2011 14/09

vasil_paliakouГомельскія дэмакратычныя актывісты Васіль Палякоў і Анатоль Паплаўны паскардзіліся ў Камітэт ААН па правах чалавека на мясцовыя ўлады.

26 ліпеня мінулага года гамяльчукі былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за тое, што павіншавалі жыхароў абласнога цэнтра са святам незалежнасці Беларусі, паведамляе “Гомельская вясна”.

Актывістаў абвінавацілі ў незаконным распаўсюдзе інфармацыі і аштрафавалі кожнага на 1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў. Як паведаміў Васіль Палякоў, унутры Беларусі былі вычарпаныя ўсе законныя магчымасці абароны іх уласных інтарэсаў.

– Мне незразумела, чаму для распаўсюджвання віншавальных паштовак, якія з’яўляюцца разавымі і, наадварот, не з’яўляюцца перыядычнымі, я павінен быў прайсці працэдуру іх дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з нацыянальным законам «Аб сродках масавай інфармацыі», як пра гэта кажа наша нацыянальная судовая сістэма, – падкрэсліў В. Палякоў.

– Факт фармальнага разгляду маёй справы з боку судовых інстанцый пацвярджаецца тым, што нават нацыянальны Закон Беларусі «Аб сродках масавай інфармацыі» (пункт 2 артыкула 2) абавязвае судовыя інстанцыі аддаваць прыярытэт правілам міжнародных дамоваў нашай краіны, – дадае праваабаронца А. Паплаўны. – У маім выпадку дадзеная норма нацыянальнага закона не выканана з боку судовых інстанцый, што наўпрост сведчыць аб некампетэнтнасці, залежнасці і небесстароннасці судовых інстанцый, якія разглядалі маю адміністратыўную справу.

Гомельскія актывісты просяць уплывовую міжнародную інстанцыю прызнаць факт парушэння з боку дзяржавы іх права на свободны распаўсюд інфармацыі, а таксама права на разгляд справы незалежным, кампетэнтным і неперадузятым судом.

*
*
(Паведамленьне рас.)

Гомельские демократические активисты пожаловались в Комитет ООН

Гомельские демократические активисты Василий Поляков и Анатолий Поплавный пожаловались в Комитет ООН по правам человека на местные власти. 26 июля прошлого года гомельчане были привлечены к административной ответственности за то, что поздравили жителей областного центра с праздником независимости Беларуси, сообщает “Гомельская весна”.

Активистов обвинили в незаконном распространении информации и оштрафовали каждого на 1 миллион 50 тысяч белорусских рублей. Как сообщил Василий Поляков, внутри Беларуси были исчерпаны все законные возможности защиты их собственных интересов.

– Мне непонятно, почему для распространения открыток, которые являются разовыми и, наоборот, не являются периодическими, я должен был пройти процедуру их государственной регистрации в соответствии с национальным законом «О средствах массовой информации», как об этом говорит наша национальная судебная система, – подчеркнул В. Поляков.

– Факт формального рассмотрения моего дела со стороны судебных инстанций подтверждается тем, что даже национальный Закон Беларуси “О средствах массовой информации» (пункт 2 статьи 2) обязывает судебные инстанции отдавать приоритет правилам международных договоров нашей страны, – добавляет правозащитник А. Поплавный. – В моем случае данная норма национального закона не выполнена со стороны судебных инстанций, что напрямую свидетельствует о некомпетентности, зависимости и пристрастности судебных инстанций, которые рассматривали мою административное дело.

Гомельские активисты просят влиятельной международную инстанцию ​​признать факт нарушения со стороны государства их права на Свободны распространение информации, а также право на рассмотрение дела независимым, компетентным и непредвзятым судом.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>