2011 02/09
stefanovich_abr_r

Валянцін Стэфановіч

Беларускія праваабаронцы могуць абскардзіць дзеяньні Польшчы й Летувы па выдачы банкаўскіх рахункаў Алеся Бяляцкага.

Такую магчымасьць не выключае намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч. Першапачаткова, пры дапамозе мясцовых адвакатаў, парушэньне заканадаўства пры выдачы асабістых дадзеных Алеся Бяляцкага ды Валянціна Стэфановіча будзе абскарджвацца ў нацыянальных судах Летувы й Польшчы:

– Потым можна паспрабаваць зьвярнуцца ў Эўрапейскі Стразбурскі суд, бо паводле працэдураў, я, хоць і не зьяўляюся грамадзянінам краіны, якая ўваходзіць у Эўразьвяз, але калі датычыцца справы спрэчкі з краінай, якая дапусьціла парушэньні маіх правоў, якая ўваходзіць у Эўразьвяз і зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, то я маю права падаць супраць гэтай краіны зыск у Эўрапейскі суд.

Валянцін Стэфановіч зазначае, што тое, што адбылося – гэта злоўжываньне ворганаў улады Летувы й Польшчы. Як паведамлялі раней летувіскія выданьні, запыт Беларусі па выдачы рахункаў Алеся Бяляцкага й Валянціна Стэфановіча ў Летуве не зьмяшчаў неабходнай інфармацыі аб крымінальнай справе, паводле якой беларускія ворганы сьледзтва зьвярталіся па дапамогу да летувіскіх калегаў.

На падставе дадзеных з летувіскага міністэрства юстыцыі 4 жніўня быў затрыманы старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, свайго затрыманьня пасьля вяртаньня ў Беларусь не выключае таксама й Валянцін Стэфановіч.

Поўны запіс размовы можна паслухаць на сайце Радыё Рацыя.

*

*

(Паведамленьне, рас.)

Стефанович: Имею право подать иск в Европейский суд

Белорусские правозащитники могут обжаловать действия Польши и Литвы по выдаче банковских счетов Алеся Беляцкого.

Такую возможность не исключает заместитель председателя правозащитного центра «Вясна» Валентин Стефанович. Первоначально, при помощи местных адвокатов, нарушение законодательства при выдаче личных данных Алеся Беляцкого и Валентина Стефановича будет обжаловаться в национальных судах Литвы и Польши:

– Потом можно попробовать обратиться в Европейский Страсбургский суд, так как согласно процедурам, я, хоть и не являюсь гражданином страны, входящей в Евросоюз, но когда касается дела спора со страной, которая допустила нарушения моих прав, входящей в Евросоюз и которая является членом Совета Европы, то я имею право подать против этой страны иск в Европейский суд.

Валентин Стефанович отмечает, что произошедшее – это злоупотребление органов власти Литвы и Польши. Как сообщали ранее литовские издания, запрос Беларуси по выдаче счетов Алеся Беляцкого и Валентина Стефановича в Литве не содержал необходимой информации об уголовном деле, по которой белорусские органы следствия обращались за помощью к литовским коллегам.

На основании данных из литовского министерства юстиции 4 августа был задержан председатель правозащитного центра “Вясна” Алесь Беляцкий, своего задержания после возвращения в Беларусь не исключает также и Валентин Стефанович.

Полную запись беседы можно послушать на сайте Радио Рация.

Паводле Радыё Рацыя,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>