Не забірай жыцьцё!
2011 26/08
Жодзінскі ГАЎС з адзьдзяленьнем ІЧУ

Жодзінскі ГАЎС з адзьдзяленьнем ІЧУ

Разважаньні на гэтую тэму й кароткі параўнальны аналіз двух вельмі паказальных судовых працэсаў у Жодзіне, прадстаўленыя тут, зробленыя па выніках двух судовых працэсаў, на якіх аднаму й таму ж грамадзяніну, праваабаронцу, давялося ўдзельнічаць у якасьці абвінавачанага (30.06.2011) й заяўніка (22.08.2011). Такім чынам, напрацягу 1-го месяца Аляксею Лапіцкаму давялося двойчы мець стасункі з міліцыяй па здарэньнях 29.06.2011, на плошчы, і 29.07.2011, ля жылога дому.

У першым выпадку ён пацярпеў ад зфабрыкаванай міліцыянтамі справы й упершыню ў жыцьці быў пазбаўленым волі на 5 сутак адміністратыўнага арышту ў ІЧУ Жодзінскага ГАЎС, калі зьвярнуўся да міліцыянтаў у якасьці сьведкі парушэньня грамадзкага парадку людзьмі ў цывільным, а ў другім – зьвярнуўся ў міліцыю ў якасьці пацярпелага ад нападку незнаёмага з нажом ля пад’езду жылога дому.

Так, як вядома 22.08.2011 з 9-00 да 9-50 у Жодзінскім гарадзкім судзе пад старшынствам судзьдзі Самойлы М.Ф. праходзіў адміністратыўны працэс па справе аб злачынным нападзе жыхара дому па Ф.Скрыны д.3 у Жодзіне Якаўцова М.М. на праваабаронцу Аляксея Лапіцкага ля 4-га пад’езда гэтага шматпавярховага дому з нанясеньнем яму нажом цялесных пашкоджаньняў у выглядзе рэзанай раны на правай руцэ.

У выніку разьбіральніцтва й разгляду абставінаў па пратаколе аб адміністратыўным правапарушэньні ад 29.07.2011 па арт. 9.1 КаАП Рэспублікі Беларусь “Наўмыснае нанясеньне цялеснага пашкоджаньня”, на якім у якасьці сьведкаў былі апытаныя Сьвятлана Лапіцкая й сябра Якаўцова, Пятро Ганчароў, заяўленыя пацярпелым абставіны справы цалкам пацьвердзіліся. Суд вынес Якаўцову М.М. мінімальна прадугледжаны па адзначаным артыкуле прысуд – штраф у памеры 10 базавых велічыняў (350 тыс. BYR)

Пры гэтым, не без дапамогі некаторых супрацоўнікаў Жодзінскага ГАЎС, якія непасрэдна вялі дасьледваньне па выкліку С.Лапіцкай на месцы здарэньня, былі не ўлічаныя й праігнараваныя ўсе абцяжарваючыя віну абставіны правапарушэньня (падрабязна гл. тут)

Як высьветлілася ў судзе, міліцыянты, якія абавязаныя былі дакладна дасьледваць і зафіксаваць усе істотныя абставіны па здарэньні на гэты раз – складалі з памылкамі пратакол, спрабавалі адразу замяць справу спачатку з спасылкай на немагчымасьць высьвятліць асобу нападаўшага, потым з прычыны таго, што правапарушальнік адмаўляецца адчыняць дзьверы й пускаць іх для правядзеньня сьледчых дзеяньняў, зноў чамусьці бездапаможна зьвярталіся да пацярпелага, бачна для таго, каб апошні адмовіўся ад заявы ў міліцыю быццам бы з-за немагчымасьці правесьці належныя дасьледваньне й падрыхтаваць паўнавартасны матэрыял у суд.

Акрамя таго, яны ў выніку праігнаравалі патрабаваньне боку пацярпелага аб неабходнасьці правядзеньня наркалягічнае экспэртызы з мэтаю фіксацыі нецьвярозага стану правапарушальніка, што ў далейшым падкрэсьлівалася судзьдзём Самойлам М.Ф.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі пракамэнтаваў рашэньне суду й тое, што яму ўдалося назіраць у працэсе ягонага звароту ў міліцыю, праходжаньня экспэртызы й судовага працэсу: “Зьдзіўляе, што падобныя наўмысныя й небясьпечныя злачынныя дзеяньні з боку відавочнага прыхільніка дзейснага ў краіне палітычнага рэжыму маскіруюцца самімі служкамі закону, міліцыянтамі. Яны могуць, як бачым, у скрайнім выпадку каштаваць відавочнаму правапарушальніку 10-ці мінімалак, у той час, калі апанэнты цяперашняе ўлады зусім без аніякага парушэньня грамадзкага парадку, на падставе цалкам зфальсыфікаваных паказаньняў “ахоўнікаў закону”, караюцца пазбаўленьнем волі (як у нашым выпадку, 30.06.2011, аж на 5 сутак).”

– Хто мне сёньня патлумачыць, за што я быў пакараны 5 суткамі арышту ў ІЧУ Жодзінскага ГАЎС пасьля суда 30.06.2011 і з 29.06.2011 да 04.07.2011 вымушаны быў быць пазбаўленым волі, а з 01.07.2011 па 04.07.2011 быў пераведзены ў іншую камэру й знаходзіўся фактычна ў спэцыяльна створаных умовах для катаваньняў?! (так адмінітратар ІЧУ Мялешка З.С., адрэагаваўшы на маю прозьбу пры паступленьні ў ІЧУ й наадварот – разьмеркаваў арыштантаў такім чынам, каб я апынуўся ў камэры з тымі, хто пастаянна паліць і пры гэтым забясьпечыў іх цыгарэтамі на ўсе 200%?!)

Можа гэта ўсё – выпадковасьць!? Не, З.Мялешка патлумачыў мне сваё рашэньне тым, што “яму так захацелася”! У якасьці альтэрнатывы ахоўнік закону прапанаваў камэру адзіночку, але паабяцаў пры гэтым рэгулярна падсяляць туды дэбашыраў і пьяніцаў.

І ўсе гэтыя “радасьці” прыйшлося выносіць толькі за тое, што разам з жонкай Сьвятланай я падыйшоў да міліцыянтаў і заявіў аб рашучасьці сьведчыць у ГАЎС і Пракуратуру пра неправамерныя дзеяньні й парушэньні грамадзкага парадку на плошчы з боку невядомых у цывільным?! (як высьветлілася потым парушальнікі аказаліся перапранутымі супрацоўнікамі міліцыі, апэратыўнікамі пад непасрэдным кіраўніцтвам намесьніка начальніку Жодзінскага ГАЎС, Сяргея Сеўца)?! У выніку мяне як сьведку правапарушэньня з боку аднаго з кіраўнікоў ГАЎС – адразу ж пераўтварылі ў ахвяру карпаратыўна-службовай безадказнасьці, скарумпаванасьці ды міліцэйскай самаўпраўнасьці.

І суд у такіх умовах – ужо простая фармальнасьць, шырма для цынічнага адміністратыўнага перасьледу. Наш Жодзінскі суд і на гэты раз, вымушаны быў “закрыць вочы” і “заткнуць вушы”, падпарадкавацца камандзе “зь верху”, а не патрабаваньням закону й права.

– Хто здольны сёньня судзіць па ўсёй строгасьці закону высокапастаўленого чыноўніка з ГАЎС, выканкаму альбо пракуратуры!? Дый нават – звычайнага шэраговага прадстаўніка адпаведнага электарату…!? Куды глядзіць пракурор гораду? Чым займаюцца сьледчыя пракуратуры, калі робяць звычайныя адпіскі на канкрэтныя скаргі грамадзянаў адносна дадзеных выпадкаў уціску правоў і свабодаў, злачыннага перавышэньня службовых паўнамоцтваў, невыкананьня абавязкаў па абароне правоў грамадзянаў, у тым ліку ад праяваў карупцыі ўва ўладных структурах…!??

Так атрымалася, што той жа судзьдзя Самойла М.Ф. у судовым працэсе 30.06.2011, каб вынесьці абвінаваўчы прысуд – цалкам праігнараваў паказаньні ўсіх (!) грамадзянскіх сьведкаў у працэсе, адмовіўся поўна дасьледваць абставіны й рэчавыя доказы (фотаздымкі), пакараў зусім невінаватых, уся “праблема” зь якімі – толькі ў дэмакратычных і праўных перакананьнях апошніх, скіраванасьці на рэалізацыю ўласных неад’емных Канстытуцыйных правоў і свабодаў …

А што ж адносна справы аб узброеным нападзе на праваабронцу ды злачынных дзеяньнях нецьвярозага Якаўцова М.М., які не стрываў слоўнай паразы, як ён выказваўся ад “БэНээФаўца”, ды раптам вырашыў расправіцца зь ім (“ворагам народу” – тэрмін афіцыйнай прапаганды) з дапамогай складнога нажа…!?

Дзеяньні супрацоўнікаў таго ж самага Жодзінскага ГАЎС, суда й судзьдзі … (гл. вышэй) – у дадзенай сытуацыі выглядаюць ужо зусім па-іншаму, у параўнаньні з палітычным працэсам 30.06.2011. Яны, быццам так і патрэбна, паміж іншым адразу пранікаюцца спачуваньнем і гуманізмам да рэальнага й відавочнага правапарушальніка, нават садзейнічаюць яму пры афармленьні матэрыялаў у суд, а фактычна – дапамагаюць злачынцу пазьбегнуць адпаведнай адказнасьці па законе (!).

І цяжка ўжо не заўважыць, што тут мае месца сапраўдная, фактычна афіцыйна санкцыяваная дыскрымінацыя (па моўных і палітычных прыкметах), дыскрымінацыя ў дачыненьні права грамадзянаў на выкарыстаньне імі ўласнага грамадзянскага статусу (у адных – ён ёсьць, а іншым – быццам і неабавязковы), адносна неад’емных правоў і свабодаў, на неабходную эфэктыўную судовую абарону …

Гэтая хвароба прагрэсуе й з пагаршэньнем эканамічнага стану ў краіне становіцца ўсё больш відавочнай і небясьпечнай для грамадзтва. Бо варожасьць да іншадумцаў, мультыплікаваная манапалізаванымі СМІ й ідэалягічнымі службамі на прадпрыемствах і ва ўстановах, як вынік безадказнай афіцыйнай палітыкі й распамнажаючай нецярплівасьць прапаганды – ужо скразіць з усіх шчылінаў “прагнілага аўтарытарнага мэханізму ідэалягічнае панадбудовы” й выліваецца ў неасэнсаваную агрэсыўнасьць на нізавым узроўні.

У часе пагаршэньня эканамічнага стану й безапэляцынай скіраванасьці прапагандны на пошуку вінаватых (“ворагаў народу”) – дастаткова адной іскры, каб распаліць полымя й нашкодзіць усім – пасьля пажару ў доме ўсе застаюцца пацярпелымі. Такая неабачлівасьць заканамерна й небясьпечна стымулюе нематываваную агрэсыю й канфлікты на гарызантальным бытавым узроўні. І ў гэтым можа быць зацікаўлена – толькі злачынная, жыруючая на разьдзяленьні грамадзтва й супрацьпастаўленьні розных інтарэсаў людзей, злачынная праслойка ва ўладзе.

Менавіта яна сёньня спрабуе ў абыход Асноўнага закону ўтварыць сапрадную сыстэму ГУЛАГУ й падпарадкаваць сабе ўсё навокал … і начале з “ягонай вялікасьцю” падманам, здрадніцтвам і цынізмам, з дапамогаю сілы й страху – кіраваць цалкам зкарумпаванымі, зьлітымі ў адзіную “злачынную вэртыкаль” намэнклятурнымі мэханізмамі дзяржаўнага падаўленьня правоў і свабодаў, палітычнага перасьледу, каб прымусова й безтэрмінова заставацца ва ўладзе.

Высновы, зробленыя на падставе канкрэтнага досьведу двух апошніх (напрацягу ўсяго 2 месяцаў) вельмі паказальных адміністратыўных справаў, судовых працэсаў і вынесеных судом прысудаў, кажуць пра рэальную наяўнасьць пазначанае праблемы.

Як гэтая праблема будзе вырашацца й ці будзе вырашацца навогул у нашых умовах – пытаньне да высокіх і ня вельмі службоўцаў, адказных за існуючае недапушчальнае становішча справаў у праваахоўнай і судовай практыцы, да супрацоўнікаў кантрольных ворганаў, пракуратуры, суда, МУС …

У любым выпадку, чым далей ігнаруюцца адзначаныя пытаньні няроўнасьці грамадзянскага статусу, умоваў пры абароне правоў і свабодаў грамадзянаў, тым менш можна казаць пра эфэктыўнасьць і справядлівасьць праваахоўна-судовых мэханізмаў у Беларусі, іхную незалежнасьць ад дыктату ідэалягічнай мэтазгоднасьці, ўсё паглынаючай і падпарадкоўваючай “вэртыкалі” выканаўчае ўлады, безразьдзельнага аўтарытарна-каманднага спосабу кіраваньня ў краіне.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Справедливый белорусский суд и самая эффективная система правохранения…!? А что же у нас на практике?

Рассуждения на эту тему и короткий сравнительный анализ двух очень показательных судебных процессов в Жодино, представленные здесь, сделаны по итогам двух судебных процессов, на которых одному и тому же гражданину, правозащитнику, пришлось участвовать в качестве обвиняемого (30.06.2011) и заявителя (22.08.2011). Таким образом, напротяжении 1-го месяца Алексею Лапицкому довелось – дважды общаться с милицией по происшествиям 29.06 .2011, на площади, и 29.07.2011, возле жилого дома.

В первом случае он пострадал от сфабрикованого милиционерами дела и впервые в жизни был лишён свободы на 5 суток административного ареста в ИВС Жодинского ГОВД, когда обратился к милиционерам в качестве свидетеля нарушения общественного порядка людьми в штатском, а во втором – обратился в милицию в качестве потерпевшего от нападения незнакомого с ножом возле подъезда жилого дома.

Так, как известно 22.08.2011 с 9-00 до 9-50 в Жодинском городском суде под председательством судьи Самойло М.Ф. проходил административный процесс по делу о нападении жителя дома по Ф. Скорины, д. 3 в Жодино Яковцова М.М. на правозащитника Алексея Лапицкого у 4-го подъезда этого многоэтажного дома с нанесением ему ножом телесных повреждений в виде резаной раны на правой руке.

В результате разбирательства и рассмотрения обстоятельств по протоколу об административном правонарушении от 29.07.2011 по ст. 9.1 КоАП Республики Беларусь “Умышленное нанесение телесного повреждения”, на котором в качестве свидетелей были опрошены Светлана Лапицкая и друг Яковцова, Пётр Гончаров, заявленные пострадавшим обстоятельства дела полностью подтвердились. Суд вынес Яковцову М.М. минимально предусмотренный по указанной статье приговор – штраф в размере 10 базовых величин (350 тыс. BYR)

При этом, не без помощи некоторых сотрудников Жодинского ГОВД, которые непосредственно вели расследование по вызову С. Лапицкой на месте происшествия, были не учтены и проигнорированы все отягчающие вину обстоятельства правонарушения (подробно см. здесь)

Как выяснилось в суде, милиционеры, которые обязаны были точно исследовать и зафиксировать все существенные обстоятельства по происшествию на этот раз – составляли с ошибками протокол, пытались сразу замять дело сначала со ссылкой на невозможность выяснить личность нападавшего, а потом из-за того, что правонарушитель отказывается открывать дверь и пускать их для проведения следственных действий, опять почему-то беспомощно обращались к пострадавшему, видно для того, чтобы последний отказался от заявления в милицию из-за невозможности провести надлежащее расследование и подготовить полноценный материал в суд.

Кроме того, они в итоге проигнорировали требование стороны потерпевшего о необходимости проведения наркологической экспертизы с целью фиксации нетрезвого состояния правонарушителя, что в дальнейшем подчеркивалось судьёй Самойло М.Ф.

Алексей Лапицкий прокомментировал решение суда и то, что ему удалось наблюдать в процессе его обращения в милицию, прохождения экспертизы и судебного процесса: “Удивляет, что подобные преднамеренные и небезопасные преступные действия со стороны явного сторонника действующего в стране политического режима маскируются самими служителями закона, милиционерами. Они могут, как видим, в крайнем случае стоить очевидному правонарушителю 10-ти минималок, в то время, когда оппоненты нынешнее власти совсем без малейшего нарушения общественного порядка, на основании полностью сфальсифицированных показаний “охранников закона”, наказываются лишением свободы (как в нашем случае, 30.06.2011, аж на 5 суток).”

– Кто мне сегодня объяснит, за что я был приговорен к 5 суткам ареста в ИВС Жодинского ГОВД после суда 30.06.2011 и с 29.06.2011 до 04.07.2011 вынужден был быть лишенным свободы, а с 01.07.2011 по 04.07.2011 был переведен в другую камеру и находился фактически в специально созданных условиях для пыток! (Так админитратар ИВС Мелешко Д.С. , отреагировал на мою просьбу при поступлении в ИВС и наоборот – распределил арестантов таким образом, чтобы я оказался в камере с теми, кто постоянно курит и при этом обеспечил их сигаретами на все 200%!)

Может это все – случайность!? Нет, Д.Мелешко объяснил мне свое решение тем, что “ему так захотелось”! В качестве альтернативы охранник закона предложил камеру одиночку, но пообещал при этом регулярно падселяць туда дебоширов и пьяниц.

Сяргей Севец, намесьнік начальніка ГАЎС

Сяргей Севец, намесьнік начальніка ГАЎС

И все эти “радости” пришлось выносить только за то, что вместе с женой Светланой я подошел к милиционерам и заявил о решимости свидетельствовать в ГОВД и прокуратуру о неправомерных действиях и нарушениях общественного порядка на площади со стороны неизвестных в штатском? (Как выяснилось потом нарушители оказались переодетым сотрудниками милиции, оперативниками под непосредственным руководством заместителя начальника Жодинского ГОВД, Сергея Севца)?! В результате меня как свидетеля правонарушения со стороны одного из руководителей ГОВД – сразу же превратили в жертву корпоративно-служебной безответственности, скоррумпированности и милицейского самоуправства.

И суд в таких условиях – уже простая формальность, ширма для циничного административного преследования. Наш Жодинский суд и на этот раз, вынужден был “закрыть глаза” и “заткнуть уши”, подчиниться команде “с верха”, а не требованиям закона и права.

– Кто способен сегодня судить по всей строгости закона высокопоставленного чиновника с ГОВД, исполкома или прокуратуры!? Да и даже – обычного рядового представителя соответствующего электората …!? Куда смотрит прокурор города? Чем занимаются следователи прокуратуры, когда делают обычные отписки на конкретные жалобы граждан относительно данных случаев притеснения прав и свобод, преступного превышения должностных полномочий, невыполнения абязательств по защите прав граждан, в том числе от проявлений коррупции во властных структурах …!??

Так получилось, что тот же судья Самойло М.Ф. в судебном процессе 30.06.2011, чтобы вынести обвинительный приговор – полностью проигнорировал показания всех (!) гражданских свидетелей в процессе, отказался полно исследовать обстоятельства и вещественные доказательства (фотографии), наказал совсем невиновных, вся “проблема” с которыми – только в демократических и правовых убеждениях последних, направленности на реализацию собственных неотъемлемых Конституционных прав и свобод …

А что же относительно дела о вооруженном нападении на правозащитника и преступных действиях нетрезвого Яковцова М.М., который не выдержал словесного поражения, как он высказывался от “БэНээФовца”, но вдруг решил расправиться с ним (“врагом народа” – термин официальной пропаганды) с помощью складного ножа …!

Действия сотрудников того же самого Жодинского ГОВД, суда и судьи … (см. выше) – в данной ситуации выглядят уже совсем по-другому, по сравнению с политическим процессом 30.06.2011. Они, как-будто бы так и нужно, между прочим сразу проникаются сочувствием и гуманизмом к реальному и явному правонарушителю, даже способствуют ему при оформлении материалов в суд, а фактически – помогают преступнику избежать соответствующей ответственности по закону (!).

И трудно уже не заметить, что здесь имеет место настоящая, фактически официально санкционированная дискриминация (по языковым и политическим признакам), дискриминация в отношении права граждан на использование ими собственного гражданского статуса (у одних – он есть, а другим – как-будто бы и необязателен), относительно неотъемлемых прав и свобод, на необходимую эффективную судебную защиту …

Эта болезнь прогрессирует и с ухудшением экономического положения в стране становится всё более очевидной и опасной для общества. Ведь вражда против инакомыслящих, мультиплицированная монополизированными СМИ и идеологическими службами на предприятиях и в учреждениях, как следствие безответственной официальной политики и умножающей нетерпение пропаганды – уже сквозит из всех щелей “прогнившего авторитарного механизма идеологической надстройки” и выливается в неосмысленную агрессивность на низовом уровне.

Во время ухудшения экономического состояния и безаппеляционной направленности прапагандны на поиске виновных (“врагов народа”) – достаточно одной искры, чтобы разжечь пламя и навредить всем – после пожара в доме все остаются потерпевшими. Такая неосторожность закономерно и опасно стимулирует немотивированную агрессию и конфликты на горизонтальном бытовом уровне. И в этом может быть заинтересована – только преступная, жырующая на разделении общества и противопоставлении различных интересов людей, преступная прослойка у власти.

Именно она сегодня пытается в обход Основного закона образовать настоящую систему ГУЛАГа и подчинить себе всё вокруг … и во главе с “его величеством” обманом, предательством и цинизмом, с помощью силы и страха – управлять полностью скоррумпированным, слитым в единую “преступную вертикаль” номенклатурным механизмом государственного подавления прав и свобод, политического преследования, чтобы принудительно и бессрочно оставаться у власти.

Выводы, сделанные на основании конкретного опыта двух последних (в течение всего 2 месяцев) очень показательных административных дел, судебных процессов и вынесенных судом приговоров, говорят о реальном наличии обозначенное проблемы.

Как эта проблема будет решаться и будет ли решаться вообще в наших условиях – вопрос к высоким и не очень чиновникам, ответственным за существующее недопустимое положение дел в правоохранительной и судебной практике, к сотрудникам контрольных органов, прокуратуры, суда, МВД …

В любом случае, чем дальше игнорируются указанные вопросы неравенства гражданского статуса, условий при защите прав и свобод граждан, тем меньше можно говорить о эффективности и справедливости правоохранительно-судебных механизмов в Беларуси, их независимости от диктата идеологической целесообразности, всё поглощающей и подчиняющей “вертикали” исполнительной власти, безраздельного авторитарно-командного способа управления в стране.

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , , , ,

One thought on “Справядлівы беларускі суд і самая эфэктыўная сыстэма правааховы!? А што ж у нас на практыцы?”

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>