2009 14/01

У Наваполацку зьдзейсьнены напад на офіс мясцовых праваабаронцаў – невядомыя пашкодзілі ралеты на вокнах памяшканьня й намалявалі на сьценах свастыку.

Гэта здарылася 25 сьнежня а 20 гадзіны. У гэты час у офісе праваабаронцаў знаходзіўся сябра Партыі БНФ Аляксей Трубкін, які пачуў моцны ўдар у зачыненыя ралетамі вокны. Актывіст адразу, ж вырашыў даведацца, у чым справа й выйшаў на вуліцу. Але там ўжо нікога не было, а сьцены былі размаляваныя свастыкай.

Праваабаронца Зьміцер Салаўёў зьвярнуўся ў наваполацкую пракуратуру й запатрабаваў прыцягнуць злачынцаў да адказнасьці за хуліганства, а таксама па факце распальваньня міжнацыянальнае розьні, бо, з словаў мясцовых актывістаў, гэта не першая падобная акцыя груповак неанацыстаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>