2011 01/09
united_nations11

Ня маючы магчымасьці дамагчыся справядлівасьці ў судах Беларусі, жыхары Віцебшчыны ўсё часьцей вымушаныя зьвяртацца па дапамогу ў міжнародныя арганізацыі. Так, гэтымі днямі стала вядома, што Камітэт па правах чалавеку ААН прыняў да разгляду скаргу аднаго з найстарэйшых сябраў віцебскага адзьдзяленьня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Яна Дзяржаўцава.

У ёй грамадзянін просіць прызнаць улады Рэспублікі Беларусь вінаватымі ў парушэньні часткі 2 артыкулу 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. 29 ліпеня 2011 г. Камітэт зарэгістраваў скаргу Яна Дзяржаўцава пад нумарам 2076/2011.

Частка 2 артыкулу 19 Міжнароднага пакту ад грамадзянскіх і палітычных правах абвяшчае: “Кожны чалавек мае права на свабоду выказваньня сваіх думак; гэтае права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага кшталту інфармацыю ды ідэі, не зважаючы на дзяржаўныя межы, як вусна, гэтак і на пісьме ці ў друку, у выглядзе мастацкіх твораў ці іншым спосабам на ягоны выбар”.

vic_palityk3

Падставай да звароту Яна Дзяржаўцава ў аўтарытэтны ворган ААН паслужылі дзеяньні беларускіх уладаў у дачыненьні да яго, якія мелі месца 22 лістападу 2010 г. У гэты дзень прадстаўнік вядомай апазыцыйнай партыі выйшаў у цэнтар Віцебску з плякатам “Толькі байкот!” і хацеў тым самым данесьці да жыхароў гораду сваё меркаваньне наконт маючых адбыцца выбараў прэзыдэнта краіны. Доўга стаяць з плякатам Дзяржаўцаву не далі людзі ў пагонах. Супрацоўнікі праваахоўных ворганаў затрымалі яго і, склаўшы адпаведны пратакол, у той жа дзень даставілі ў суд Чыгуначнага раёну г. Віцебску.

Судзьдзя А.М.Цыганкова рашэньне прыняла не марудзячы. Яна ўгледзела ў дзеяньнях Дзяржаўцава парушэньне часткі 1 артыкулу 23.34 (”Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства ці пікетаваньня”) Кодэксу аб Адміністратыўных правапарушэньнях і падвергла яго штрафу ў памеры 350 тыс. рублёў.

Актывіст КХП БНФ паспрабаваў аднавіць свае грамадзянскія й палітычныя правы ў судах Беларусі. Ён абскардзіў рашэньне судзьдзі Цыганковай у Віцебскім абласным судзе і ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь. Аднак тыя пакінулі ягоныя скаргі без задавальненьня. Такім чынам, прайшоўшы ўсе магчымыя працэдуры абароны правоў ад свавольства ўладаў унутры краіны, Ян Дзяржаўцаў вырашыў зьвярнуцца ў Камітэт па правах чалавеку.

У звароце ў Камітэт спадар Дзяржаўцаў адзначыў: “Сваімі дзеяньнямі дзяржава праз сваіх прадстаўнікоў (супрацоўнікаў міліцыі) шляхам затрыманьня, дастаўкі ў адзьдзел міліцыі для складаньня пратаколу, суправаджэньня ў суд перапыніла мой удзел у агітацыі за байкот выбараў. Тым самым пазбавіла мяне права на бесьперашкоднае выказваньне сваёй думкі й распаўсюджваньне мною грамадзка значнай інфармацыі. Таму лічу, што з боку ворганаў дзяржаўнай улады былі парушаныя мае грамадзянскія й палітычныя правы ў правядзеньні акцыі, мэтай якой было публічнае выказваньне сваёй думкі й распаўсюд інфармацыі аб магчымым удзеле ў байкоце выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь выбаршчыкамі”.

Актывіст просіць Камітэт па правах чалавеку прызнаць улады Беларусі вінаватымі ў парушэньні часткі 2 артыкулу 19 Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, прапанаваць Рэспубліцы Беларусь ліквідаваць дапушчаныя парушэньні й аднавіць ягоныя правы.

Ян Дзяржаўцаў – далёка ня першы віцяблянін, хто зьвярнуўся ў ААН з гэткай просьбай. Як сьцьвярджае вядомы віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік, “падобных скаргаў у Камітэт па правах чалавеку зь Віцебскай вобласьці за апошнія пяць гадоў было прынята больш за дваццаць. Большасьць скаргаў тычыцца менавіта парушэньня права выказваць сваю думку”.

“Стала звычайнай справаю, – працягвае Леанід Сьвецік, – што ворганы выканаўчай улады не даюць згоды на правядзеньне масавых мерапрыемстваў і пікетаваньняў. Аднак калі актывісты зьвяртаюцца ў суды, каб абараніць свае грамадзянскія й палітычныя правы, замацаваныя Канстытуцыяй, суды адмаўляюць заяўнікам у абароне іхных правоў. Практычна не было ніводнага выпадку, калі б суды занялі пазыцыю грамадзянаў, а ня ворганаў выканаўчае ўлады. Таму, прайшоўшы ўсе судовыя інстанцыі ўнутры краіны, беларускія грамадзяне вымушаныя шукаць абароны сваіх правоў у розных міжнародных арганізацыях, у тым ліку й у Камітэце па правах чалавеку”.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Витебский политик отстаивает право на бойкот выборов обращением в КПЧ ООН

Не имея возможности добиться справедливости в судах Беларуси, жители Витебщины всё чаще вынуждены обращаться за помощью в международные организации. Так, на днях стало известно, что Комитет по правам человека ООН принял к рассмотрению жалобу одного из старейших членов витебского отделения Консервативно-Христианской Партии БНФ Яна Державцева, в которой он просит признать власти Республики Беларусь виновными в нарушении части 2 статьи 19 Международного Пакта о гражданских и политических правах. 29 июля 2011 г. Комитет зарегистрировал жалобу Яна Державцева под номером 2076/2011.

Часть 2 статьи 19 Международного пакта от гражданских и политических правах гласит: “Каждый человек имеет право на свободу выражения своего мнения; это право включает свободу искать, получать и распространять всякого рода информацию и идеи, независимо от государственных границ, как устно, так и на письме или в печати, в виде художественных произведений или иным способом на его выбор”.

Поводом к обращению господина Державцева в авторитетный орган ООН послужили действия белорусских властей по отношению к нему, которые имели место 22 ноября 2010 г. В этот день представитель известной оппозиционной партии вышел в центр Витебска с плакатом “Только бойкот!”, желая тем самым донести до жителей города свое мнение по поводу предстоящих выборов президента страны. Долго стоять с плакатом Державцеву не дали люди в погонах. Сотрудники правоохранительных органов задержали его и, составив соответствующий протокол, в тот же день доставили в суд Железнодорожного района г. Витебска.

Судья А.М.Цыганкова решение приняла не мешкая. Она усмотрела в действиях Державцева нарушение части 1 статьи 23.34 (“Нарушение порядка организации или проведения массового мероприятия или пикетирования”) Кодекса об Административных правонарушениях и подвергла его штрафу в размере 350 тысяч рублей.

Активист КХП БНФ попытался восстановить свои гражданские и политические права в судах Беларуси. Он обжаловал решение судьи Цыганкова в Витебском областном суде и в Верховном Суде Республики Беларусь. Однако те оставили его жалобы без удовлетворения. Таким образом, пройдя все возможные процедуры защиты прав от произвола властей внутри страны, Ян Державцев решил обратиться в Комитет по правам человека.

В обращении в Комитет господин Державцев написал: “Своими действиями государство через своих представителей (сотрудников милиции) путем задержания, доставки в отдел милиции для составления протокола, сопровождения в суд прервала мое участие в агитации за бойкот выборов. Тем самым лишила меня права на беспрепятственное высказывание своего мнения и распространение мной общественно значимой информации. Поэтому считаю, что со стороны органов государственной власти были нарушены мои гражданские и политические права в проведении акции, целью которой было публичное высказывание своего мнения и распространение информации о возможном участии в бойкоте выборов президента Республики Беларусь избирателями”.

Активист просит Комитет по правам человека признать власти Беларуси виновными в нарушении части 2 статьи 19 Пакта о гражданских и политических правах, предложить Республике Беларусь ликвидировать допущенные нарушения и восстановить его права.

Ян Державцев – далеко не первый витебчанин, кто обратился в ООН с такой просьбой. Как утверждает известный витебский правозащитник Леонид Светик, “подобных жалоб в Комитет по правам человека из Витебской области за последние пять лет было принято более двадцати. Большинство жалоб касается именно нарушения права высказывать свое мнение”.

“Стало обычным делом, – продолжает Леонид Светик, – что органы исполнительной власти не дают согласия на проведение массовых мероприятий и пикетирований. Однако когда активисты обращаются в суды, чтобы защитить свои гражданские и политические права, закрепленные Конституцией, суды отказывают заявителям в защите их прав. Практически не было ни одного случая, когда бы суды заняли позицию граждан, а не органов исполнительной власти. Поэтому, пройдя все судебные инстанции внутри страны, белорусские граждане вынуждены искать защиты своих прав в различных международных организациях, в том числе и в Комитете по правам человека”.

Паводле “За правы чалавека”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>