2011 08/09
kruhly-stol

Праваабарончы цэнтар “Вясна”

Заява

Менск, 8 верасьня 2011 г.

Пры наяўнасьці палітвязьняў дыялёг немагчымы. Без трансфармацыі палітычнай сыстэмы застаецца вялікай пагроза новых палітычных закладнікаў.

На педагагічнай нарадзе ў Менску 29 жніўня 2011 году А. Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць правядзеньня шырокага круглага стала пры ўдзеле прадстаўнікоў ЭЗ і Расеі з усімі суб’ектамі, “да якога б палітычнага лягеру яны не належалі”.

У сувязі з распачатай дыскусыяй, датычнай умоваў, фармату, удзельнікаў такога перамоўнага працэсу й патрабаваньняў, якія могуць быць вынесеныя на ягоную павестку дня, Праваабарончы цэнтар “Вясна” публічна выказвае сваю пазыцыю.

У 2008 годзе адбыліся падзеі, аналягічныя сёньняшняй сытуацыі: вызваленьне палітвязьняў зьяўлялася ўмоваю правядзеньня дыялёгу паміж беларускімі ўладамі й Эўрапейскім Зьвязам. За лічаныя дні палітычныя зьняволеныя былі вызваленыя з турмаў. Цэлых два месяцы за кратамі не знаходзіліся асобы, асуджаныя па палітычных матывах (10 чалавек у гэты ж час адбывалі пакараньні, зьвязаныя з абмежаваньнем волі). Умова адносна мараторыю на палітвязьняў была выкананая толькі на такі кароткі тэрмін.

На працягу наступных гадоў у Беларусі не было ніводнага дня, каб за кратамі не знаходзіліся палітычныя апанэнты.

Кульмінацыяй рэпрэсыяў сталіся падзеі 19 сьнежня 2010 году, калі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту было арыштавана больш за 700 чалавек, абвінавачаньне ў арганізацыі ды ўдзеле ў “масавых беспарадках” ці “арганізацыі групавых дзеяньняў, груба парушаючых грамадзкі парадак” было прад’яўлена 43 асобам, сярод якіх – шэсьць кандыдатаў у Прэзыдэнты, 13 асобаў зьяўляліся падазраванымі, зь якіх – яшчэ адзін кандыдат у Прэзыдэнты. У дачыненьні да большасьці ўзятых пад варту парушаліся асноўныя працэсуальныя правы, а менавіта права на абарону, некаторыя з абвінавачаных заявілі, што ў дачыненьні да іх выкарыстоўваліся катаваньні.

Арганізаванаму ціску з боку ўладаў падвяргаліся адвакаты, якія ажыцьцяўлялі абарону абвінавачаных па дадзеных палітычна матываваных справах, вынікам чаго сталася пазбаўленьне адвакацкіх ліцэнзыяў і выключэньне з калегіяў цэлага шэрагу вядомых адвакатаў краіны.

На сёньняшні дзень у турмах Беларусі знаходзяцца 20 палітычных зьняволеных, сярод якіх тры кандыдаты ў прэзыдэнты – Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч і Дзьмітры Ус, а таксама кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі; 11 чалавек адбываюць крымінальныя пакараньні, не зьвязаныя з пазбаўленьнем волі, з якіх двое кандыдатаў у прэзыдэнты – Уладзімер Някляеў і Віталь Рымашэўскі.

На працягу апошніх тыдняў былі памілаваныя й адпушчаныя на волю 13 фігурантаў крымінальнае справы й спынены перасьлед яшчэ ў адносінах да 5 абвінавачаных. У гэты ж час пачалося абмеркаваньне магчымасьці правядзеньня дыялёгу.

Праваабарончы цэнтар “Вясна” лічыць, што пачынаць перамовы немагчыма без неадкладнага й безумоўнага вызваленьня ды поўнай рэабілітацыі ўсіх палітзьняволеных, у тым ліку – прыгавароных да пазбаўленна волі ўмоўна ці з адтэрміноўкай выкананьня прысуду, а таксама аднаўленьня на працы рэпрэсаваных адвакатаў. Праваабарончы цэнтар “Вясна” лічыць дадзеныя патрабаваньні не ўмовай дыялёгу, а ўмовай для пачатку дыялёгу, без выкананьня якой ён проста немагчымы.

Мы настойваем, каб умовамі магчымага дыялёгу былі пытаньні сыстэмных зьменаў, якія б зрабілі немагчымым зьяўленьне новых палітычных закладнікаў, а менавіта: дасягненьне дамоўленасьці аб правядзеньні шэрагу сыстэмных і неабходных рэформаў у галіне асноўных грамадзянскіх правоў і свабодаў: свабоды мірных сходаў, асацыяцыяў, свабоды слова й выказваньня меркаваньняў, выбарчага заканадаўства. Перамоўны працэс павінен мець на мэце канкрэтныя вынікі ў галіне дэмакратызацыі краіны й правядзеньні свабодных выбараў, у тым ліку Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Адсутнасць ва ўладаў палітычнай волі да правядзеньня рэальнага перамоўнага працэсу, скіраванага на дэмакратызацыю краіны, будзе азначаць аб чарговых палітычных гульнях рэжыму А. Лукашэнкі. У такім выпадку Праваабарончы цэнтар “Вясна” заклікае ўсе суб’екты палітычный апазыцыі й грамадзянскай супольнасьці да няўдзелу ў чарговых імітацыях перамоваў.

Толькі рэальныя крокі, скіраваныя на дэмакратызацыю краіны й правядзеньне свабодных выбараў, зьяўляюцца пацьверджаньнем сыстэмных, незваротных зьменаў, гарантыяй таго, што ў краіне зноўку ня зьявяцца чарговыя палітычныя вязьні.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Заявление ПЦ “Весна” об условиях переговоров с властями Беларуси

Правозащитный центр “Весна”

Заявление

Минск, 8 сентября 2011

При наличии политзаключённых диалог невозможен. Без трансформации политической системы угроза новых политических заложников остается большой.

На педагогическом совещании в Минске 29 августа 2011 года А. Лукашенко заявил о готовности проведения широкого круглого стола при участии представителей ЕС и России со всеми субъектами, “к какому бы политическому лагерю они не принадлежали”.

В связи с начавшейся дискуссией, касающейся условий, формата, участников такого переговорного процесса и требований, которые могут быть вынесены на его повестку дня, Правозащитный центр «Весна» публично выражает свою позицию.

В 2008 году произошли события, аналогичные сегодняшней ситуации: освобождение политзаключенных являлось условием проведения диалога между белорусскими властями и Европейским Союзом. За считанные дни политические заключенные были освобождены из тюрем. Целых два месяца за решеткой не находились лица, осужденные по политическим мотивам (10 человек в это же время отбывали наказания, связанные с ограничением свободы). Условие относительно моратория на политзаключенных было выполнено только на такой короткий срок.

В течение последующих лет в Беларуси не было ни одного дня, чтобы за решеткой не находились политические оппоненты.

Кульминацией репрессий стали события 19 декабря 2010 года, когда за участие в мирной акции протеста были арестованы более 700 человек, обвинение в организации и участии в “массовых беспорядках” или “организации групповых действий, грубо нарушающих общественный порядок” было предъявлено 43 лицам , среди которых – шесть кандидатов в Президенты, 13 лиц являлись подозреваемыми, из которых – ещё один кандидат в Президенты. В отношении большинства взятых под стражу нарушались основные процессуальные права, а именно право на защиту, некоторые из обвиняемых заявили, что в отношении их применялись пытки.
Организованному давлению со стороны властей подвергались адвокаты, которые осуществляли защиту обвиняемых по данным политически мотивированным делам, результатом чего стало лишение адвокатских лицензий и исключение из коллегий целого ряда известных адвокатов страны.

На сегодняшний день в тюрьмах Беларуси находятся 20 политических заключенных, среди которых три кандидата в президенты – Андрей Санников, Николай Статкевич и Дмитрий Усс, а также руководитель Правозащитного центра “Весна” Алесь Беляцкий; 11 человек отбывают уголовные наказания, не связанные с лишением свободы, из которых двое кандидатов в президенты – Владимир Некляев и Виталий Рымашевский.

В течение последних недель были помилованы и отпущены на свободу 13 фигурантов уголовного дела и прекращено преследование ещё в отношении 5 обвиняемых. В это же время началось обсуждение возможности проведения диалога.

Правозащитный центр “Весна” считает, что начинать переговоры невозможно без немедленного и безусловного освобождения и полной реабилитации всех политзаключенных, в том числе – приговорённых к лишению свободы условно или с отсрочкой исполнения приговора, а также восстановления на работе репрессированных адвокатов. Правозащитный центр «Весна» считает данные требования не условием диалога, а условием для начала диалога, без выполнения которых он просто невозможен.

Мы настаиваем, чтобы условиям возможного диалога были вопросы системных изменений, которые бы сделали невозможным появление новых политических заложников, а именно: достижение договоренности о проведении ряда системных и необходимых реформ в области основных гражданских прав и свобод: свободы мирных собраний, ассоциаций, свободы слова и выражения мнений, избирательного законодательства. Переговорный процесс должен иметь целью конкретные результаты в области демократизации страны и проведении свободных выборов, в том числе Президента Республики Беларусь.

Отсутствие у властей политической воли к проведению реального переговорного процесса, направленного на демократизацию страны, будет означать об очередных политических играх режима А. Лукашенко. В таком случае Правозащитный центр «Весна» призывает все субъекты политической оппозиции и гражданского общества к неучастию в очередной имитации переговоров.

Только реальные шаги, направленные на демократизацию страны и проведение свободных выборов, являются подтверждение системных, необратимых изменений, гарантией того, что в стране снова не появятся очередные политические заключенные.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>