2011 26/08
labkovich

Сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч лічыць, што ўзбуджэньне крымінальнай справы ў дачыненьні сябраў Партыі БНФ Алеся Каліты, Сяржука Семянюка й Максіма Губарэвіча “безумоўна, трэба разглядаць, як палітычны перасьлед”.(далей – правапіс першакрыніцы)

“Зараз адбываецца спроба на пустым месцы сфальсіфікаваць крымінальную справу. Шматлікія відавочцы кажуць аб тым, што паводзіны так званага пацярпелага былі правакацыйныя. Ён спрабаваў узчыніць бойку з усімі, хто ўваходзіў у памяшканьне офісу Партыі БНФ, нават з жанчынамі, людзьмі сталага веку, свае дзеяньні аздабляў нецэнзурнай лаянкай. Таксама ён казаў, што ў яго ўсё “схвачено” з міліцыяй, і ён ведае, што ён робіць”,- адзначае праваабаронца.

“Я вельмі спадзяюся, што ў тых, хто прыдумаў гэтую правакацыю, хопіць здаровага сэнсу і розуму яе як мага хутчэй спыніць і не даваць гэтай справе разгарнуцца. Бо інакш гэта будзе сьведчыць, што ўжо не ствараецца нейкая прававая афарбоўка дзеля ўжываньня рэпрэсій, а ўлада пераходзіць да наўпроставых фальсіфікацый крымінальных справаў”,- заявіў Уладзімір Лабковіч.

Алеся Каліту, Сяржука Семянюка і Максіма Губарэвіча вінавацяць у хуліганстве. Ім пагражае да 6 гадоў зьняволеньня. Цьвердзіцца, што актывісты нібыта нанесьлі пабоі Алегу Гордысу – ахоўніку офіснага цэнтру, у які нядаўна пераехала Партыя БНФ. Абвінавачаныя заяўляюць аб правакацыях з боку ўладаў і параўноўваюць заведзеную крымінальную справу са справай Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.

Інцыдэнт з удзелам прадстаўнікоў партыі БНФ і Алегам Гордысам адбыўся 13 жніўня каля 10 гадзінаў. У інтэрвью Радыё “Свабода” Алесь Каліта так апісаў падзеі таго дня:
«Ахоўнік быў нападпітку, чапляўся да нас, абражаў, парваў на мне кашулю. Мы не пісалі на яго заяву, я адмовіўся пісаць, бо стары чалавек, невядома, што там зь ім… А ён паступіў такім чынам, што падаў заяву. Пакуль цяжка прадбачыць, што ён будзе казаць далей, але збольшага, зыходзячы са зьяўленьня ягонай заявы і з таго, што, як высьветлілася, ужо і нейкая жанчына ёсьць у пацярпелых, гэта відавочна палітычна матываваная справа. Рэжым спрабуе пазбавіць партыю БНФ актыўных фронтаўцаў».

Пасьля інцыдэнту была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт.339 (Хуліганства, зьдзейсьненае групай асобаў). Падазраваных актывістаў выклікалі на допыт: Алеся Каліту і Сяржука Семянюка – на 25 жніўня, Максіма Губарэвіча – на 26 жніўня.

Адміністратар будынка па адрасе вуліца Крапоткіна 93А Анжэла Прохарчык, якая нібыта фігуруе ў справе як пацярпелая, у інтэрв’ю Радыё “Рацыя” 25 жніўня заявіла, што ніякіх прэтэнзіяў да хлопцаў не мае і пазоў у міліцыю яна і яе калега не пісалі.

“Да мяне Сяргей сёння падыходзіў, я пісала тлумачальную, што адбылося на маім працоўным месцы 13 жніўня з 10-й да 11-й. Я ніякіх заяваў у міліцыю не пісала, наш ахоўнік таксама не пісаў, прэтэнзій ніякіх не маем, міліцыю мы не выклікалі, у БНФ міліцыю таксама не выклікалі. Мы ідзём проста як сведкі”,- сказала Анжэла Прохарчык.

У інтэрвью “Еўрапейскаму радыё” Сяржук Семянюк адзначыў, што допыт быў дастаткова кароткі. “Мы, параіўшыся з адвакатамі, выбралі такую тактыку, што вырашалі на пытаньні сьледства не даваць ніякіх адказаў, паколькі мы не верым, што гэтая справа аб’ектыўная. Мы лічым гэтую справу палітычна матываванай, сфальсіфікаванай і, адпаведна, не бачым сэнсу тлумачыць сьледству, што і як адбылося. Але мы адразу заяўляем, што мы ўсе свае довады, усе свае доказы нашай невінаватасьці будзем распавядаць перад судом, які, я спадзяюся, будзе адкрытым, і мы здолеем даказаць, што мы невінаватыя”,- сказаў актывіст Партыі БНФ.

У размове з Радыё “Рацыя” Максім Губарэвіч адзначыў, што пойдзе на допыт толькі тады, калі атрымае афіцыйнае паведамленне ў пісьмовай форме, і ўжо пачаў кансультаццыі з адвакатам, паколькі ўжо бачна, што “тут “шыюць” чарговую крымінальную справу па палітычных матывах”.

*
*
(Паведамленьне рас.)

Владимир Лабкович: членов Партии БНФ преследуют по политическим мотивам

Член Совета Правозащитного центра «Весна» Владимир Лабкович считает, что возбуждение уголовного дела в отношении членов Партии БНФ Алеся Калиты, Сергея Семенюка и Максима Губаревича “безусловно, нужно рассматривать, как политическое преследование”.

“Сейчас происходит попытка на пустом месте сфальсифицировать уголовное дело. Многие очевидцы говорят о том, что поведение так называемого пострадавшего были провокационным. Он пытался завязать драку со всеми, кто входил в помещение офиса Партии БНФ, даже с женщинами, людьми пожилого возраста, свои действия сопровождал нецензурной бранью. Также он говорил, что у него все “схвачено” с милицией, и он знает, что он делает “, – отмечает правозащитник.

“Я очень надеюсь, что у тех, кто придумал эту провокацию, хватит здравого смысла и ума ее как можно скорее прекратить и не давать этому делу развернуться. Ведь иначе это будет свидетельствовать, что уже не создается некая правовая окраска для применения репрессий, а власть переходит к прямым фальсификациям уголовных дел “, – заявил Владимир Лабкович.
Алеся Калиту, Сергея Семенюка и Максима Губаревича обвиняют в хулиганстве. Им грозит до 6 лет лишения свободы. Утверждается, что активисты якобы нанесли побои Олегу Гордису – охраннику офисного центра, в который недавно переехала Партия БНФ. Обвиняемые заявляют о провокациях со стороны властей и сравнивают заведенное уголовное дело с делом Дмитрия Дашкевича и Эдуарда Лобова.

Инцидент с участием представителей партии БНФ и Олегом Гордисом состоялся 13 августа около 10 часов. В интервью Радио “Свобода” Алесь Калита так описал события того вечера:
«Охранник был на подпитии, цеплялся к нам, оскорблял, разорвал на мне рубашку. Мы не писали на него заявление, я отказался писать, так как старый человек, неизвестно, что там с ним … А он поступил таким образом, что подал заявление. Пока трудно предугадать, что он будет говорить дальше, но отчасти, исходя из появления его заявления и из того, что, как выяснилось, уже и какая-то женщина есть в числе пострадавших, это очевидно политически мотивированное дело. Режим пытается лишить партию БНФ активных фронтовцев ».

После инцидента было возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст.339 (Хулиганство, совершенное группой лиц). Подозреваемых активистов вызывали на допрос: Алеся Калиту и Сергея Семенюка – на 25 августа, Максима Губаревича – на 26 августа.

Администратор здания по адресу улица Кропоткина 93А Анжела Прохорчик, которая якобы фигурирует в деле как потерпевшая, в интервью Радио “Рацыя” 25 августа заявила, что никаких претензий к ребятам не имеет и иск в милицию она и ее коллега не писали.

“Ко мне Сергей сегодня подходил, я писала объяснительную, что произошло на моем рабочем месте 13 августа с 10 до 11 вечера. Я никаких заявлений в милицию не писала, наш охранник тоже не писал, претензий никаких не имеем, милицию мы не вызывали, в БНФ милицию тоже не вызвали. Мы проходим просто как свидетели “, – сказала Анжела Прохорчик.

В интервью «Европейскому радио» Сергей Семенюк отметил, что допрос был достаточно короткий. “Мы, посоветовавшись с адвокатами, выбрали такую ​​тактику, что решили на вопросы следствия не давать никаких ответов, поскольку мы не верим, что это дело объективное. Мы считаем это дело политически мотивированным, сфальсифицированным и, соответственно, не видим смысла объяснять следствию, что и как произошло. Но мы сразу заявляем, что мы все свои доводы, все свои доказательства нашей невиновности будем приводить в суде, который, я надеюсь, будет открытым, и мы сумеем доказать, что мы невиновны “, – сказал активист Партии БНФ.

В беседе с Радио “Рацыя” Максим Губаревич отметил, что пойдет на допрос только тогда, когда получит официальное сообщение в письменной форме, и уже начал консультации с адвокатом, поскольку уже видно, что “здесь “шьют”очередное уголовное дело по политическим мотивам”.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>