым на месцы здарэньня);

2) без самастойных дзеяньняў боку пацярпелага яны не маглі (альбо не хацелі) высьвятліць прозьвішча таго, хто нападаў з нажом, бо ён зьбег і схаваўся ў прыватнай кватэры;

3) пасьля вызначэньня прозьвішча парушальніка й месца жыхарства яны апэлявалі да пацярпелых з прычыны таго, што правапарушальнік – адмаўляецца адчыняць дзьверы й пускаць іх для правядзеньня сьледчых дзеяньняў;

4) міліцыянты цалкам праігнаравалі патрабаваньні боку пацярпелага аб неабходнасьці правядзеньня наркалягічнае экспэртызы з мэтаю фіксацыі нецьвярозага стану правапарушальніка (!?) …

Аляксей Лапіцкі пракамэнтаваў рашэньне суду й тое, што яму ўдалося назіраць у працэсе ягонага звароту ў міліцыю (глядзі тут)

Асноўнае, што тут варта заўважыць – дастаткова станоўчы вынік судовага працэсу й выніковае хоць і мінімальнае, але пакараньне менавіта правапарушальніка, а не пацярпелага праваабаронцы, супраць якога фактычна 29.07.2011 а 20-00 быў зьдзейсьнены злачынны напад у Жодзіне.

Добра вядомы выпадак з правакацыяй супраць Зьмітра Дашкевіча, а таксама іншых актывістаў грамадзкай супольнасьці ў Менску, у якіх грамадзяне абараняліся альбо дзейнічалі па справакаваных абставінах без тэрміновага выкліку міліцыянтаў і фіксацыі фактаў (аўдыё, відэа, фотаграфічных) і ў выніку аказаліся самі асуджанымі. Гэта кажа аб тым, што падобныя сытуацыі альбо мэтанакіравана, альбо ўжо па факце здарэньня могуць быць і актыўна скарыстоўваюцца ворганамі супраць саміх пацярпелых для фабрыкацыі супраць іх нават не адміністратыўных, а крымінальных справаў і далейшага перасьледу, пазбаўленьня волі канкрэтных актывістаў грамадзянскай супольнасьці.

Паводзіны асуджанага Якаўцова М.М. паказваюць на тое, што ён быў упэўнены, калі не ў поўным апраўданьні, дык у самым мінімальным прысудзе, бо бачна знайшоў у міліцэйскім атачэньні, як разуменьне й спачуваньне, гэтак і канкрэтную дакумэнтальную падтрымку. У сытуацыі, калі ўжо нельга было пазьбегнуць судовага працэсу й шмат чаго было адразу зафіксавана на месцы здарэньня дакумэнтальна й фатаграфічна, супрацоўнікі міліцыі зрабілі ўсё магчымае, каб мінімізаваць наступствы судовага пакараньня правапарушальніка, які напаў з нажом на праваабаронцу Аляксея Лапіцкага.

На колькі моцныя тэндэнцыі палітызаванасьці міліцыі, суда й пракуратуры ў Жодзіне й Беларусі пакуль ацаніць цяжка, але тое, што яны маюць месца ў сучаснай судовай практыцы й зьяўляюцца вельмі небясьпечным інструмэнтам палітычных рэпрэсыяў, неправамернага й злачыннага перасьледу грамадзянаў за іхныя перакананьні й грамадзянскую актыўнасьць – ужо сёньня можна адзначыць з поўнай упэўненасьцю.

Разважаньні на гэтую тэму й кароткі параўнальны аналіз двух вельмі паказальных судовых працэсаў у Жодзіне – можна ўбачыць тут (дапоўнена).

*
*

(Паведамленьне, рас.)

Вооруженное нападение на правозащитника в Жодино стоило преступнику 10 минималок …

22.08.2011 с 9-00 до 9-50 в Жодинском городском суде под председательством судьи Самойло М.Ф. проходил административный процесс по делу о преступном нападении жителя дома по Ф. Скорины д.3 в Жодино Яковцова М.М. на правозащитника Алексея Лапицкого около 20-00 у 4-го подъезда этого многоэтажного дома с нанесением ему ножом телесных повреждений в виде раны на правой руке.

В результате разбирательства и рассмотрения обстоятельств по протоколу об административном правонарушении от 29.07.2011 по ст. 9.1 КоАП Республики Беларусь “Умышленное нанесение телесного повреждения”, на котором в качестве свидетелей были опрошены Светлана Лапицкая и друг Яковцова, Петр Гончаров, заявленные пострадавшим обстоятельства дела полностью подтвердились. Суд вынес Яковцову М.М. минимально предусмотренный по указанной статье приговор – штраф в размере 10 базовых величин (350 тыс. BYR)

При этом, не без помощи некоторых сотрудников Жодинского ГОВД, которые непосредственно вели расследование по вызову С.Лапицкой на месте происшествия, были не учтены и проигнорированы все отягчающие вину обстоятельства правонарушения:

1) крайне агрессивные настроения Яковцова, которые он высказывал в отношении правозащитников Алексея Лапицкого и Светланы Лапицкой как известных ему и в городе оппонентов действующего режима;

2) нетрезвое состояние правонарушителя во время его нападения с ножом на Алексея Лапицкого;

3) намеренная опасная неожиданность неправомерных действий, так как только по какой-то случайности пострадавший в самое последнее мгновение смог заметить момент нападения, уклониться от первых ударов и дальше защититься от нескольких последующих резких, колящих ударов ножом (если бы не это – последствия могли были быть гораздо более серьёзными и опасными, чем рана на большом пальце правой руки);

4) то, что правонарушитель продолжал настойчиво давать ложные показания и даже в судебном процессе с места обвинял потерпевшего и свидетелей в лживости и искажении фактов (в том числе и своего приятеля, свидетеля П. Гончарова, который вынужден был правдиво ответить на заданные ему А. Лапицким вопросы);

5) остался агрессивно настроенным и убежденным в правильности собственных действий, явно чувствуя терпимое отношение к себе со стороны милиционеров, которые создали ему благоприятные условия, чтобы избежать надлежащей ответственности в суде за совершенное преступление.

Как выяснилось в суде, милиционеры, которые обязаны были четко исследовать и зафиксировать все существенные обстоятельства по происшествию, вели себя очень странно:

1) они составляли протокольные показания потерпевшего таким образом, что там не оказалось свидетельств о нанесенных правозащитнику ножевых повреждениях и крови, что было замечено и допполнялось в протокол самим пострадавшим на месте происшествия;

2) без самостоятельных действий стороны пострадавшего они не могли выяснить имя нападавшего с ножом, который сбежал и спрятался в своей квартире;

3) после определения имя нарушителя и места жительства они аппелировали к пострадавшим вследствие того, что правонарушитель – отказывался открывать двери и впускать их для проведения следственных действий;

4) милиционеры полностью проигнорировали требование стороны пострадавшего о необходимости проведения наркологической экспертизы с целью фиксации нетрезвого состояния правонарушителя (!?) …

Алексей Лапицкий прокомментировал решение суда и то, что ему удалось наблюдать в процессе его обращения в милицию (смотри здесь)

Основное, что здесь следует заметить – достаточно положительный результат судебного процесса и итоговое хотя и минимальное, но наказание именно правонарушителя, а не потерпевшего правозащитника, против которого фактически 29.07.2011 в 20-00 было совершено преступное нападение в Жодино.

Хорошо известен случай с провокацией против Дмитрия Дашкевича, а также с другими активистами гражданского общества в Минске, в которых граждане защищались или действовали по спровоцированным обстоятельствам без срочного вызова милиции и фиксации фактов (аудио, видео, фотографично) и в результате оказались сами осуждёнными. Это говорит о том, что подобные ситуации либо целенаправленно, либо уже по факту происшествия могут быть и активно используются органами против самих пострадавших для фабрикации против них даже не административных, а уголовных дел и дальнейшего уголовного преследования, лишения свободы конкретных активистов гражданского сообщества.

Поведение осужденного Якавцова М.М. указывает на то, что он был уверен, если не в полном оправдании, то в самом минимальном приговоре, так как видно нашёл в милицейском окружении, как понимание и сочувствие, так и конкретную документальную поддержку. В ситуации, когда уже нельзя было избежать судебного процесса и многое было сразу зафиксировано на месте происшествия документально и фотографично, сотрудники милиции сделали всё возможное, чтобы минимизировать последствия судебного наказания правонарушителя, который напал с ножом на правозащитника Алексея Лапицкого.

На сколько сильны тенденции политизированности милиции, суда и прокуратуры в Жодино и Беларуси пока оценить трудно, но то, что они имеют место в современной судебной практике и являются очень опасным инструментом политических репрессий, неправомерного и преступного преследования граждан за их убеждения и гражданскую активность – уже сегодня можно отметить с полной уверенностью.

Рассуждения на эту тему и короткий сравнительный анализ двух очень показательных судебных процессов в Жодино – можно увидеть здесь (дополнено).

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

ФОТА: Аляксей Лапіцкі, Жодзіна (29.07.2011)

Перад нападам на месцы здарэньня ...

Перад нападам ля месца здарэньня ...

Пасьля нападу на месцы здарэньня

Адразу пасьля нападу на месцы здарэньня ...

Рана нагі, атрыманая ў часе абароны ад нападу

Рана нагі, атрыманая ў часе абароны ад нападу ...

Пасьля прыезду міліцыі ...

Пасьля прыезду міліцыі ...

Заява ў Міліцыю ...

Заява ў Міліцыю ...

У міліцыі ...

У міліцыі ...

Цэтлікі: , , ,

One thought on “Узброены напад на праваабаронцу ў Жодзіне каштаваў злачынцу 10 мінімалак …”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>