2011 12/09
urysprudencyja

Пасьля таго як Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла прадстаўленьне аб датэрміновым адкліканьні старшыні Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанкі, 2 верасьня ён напісаў заяву аб спыненьні сваіх паўнамоцтваў на гэтай пасадзе. (далей – правапіс першакрыніцы) Абмеркаванне прадстаўлення Мінюста і заявы адваката адбудзецца на агульным сходзе сябраў калегіі, прызначаным на 24 верасня. Варта адзначыць, што з боку міністэрства гэта ўжо не першая спроба ціску на кіраўніка адвакацкай калегіі.

Так, 18 лютага 2011 года на падставе Загаду Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь № 36 ад 18.02.2011 г. Аляксандр Пыльчанка быў выключаны са складу Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці. Менавіта гэтая кваліфікацыйная камісія прымала рашэнне аб пазбаўленні адвакатаў, якія ўдзельнічалі ў працэсах па крымінальнай справе пра падзеі 19 снежня 2010 г. у Мінску, ліцэнзіі на права займацца адвакацкай дзейнасцю. Але Аляксандр Пыльчанка асабіста ні разу не прысутнічаў на такіх паседжаннях кваліфікацыйнай камісіі.

Вывядзенне са складу камісіі было ажыццёўлена ў той жа дзень, калі ён у інтэрв’ю БелаПАН заявіў, што кіраўніцтва Мінскай гарадской калегіі адвакатаў лічыць, што ў Беларусі склалася крытычная сітуацыя, якая рэальна пагражае незалежнасці адвакатуры. Ён паведаміў, што ўвечары 17 лютага прайшло пашыранае паседжанне прэзідыума калегіі з удзелам кіраўнікоў юрыдычных кансультацый, на якім абмяркоўвалася пытанне аб пазбаўленні Мінюстам ліцэнзій чатырох адвакатаў – Алега Агеева, Таццяны Агеевай, Уладзіміра Тоўсціка і Тамары Гараевай, якія абаранялі ўдзельнікаў акцыі 19 снежня.

“Увесь кіруючы склад Мінскай гарадской калегіі адвакатаў лічыць сітуацыю, якая склалася, крытычнай і рэальна пагрозлівай як незалежнасці адвакатуры як прававога інстытута, так і незалежнасці адвакатаў у асобнасці”, – заявіў у інтэрв’ю А. Пыльчанка. У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, было прынята рашэнне правесці пазачарговы экстраны сход Мінскай гарадской калегіі адвакатаў з запрашэннем усіх зацікаўленых асоб.

Аднак 25 лютага прэзідыум калегіі адмовіўся ад ідэі праводзіць пазачарговы сход.

Нагадаем, што ў гэтым годзе пазбаўлены ліцэнзіі адвакаты Тамара Сідарэнка, якая бараніла Уладзіміра Някляева, Уладзімір Тоўсцік і Тамара Гараева, якія баранілі Ірыну Халіп, Алег Агееў, які бараніў Алеся Міхалевіча, яго жонка адвакатка Зарынага Залеўская, адвакатка Таццяна Агеева, якая таксама ўдзельнічала ў вытворчасці следчых дзеянняў па гэтай крымінальнай справе. Адвакат Павел Сапелка, які бараніў Андрэя Саннікава, быў выключаны са складу Мінскай гарадской калегіі адвакатаў па прадстаўленні Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Трое з гэтых адвакатаў (П. Сапелка, Т. Агеева, А. Агееў) з’яўляліся сябрамі Прэзідыума Мінскай гарадской калегіі адвакатаў – органа адвакацкага самакіравання.

Таксама раней у ходзе разгляду на пасяджэннях пазачарговых атэстацыйных камісій не былі атэставаны адвакаты, якія ўдзельнічалі ў справе па падзеях 19 сьнежня 2011 года – Дар’я Ліпкін, якая бараніла Мікіту Ліхавіда, Ганна Бахціна, якая бараніла Ірыну Халіп, а таксама Ірына Бурак, якая бараніла Аляксандра Класкоўскага і Анатоля Лябедзьку. Пазіцыя гэтых адвакатаў зводзілася да поўнага апраўдання іх падабаронных. Разам з тым рашэнне кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці аб пазбаўленні іх ліцэнзіі па іх не прымалася.

Такім чынам, колькасць адвакатаў, якія звязаны тым ці іншым чынам з крымінальнай справай аб падзеях 19 снежня і былі пазбаўленыя магчымасці ажыццяўляць прафесійную дзейнасць па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, дасягнула сямі чалавек. Таксама вельмі вялікая колькасць адвакатаў, якія ўдзельнічалі ў гэтай справе і якія падвергліся ціску з боку Міністэрства юстыцыі ў ходзе шматлікіх праверак і работ атэстацыйных і кваліфікацыйных камісій. Вядома, што не менш за шэсць адвакатаў былі атэставаныя ўсяго на год. Ёсць выпадкі прыпынення дзеяння адвакацкіх ліцэнзій на розныя тэрміны.

*
*
(Паведамленьне рас.)

Минюст продолжает пополнять ряды опальных адвокатов

После того как Министерство юстиции Республики Беларусь вынесло представление о досрочном отзыве председателя Минской городской коллегии адвокатов Александра Пыльченко, 2 сентября он написал заявление о прекращении своих полномочий на этой должности. Обсуждение представления Минюста и заявления адвоката состоится на общем собрании членов коллегии, назначенном на 24 сентября. Следует отметить, что со стороны министерства это уже не первая попытка давления на руководителя адвокатской коллегии.

Так, 18 февраля 2011 года на основании Приказа Министра юстиции Республики Беларусь № 36 от 18 февраля 2011 г. Александр Пыльченко был исключен из состава Квалификационной комиссии по вопросам адвокатской деятельности. Именно эта квалификационная комиссия принимала решения о лишении адвокатов, участвовавших в процессах по уголовному делу о событиях 19 декабря 2010 г. в г. Минске, лицензии на право занятия адвокатской деятельностью. Но Александр Пыльченко лично ни разу не присутствовал на таких заседаниях квалификационной комиссии.

Выведение из состава комиссии было осуществлено в тот же день, когда он в интервью БелаПАН заявил, что руководство Минской городской коллегии адвокатов считает, что в Беларуси сложилась критическая, реально угрожающая независимости адвокатуры ситуация. Он сообщил, что вечером 17 февраля прошло расширенное заседание президиума коллегии с участием руководителей юридических консультаций, на котором обсуждался вопрос о лишении Минюстом лицензий четырех адвокатов – Олега Агеева, Татьяны Агеевой, Владимира Толстика и Тамары Гораевой, которые защищали участников акции 19 декабря.

“Весь руководящий состав Минской городской коллегии адвокатов считает сложившуюся ситуацию критической и реально угрожающей как независимости адвокатуры как правового института, так и независимости адвокатов в отдельности”, – заявил в интервью А. Пыльченко. В связи с этим, по его словам, было принято решение провести внеочередное экстренное собрание Минской городской коллегии адвокатов с приглашением всех заинтересованных лиц.

Однако 25 февраля президиум коллегии отказался от идеи проводить внеочередное собрание.

Напомним, что в этом году были лишены лицензии адвокаты Тамара Сидоренко, защищавшая Владимира Некляева, Владимир Толстик и Тамара Гораева, защищавшие Ирину Халип, адвокат Олег Агеев, защищавший Алеся Михалевича, его жена адвокат Зарина Залевская, адвокат Татьяна Агеева, также участвовавшая в производстве следственных действий по данному уголовному делу. Адвокат Павел Сапелко, защищавший Андрея Санникова, был исключен из состава Минской городской коллегии адвокатов по представлению Министерства юстиции Республики Беларусь. Трое из этих адвокатов (П. Сапелко, Т. Агеева, О.Агеев) являлись членами Президиума Минской городской коллегии адвокатов – органа адвокатского самоуправления.

Также ранее в ходе рассмотрения на заседаниях внеочередных аттестационных комиссий не были аттестованы адвокаты, участвующие по делу о событиях 19 декабря 2011 г. – Дарья Липкина, защищавшая Никиту Лиховида, Анна Бахтина, защищавшая Ирину Халип, а также Ирина Бурак, защищавшая Александра Класковского и Анатолия Лебедько. Позиция данных адвокатов сводилась к полному оправданию их подзащитных. Вместе с тем решение квалификационной комиссии по вопросам адвокатской деятельности о лишении их лицензии по ним не принималось.

Таким образом, количество адвокатов, которые связаны тем или иным образом с уголовным делом о событиях 19 декабря и были лишены возможности осуществлять профессиональную деятельность по инициативе Министерства юстиции Республики Беларусь, достигло семи человек.

Также очень велико количество адвокатов, участвовавших в этом деле и подвергшихся давлению со стороны Министерства юстиции в ходе многочисленных проверок и работ аттестационных и квалификационных комиссий. Известно, что не менее шести адвокатов были аттестованы всего на год. Имеются случаи приостановления действия адвокатских лицензий на различные сроки.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>