Не забірай жыцьцё!
2011 09/09
Уладзімер Целяпун, Мазыр

Уладзімер Целяпун, Мазыр

Праваабаронца з Мазыра Ўладзімер Целяпун 6 верасьня атрымаў адмову на свой паўторны зварот у райвыканкам аб дазволе на правядзеньне пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага.

У адказе, падпісаным намесьнікам старшыні Мазырскага райвыканкаму Фэліксам Галюком, сьцьвярджаецца, што “кіраўнік мясцовага выканаўчага й распарадчага воргану альбо намесьнік мае права па ўзгадненьні з арганізатарамі масавага мерапрыемства зьмяніць дату, месца й час ягонага правядзеньня, але не абавязаны, у сувязі з чым прапаноўваем Вам самастойна вызначыць дату, час і месца правядзеньня масавага мерапрыемства (пікетаваньня) для далейшага разгляду”.

Пры гэтым у сваім адказе чыноўнік праігнараваў заяўленае праваабаронцам патрабаваньне прадставіць рашэньне райвыканкаму аб парадку аплаты выдаткаў на правядзеньне пікетаваньня, а таксама схэму месца пікетаваньня на стадыёне “Спартак”.

У сувязі з адмоваю Ўладзімер Целяпун накіраваў скаргі ў пракуратуру Мазырскага раёну й старшыні Гомельскага аблвыканкаму Ўладзімеру Дворніку. У выпадку адмовы па дадзеных скаргах праваабаронца будзе зьвяртацца ў суд.

У далучаемых дадатках можна азнаёміцца з тэкстамі заявы Ўладзімера Целяпуна й адказу з Мазырскага райвыканкаму.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

В Мозыре создаются препятствия в проведении пикета поддержки Алеся Беляцкого

Правозащитник из Мозыря Владимир Телепун 6 сентября получил отказ на свое повторное обращение в райисполком о разрешении на проведение пикета в поддержку Алеся Беляцкого.

В ответе, подписанном заместителем председателя Мозырского райисполкома Феликсом Галюком, утверждается, что “руководитель местного исполнительного и распорядительного органа или заместитель вправе по согласованию с организаторами массового мероприятия изменить дату, место и время его проведения, но не обязан, в связи с чем предлагаем Вам самостоятельно определить дату, время и место проведения массового мероприятия (пикетирования) для дальнейшего рассмотрения “.

При этом в своём ответе чиновник проигнорировал заявленное правозащитником требование представить решение райисполкома о порядке оплаты расходов на проведение пикетирования, а также схему места пикетирования на стадионе “Спартак”.

В связи с отказом Владимир Телепун направил жалобы в прокуратуру Мозырского района и председателю Гомельского облисполкома Владимиру Дворнику. В случае отказа по данным жалобам правозащитник будет обращаться в суд.

В приложенных документах можно ознакомиться с текстами заявления Владимира Телепуна и ответа из Мозырского райисполкома.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>