2011 12/09
svecik

Атрымаўшы ад чыноўнікаў Чыгуначнага райвыканкаму Віцебску адмову на сваю заяўку аб правядзеньні пікету, праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся са скаргай у суд. Пікет з мэтай прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці да праблемаў забесьпячэньня правоў чалавека, што існуюць у краіне, плянавалася зладзіць 22 жніўня. Таксама празь пікет праваабаронца спадзяваўся падзяліцца з жыхарамі гораду інфармацыяй пра арышт кіраўніка праваабарочага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Аднак, нягледзячы на тое, што былі выкананыя ўсе фармальнасьці і што пікет мусіў адбыцца на адной з афіцыйна дазволеных уладамі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў пляцовак – у парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў, – адміністрацыя Чыгуначнага раёну забараніла акцыю. Сваё рашэньне прадстаўнікі ўлады матывавалі тым, што, на іх думку, перш як падаваць заяўку на пікет, заяўнік мусіў заключыць дамовы з мэдыкамі, камунальнікамі і міліцыянтамі ды аплаціць іхныя паслугі. Пры гэтым у сваім адказе праваабаронцу чыноўнікі спаслаліся на сумна вядомае рашэньне Віцебскага гарвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 году, на падставе якога цягам апошніх двух гадоў у горадзе забаранілі правядзеньне дзясяткаў мерапрыемстваў, плянаваных актывістамі.

Леанід Сьвецік мяркуе, што сваёй адмовай улады парушылі ягоныя правы, гарантаваныя Канстытуцыяй і міжнароднымі пагадненьнямі, падпісанымі Беларусьсю. У скарзе ў суд ён напісаў: «Лічу, што сваім рашэньнем Адміністрацыя Чыгуначнага раёну г. Віцебску… парушыла мае грамадзянскія і палітычныя правы; а менавіта: права на свабоду публічнага выказваньня думкі, гарантаванае артыкулам 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, і права на свабоду мірных сходаў, якое дадзена мне артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

Больш таго, патрабуючы для атрыманьня дазволу на правядзеньне пікету заключыць дамовы з пэўнымі ўстановамі на аказаньне імі платных паслугаў, чыноўнікі парушаюць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў» – упэўнены Леанід Сьвецік. «Гэта абуральна! Чаму мне навязваюць паслугі тых арганізацыяў, якія вызначаныя ўладамі? Чаму я не магу зьвярнуцца ў іншыя ўстановы, што аказваюць такія самыя паслугі, на свой выбар? Чаму, напрыклад, я абавязаны заключаць дамову на абслугоўваньне пікету менавіта зь Віцебскай гарадзкой цэнтральнай паліклінікай, як патрабуе райвыканкам, а ня зь нейкай іншай установай аховы здароўя? Альбо чаму сьмецьце пасьля мерапрыемства павінны прыбіраць супрацоўнікі менавіта “Віцебскай гарадзкой жыльлёва-камунальная гаспадаркі”?» – кажа праваабаронца.

*
*
(Паведамленьне рас.)

Поможет ли суд отстоять свои права витебскому правозащитнику?

Получив от чиновников Железнодорожного райисполкома Витебска отказ на свою заявку о проведении пикета, правозащитник Леонид Светик обратился с жалобой в суд. Пикет с целью привлечения внимания общественности к проблемам обеспечения прав человека, существующие в стране, планировалось устроить 22 августа. Также через пикет правозащитник надеялся поделиться с жителями города информацией об аресте руководителя правозащитного центра «Вясна» Алеся Беляцкого .

Однако, несмотря на то, что были выполнены все формальности и что пикет должен был состояться на одной из официально разрешенных властями для проведения массовых мероприятий площадок – в парке культуры и отдыха железнодорожников, – администрация Железнодорожного района запретила акцию. Свое решение представители власти мотивировали тем, что, по их мнению, прежде чем подавать заявку на пикет, заявитель должен заключить договоры с врачами, коммунальщиками и милиционерами и оплатить их услуги. При этом в своем ответе правозащитнику чиновники сослались на печально известное решение Витебского горисполкома № 881 от 10 июля 2009 года, на основании которого в течение последних двух лет в городе запретили проведение десятков мероприятий, запланированных активистами.

Леонид Светик считает, что своим отказом власти нарушили его права, гарантированные Конституцией и международными соглашениями, подписанными Беларусью. В жалобе в суд он написал: «Считаю, что своим решением Администрация Железнодорожного района г. Витебска … нарушила мои гражданские и политические права, а именно: право на свободу публичного выражения мнения, гарантированное статьей 33 Конституции Республики Беларусь, и право на свободу мирных собраний , которое дано мне статьей 35 Конституции Республики Беларусь ».

Более того, требуя для получения разрешения на проведение пикета заключить договоры с конкретными учреждениями на оказание ими платных услуг, чиновники нарушают Закон Республики Беларусь “О защите прав потребителей» – уверен Леонид Светик. «Это возмутительно! Почему мне навязывают услуги тех организаций, которые определены властями? Почему я не могу обратиться в другие учреждения, оказывающие такие же услуги, по своему выбору? Почему, например, я обязан заключать договор на обслуживание пикета именно из Витебской городской центральной поликлиникой, как требует райисполком, а не по другой учреждением здравоохранения? Или почему мусор после мероприятия должны убирать сотрудники именно “Витебской городской жилищно-коммунальное хозяйства”? »- Говорит правозащитник.

Паводле vitebskspring.org
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>