2011 06/09
vitebsk-frcia4

Віцебскія грамадзкія й палітычныя актывісты, праваабаронцы й журналісты адгукнуліся на заклік ПЦ “Вясна” “Дашліце ліст падтрымкі Алесю Бяляцкаму!”. Цягам некалькіх дзён яны напісалі каля трыццаці лістоў на паштоўках. Паштоўкі даслалі на адрас менскага СІЗА № 1, што на вул. Валадарскага.

Зьмест паштовак не зусім звычайны: на кожнай зь іх напісаны адзін з радкоў верша Максіма Багдановіча “Пагоня”. Такім чынам, калі да Алеся Бяляцкага прапусьцяць усе дасланыя актывістамі Віцебску лісты, ён зможа прачытаць поўны тэкст вядомага патрыятычнага твору.

“Фактычна, гэта быў флэш-моб, – гаворыць адзін з удзельнікаў акцыі падтрымкі. – У дадатак да традыцыйных формаў маральнай падтрымкі Алеся Бяляцкага мы ўжылі крэатыў. Паштоўкі з краявідамі Віцебшчыны ў спалучэньні з натхняльнымі радкамі мусяць падбадзёрыць праваабаронцу й аздобіць шэрасьць ягонага турэмнага побыту”.
*
*
(Паведамленьне, рас)

Витебские общественные и политические активисты, правозащитники и журналисты откликнулись на призыв ПЦ “Вясна” “Отправьте письмо поддержки Алесю Беляцкому!”. В течение нескольких дней они написали около тридцати писем на открытках. Открытки прислали на адрес минского СИЗО № 1, что на ул. Володарского.

Содержание открыток не совсем обычный: на каждой из них написана одна из строк стихотворения Максима Богдановича “Пагоня”. Таким образом, если к Алесю Беляцкому пропустят все присланные активистами Витебске письма, он сможет прочитать полный текст известного патриотического произведения.

“Фактически, это был флэш-моб, – говорит один из участников акции поддержки. – В дополнение к традиционным формам моральной поддержки Алеся Беляцкого мы применили креатив. Открытки с видами Витебщины в сочетании с вдохновляющим строками должны подбодрить правозащитника и украсить серость его тюремного быта.”

11090215

Паводле “За правы чалавека”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>