2011 09/09
Алена Залеская, Віцебск

Алена Залеская, Віцебск

На 101-й сэсіі Камітэту па правах чалавеку Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў была прынятая пастанова адносна звароту ў камітэт Алены Залескай. У сваім звароце грамадзянка Беларусі сьцьвярджала, што беларускія ўлады парушылі ейныя правы, замацаваныя падпісаным Беларусьсю Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Камітэт прызнаў слушнасьць скаргі, пададзенай спадарыняй Залескай супраць дзяржавы. “Камітэт па правах чалавеку, дзеючы на падставе часткі 4 артыкулу 5 Дадатковага пратаколу да Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, лічыць, што выкладзеныя факты выяўляюць парушэньне правоў заяўніка [Алены Залескай] паводле часткі 2 артыкулу 19 і артыкулу 21 Пакту,” – гаворыцца ў пастанове ўплывовай ўстановы ААН.

Як краіна – падпісант Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, Беларусь абавязаная непахісна трымацца ўсіх ягоных палажэньняў. Больш за тое, згодна з нормамі міжнароднага права, у выпадку, калі ўнутранае заканадаўства ў нечым уступае ў супярэчнасьць зь міжнароднымі пагадненьнямі, падпісанымі краінаю, прыярытэт мусіць аддавацца апошнім.

Артыкул 19 Пакту
аб грамадзянскіх і палітычных правах, парушаны беларускімі ўладамі ў адносінах да спадарыні Залескай, забясьпечвае права грамадзянаў безперашкодна прытрымлівацца сваіх перакананьняў. У частцы 2-й артыкулу гаворыцца: “Кожны чалавек мае права на вольнае выказваньне сваіх думак; гэтае права ўключае ў сябе свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага кшталту інфармацыю ды ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова альбо праз друк ці мастацкія формы выразу альбо іншымі спосабамі на свой выбар”.

Іншай нормай міжнароднага пагадненьня, у невыкананьні якой Камітэт па правах чалавеку прызнаў вінаватымі ўлады Беларусі, зьяўляецца артыкул 21. Гэты артыкул абвяшчае: “Прызнаецца права на мірныя сходы. Карыстаньне гэтым правам не падлягае ніякім абмежаваньням, апроч тых, якія накладаюцца ў адпаведнасьці з законам і якія неабходныя ў дэмакратычным грамадзтве ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадзкай бясьпекі, грамадзкага парадку, аховы здароўя і маралі насельніцтва альбо абароны правоў і свабодаў іншых асобаў”.

Алена Залеская вымушаная была зьвярнуцца ў Камітэт па правах чалавеку пасьля падзеяў, што адбыліся 27 чэрвеня 2006 г. у Віцебску.

Тады яна й двое ейных сяброў шпацыравалі ад плошчы Свабоды да вуліцы Леніна, раздаючы па дарозе мінакам афіцыйна зарэгістраваныя на той час газэты “Народная Воля” і “Товарищ”, а таксама інфармацыйныя ўлёткі “За нашу, за вашу свабоду”.

Раптам на спадарыню Залескую ды ейных паплечнікаў наляцелі міліцыянты. Яны абшукалі актывістку, канфіскавалі ў яе трынаццаць асобнікаў “Народнай Волі”, каля сотні асобнікаў газэты “Товарищ” і недзе дзьвесьце ўлётак. Сама кабета была арыштаваная. У РАУС Кастрычніцкага раёну Віцебску на яе склалі пратакол нібыта аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Шпацыр, у якім удзельнічалі ўсяго тры чалавекі, быў расцэнены як “масавае шэсьце”, на правядзеньне якога трэба было, на думку беларускіх уладаў, браць адмысловы дазвол, і на наступны дзень пасьля падзеі Кастрычніцкі райсуд Віцебску прыняў рашэньне аб спагнаньні з спадарыні Залескай штрафу ў памеры 620 тысячаў рублёў.

Нязгодная з рашэньнем райсуду Алена Залеская зьвярнулася з скаргай у Віцебскі абласны суд, аднак той пастановай ад 20 верасьня 2006 г. пакінуў рашэньне суду першай інстанцыі бязь зьмены. Таксама не прынёс плёну і зварот у Вярхоўны Суд: сваім рашэньнем, прынятым 10 лістапада 2006 г., ён пацьвердзіў, што рашэньне аб спагнаньні штрафу за арганізацыю “масавага шэсьця” быццам бы зьяўляецца правільным.

Такім чынам, усе магчымасьці дамагчыся справядлівасьці ўнутры краіны былі вычарпаныя, і спадарыня Залеская, упэўненая, што насамрэч былі парушаныя ейныя правы на вольны распаўсюд інфармацыі й правы грамадзянаў на атрыманьне гэтай інфармацыі, вырашыла зьвярнуцца ў міжнародныя структуры. Яна склала адпаведны зварот у Камітэт па правах чалавеку ААН, які быў прыняты да разгляду 8 лютага 2007 г.

Разьбіральніцтва па справе у Камітэце па правох чалавека доўжылася больш за чатыры гады. Цягам гэтага часу і заяўніца, і ўлады неаднаразова мусілі ў пісьмовай форме тлумачыць свае пазыцыі.

Нарэшце, некалькі дзён таму камітэт прыняў рашэньне. Была пацьверджаная істасьць Алены Залескай, і цяпер на падставе нормаў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, згодна з рашэньнем камітэту, дзяржава “абавязаная забясьпечыць заяўніку эфэктыўны сродак прававой абароны, уключаючы вяртаньне штрафу ў цяперашніх коштах і ўсіх судовых выдаткаў, якія былі панесеныя заяўніком, а таксама кампэнсацыю. Дзяржава таксама абавязаная прыняць захады, каб прадухіліць падобныя парушэньні ў будучыні”.

Цягам 180 дзён беларускія ўлады мусяць інфармаваць камітэт аб мерах, прынятых дзеля выкананьня пастановы камітэту.

Такім чынам, справядлівае рашэньне па справе, якая распачалася пяць гадоў таму, прынятае. На жаль, спадарыня Алена Васільеўна Залеская гэтага рашэньня не дачакалася. 27 ліпеня 2010 г. пасьля цяжкой хваробы старэйшая віцебская апазыцыянэрка на 78-м годзе жыцьця перайшла ў іншы сьвет…

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Комитет по правам человека ООН принял постановление по делу Елены Залесской

На 101-й сессии Комитета по правам человека Организации Объединенных Наций было принято постановление относительно обращения в комитет Елены Залесской. В своем обращении гражданка Беларуси утверждала, что белорусские власти нарушили её права, закрепленные подписанным Беларусью Международным Пактом о гражданских и политических правах.

Комитет признал правоту жалобы, поданной госпожой Залесской против государства. “Комитет по правам человека, действующий на основании части 4 статьи 5 Дополнительного протокола к Международному Пакту о гражданских и политических правах, считает, что изложенные факты обнаруживают нарушение прав заявителя [Елены Залесской] по части 2 статьи 19 и статье 21 Пакта,” – говорится в постановлении влиятельного учреждения ООН.

Как страна – подписант Международного Пакта о гражданских и политических правах, Беларусь обязана неуклонно соблюдать все его положений. Более того, согласно нормам международного права, в случае, если внутреннее законодательство в чём-то вступает в противоречие с международными соглашениями, подписанными страной, приоритет должен отдаваться последним.

Статья 19 Пакта
о гражданских и политических правах, нарушенная белорусскими властями в отношении госпожи Залесской, обеспечивает право граждан беспрепятственно придерживаться своих убеждений. В части 2-й статье говорится: “Каждый человек имеет право на свободное высказывание своих мыслей; это право включает в себя свободу искать, получать и распространять всякого рода информацию и идеи, независимо от государственных границ, устно, письменно или через печать или художественные формы выражения или иными способами по своему выбору”.

Другой нормой международного соглашения, в невыполнении которой Комитет по правам человека признал виновными власти Беларуси, является статья 21. Эта статья гласит: “Признается право на мирные собрания. Пользование этим правом не подлежит никаким ограничениям, кроме тех, которые налагаются в соответствии с законом и которые необходимы в демократическом обществе в интересах государственной или общественной безопасности, общественного порядка, охраны здоровья и нравственности населения или защиты прав и свобод других лиц”.

Елена Залесская вынуждена была обратиться в Комитет по правам человека после событий, произошНаконец, несколько дней назад комитет принял решение.едших 27 июня 2006 г. в Витебске.

Тогда она и двое ее друзей прогуливались от площади Свободы до улицы Ленина, раздавая по дороге прохожим официально зарегистрированные на то время газеты “Народная Воля” и “Товарищ”, а также информационные листовки “За нашу, за вашу свободу”.

Вдруг на госпожу Залесскую и её соратников нагрянули милиционеры. Они обыскали активистку, изъяли у неё тринадцать экземпляров “Народной Воли”, около сотни экземпляров газеты «Товарищ» и где-то 200 листовок. Сама женщина была арестована. В РОВД Октябрьского района Витебска на неё составили протокол якобы об административном правонарушении.

Прогулка, в которой участвовали всего три человека, была расценена как “массовое шествие”, на проведение которого нужно было, по мнению белорусских властей, брать специальное разрешение, и на следующий день после события Октябрьский райсуд Витебска принял решение о взыскании с госпожи Залесской штрафа в размере 620 тысяч рублей.

Согласно решению райсуда Елена Залесская обратилась с жалобой в Витебский областной суд, однако тот постановлением от 20 сентября 2006 г. оставил решение суда первой инстанции без изменения. Также не принесло плодов и обращение в Верховный Суд: своим решением, принятым 10 ноября 2006 года, он подтвердил, что решение о взыскании штрафа за организацию “массового шествия” якобы является правильным.

Таким образом, все возможности добиться справедливости внутри страны были исчерпаны, и госпожа Залесская, уверенная, что на самом деле были нарушены её права на свободное распространение информации и права граждан на получение этой информации, решила обратиться в международные структуры. Она составила соответствующее обращение в Комитет по правам человека ООН, которое было принято к рассмотрению 8 февраля 2007 г.

Разбирательство по делу в Комитете по правам человека длилось более четырех лет. В течение этого времени и заявительнице, и властям неоднократно приходилось в письменной форме объяснять свои позиции.

Наконец, несколько дней назад комитет принял решение. Была подтверждена правота Елены Залесской , и теперь на основании норм Международного Пакта о гражданских и политических правах, согласно решению комитета, государство “обязано обеспечить заявителю эффективное средство правовой защиты, включая возвращение штрафа в нынешних ценах и всех судебных издержек, которые были понесены заявителем, а также компенсацию. Государство также обязано принять меры, чтобы предотвратить подобные нарушения в будущем”.

Втечение 180 дней белорусские власти должны информировать комитет о мерах, принятых во исполнение постановления комитета.

Таким образом, справедливое решение по делу, которая началось пять лет назад, принято. К сожалению, Елена Васильевна Залесская этого решения не дождалась. 27 июля 2010 года после тяжелой болезни старейшая витебская оппозиционерка на 78-м году жизни перешла в другой мир …

ДАКУМЭНТ У ДАДАТКУ Высновы КПЧ ААН па звароту Алены Залескай (анг.)

Паводле “За правы чалавека”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>