2011 17/09
Жодзіна

Жодзіна

Праваабаронцы з Жодзіна праз суд паспрабуюць аднавіць Канстытуцыйнае права на мірныя сходы грамадзянаў, свабоднае выказваньне думкі й безперашкодны распаўсюд інфармацыі.

Але ці здольны беларускі суд сёньня зьдзяйсьняць правасудзьдзе!?

За апошнія 7 год тут не было дазволена аніводнага мірнага сходу грамадзянаў. Грамадзяне, якія рэалізоўвалі ўласнае Канстытуцыйнае права без «рэзалюцыі выканкамаўскага кіраўніцтва» падвяргаліся адміністратыўнаму перасьледу, затрыманьням і арыштам, пазбаўленьню волі ад 3 да 7 сутак турэмнага зьняволеньня (!?). Яны – яўна дыскрымінуюцца ў цяперашнім беларускім грамадзтве па прыкметах іхных перакананьняў (адрозных ад афіцыйна прапагандуемых) і палітычных поглядаў, моўнай прыналежнасьці … Пры гэтым, праўладныя арганізацыі кшталту БРСМ …, якія наўпрост працуюць з выканкамам па-за межамі дзеяньня Закону Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» – праводзяць любыя свае мерапрыемствы свабодна, без аніякіх праблемаў.

У сувязі з чарговай адмоваю жодзінскага выканкаму ў правядзеньні мірнага сходу грамадзянаў (пікетаваньня) Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапікая як заяўнікі мерапрыемства, зьвярнуліся 15.09.2011 у Жодзінскі гарадзкі суд з скаргаю на дзеяньні гарадзкога кіраўніцтва, якое ў чарговы раз безпадстаўна забараніла правядзеньне мірнага сходу грамадзянаў.

Пікетаваньне ў абарону вядомага праваабаронцы, кіраўніка ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага, заяўлялася 07.08.2011 з разьлікам правядзеньня яго 22.08.2011 на афіцыйна дазволенай пляцоўцы ля Гарадзкога парку культуры й адпачынку ў Жодзіне. У парушэньне дзейнага заканадаўства заяўнікі не былі сваечасова інфармаваныя аб прынятым рашэньні. Адказ з забаронаю мерапрыемства, падрыхтаваны загадчыцай ідэалягічнага адзьдзелу А.Гарэцкай і падпісаны Ю.Шарым 16.08.2011, быў адпраўлены 18.08.2011 і атрыманы заяўнікамі праз паштовую скрыню толькі 19.08.2011. Тобок яны былі праінфармаваныя аб забароне мерапрыемства не за 5, а за 3 дні да даты плянуемага на 22.08.2011 пікетаваньня, у пятніцу. Акрамя таго, дакумэнт не ўтрымліваў канкрэтных матываў, па якіх мерапрыемства было забароненае.

Больш за тое, усе спробы заяўнікоў тэрмінова пасьля атрыманьня адказу 19.08.2011, да даты замоўленага мерапрыемства, правесьці перапіску й наладзіць непасрэдную камунікацыю з адказнымі асобамі выканкаму – сутыкнуліся з чарговымі парушэньнямі іхных грамадзянскіх правоў і свабодаў.

Толькі 07.09.2011 заяўнікі атрымалі адказ на пастаўленыя імі перад кіраўніцтвам выканкаму тэрміновыя пытаньні. У ім адзначаецца, што ўзятыя арганізатарамі на сябе пытаньні забесьпячэньня парадку й бясьпекі падчас пікетаваньня, а таксама меры па мэдычным абслугоўваньні й прыборцы тэрыторыі пасьля мерапрыемства – «зьяўляюцца недастатковымі».

Аднак, праваабаронцы паказваюць на адсутнасьць «законных крытэраў» вызначэньня «дастатковасьці» альбо «недастатковасьці» згаданых вышэй усіх неабходных мераў, якія ўзялі на сябе заяўнікі пікетаваньня. А таксама немагчымасьць аб’ектыўнай і законнай ацэнкі дастатковасьці гэтых мераў з боку прадстаўнікоў улады (з улікам заяўленага фармату мерапрыемства, маштабаў, часу й месца ягонага правядзеньня, гарантыяў і прапановаў ад арганізатараў…) ва ўмовах нежаданьня кіраўніцтва выканкаму ісьці на неабходную для гэтага камунікацыю ды ўзгадненьне намераў для ажыцьцяўленьня гэтых мераў бакамі згодна з прадпісаньнямі закону ў артыкулах 10, 11 і 13.

Заяўнікі зьвяртаюць увагу суда на тое, што «мірныя сходы грамадзянаў, плянуемыя да правядзеньня, могуць быць забароненымі толькі з дастаткова важкіх, адзначаных у Канстытуцыі (арт.23) і Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 21) падставаў у іхнай узаемнай сукупнасьці:
– калі яны «угрунтаваныя на законе» (агульна даступных і адназначна зразумелых палажэньнях, якія не супярэчаць адпаведным патрабаваньням Асноўнага закону й агульнапрызнаным міжнародным стандартам права);
– калі яны зробленыя «ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі, грамадзкага парадку, абароны маралі, здароўя несельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў»; а таксама
– калі гэтыя абмежаваньні «неабходныя ў дэмакратычным грамадзтве» (арт 21 МПГіПП).”

У сваім звароце ў суд праваабаронцы таксама сьцьвярджаюць, што «адзначаная ў афіцыйным адказе ад 07.09.2011 (!) падстава забароны мірнага мерапрыемства, замоўленага на 22.08.2011 (!)», даведзена да заяўнікоў відавочна «несваечасова …», акрамя таго яна ёсьць «незаконнай і неправамернай, бо ня гледзячы на нададзеную мясцовым уладам кампэтэнцыю ў вырашэньні пытаньняў дазволу альбо забароны мерапрыемства, законам адназначна прадпісаны абавязак адказных асобаў улады «спрыяць грамадзянам» у рэалізацыі гарантаванага ім Канстытуцыяй (арт. 35) права на правядзеньне мірных сходаў».

Адзначаецца, што адпаведны закон «вызначае парадак арганiзацыi й правядзеньня ў Рэспублiцы Беларусь сходаў, мiтынгаў, вулiчных шэсьцяў, дэманстрацыяў, пiкетаваньня ды iншых масавых мерапрыемстваў i накiраваны на стварэньне ўмоваў для рэалiзацыi канстытуцыйных правоў i свабодаў грамадзянаў, забесьпячэньне грамадзкай бясьпекi й парадку пры правядзеньнi гэтых мерапрыемстваў на вулiцах, плошчах i ў iншых грамадзкiх месцах.» – Таму, ягоныя палажэньні ня могуць быць прачытаныя й патлумачаныя па іншаму й скіраваныя на стварэньне з боку ўладаў надуманых і штучных, у тым ліку фармальных працэдурных, арганізацыйна-адміністрацыйных перашкодаў у рэалізацыі грамадзянамі адзначаных правоў і свабодаў, – мяркуюць заяўнікі.

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі:
- Зьвяртаючыся ў суд мы адзначаем шэраг парушэньняў з боку канкрэтных чыноўнікаў выканкаму, якія відавочна праігнаравалі нормы Законаў Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і «Аб зваротах грамадзянаў», а таксама сьвядома перашкаджаючы заяўнікам у правядзеньні мірнага сходу (пікетаваньня), зьдзейсьнілі неправамернае абмежаваньне асноўных Канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў, гарантаваных дзяржаваю й адзначаных у Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Мы асабліва падкрэсьліваем, што замоўленае намі мерапрыемства «не парушае правапарадак i правы iншых грамадзянаў Рэспублiкi Беларусь» і, што адпаведна арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь яно абавязанае быць «гарантаваным» дзяржаўнымі ворганамі ў Жодзіне й ня можа быць забароненым.

У сваім звароце ў суд заяўнікі просяць аднавіць сваё права на правядзеньне замоўленага мірнага мерапрыемства й «абавязаць старшыню Жодзінскага выканкаму М.Амельянчука й ягонага намесьніка Ю.Шарага ў адпаведнасьці з арт. 33 і арт. 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (арт. 19 і арт. 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах) гарантаваць правядзеньне дадзенага мірнага мерапрыемства ў новы, дадаткова ўзгоднены дзень і час на афіцыйна дазволенай пляцоўцы горада Жодзіна, у адпаведнасьці з заяўкай ад 07.08.2011г.»

А ўмэтах упарадкаваньня й вырашэньня важкіх для аб’ектыўнага разгляду заявы працэдурных пытаньняў – «абавязаць кіраўніцтва выканкаму ў адпаведнасьці зь ягонымі кампэтэнцыямі інфармаваць належныя службы й праваахоўныя ворганы для выкананьня імі сваіх абавязкаў па ахове грамадзкага парадку й бясьпецы ў горадзе з улікам часу й месца правядзеньня дадзенага мерапрыемства», а ў далейшым – «ўзгадняць з адпаведнымі ўстановамі гораду й заяўнікамі неабходныя «меры па забеспячэньні грамадзкага парадку й бясьпекi пры правядзеньнi масавага мерапрыемства», а таксама «меры, звязаныя з медычным абслугоўваньнем, уборкай тэрыторыi пасьля правядзеньня на ёй масавага мерапрыемства».

Прапануецца таксама «з улікам статусу заяўнікоў, фармату, мэтаў (камэрцыйныя альбо грамадзкія, непрыбытковыя) і памеру плянуемых мерапрыемстваў – увесьці ў практыку выканкаму даступны й зразумелы кожнаму грамадзяніну алгарытм узгадненьня магчымасьцяў заяўнікоў з патрабаваньнямі выканкаму па забесьпячэньні адзначаных вышэй мераў падтрыманьня правапарадку, аховы здароўя, прыбіраньня пляцоўкі пасьля мерапрыемства, а таксама ўзорныя формы бланкаў папярэдніх дамоваў і тарыфы (пры наяўнасьці такой неабходнасьці) для заключэньня дамоваў з адпаведнымі гарадзкімі ўстановамі, іншымі суб’ектамі, фізычнымі й юрыдычнымі асобамі, здольнымі зьдзяйсьняць неабходныя функцыі».

Як удакладніў Аляксей Лапіцкі, зварот у суд рэгістравала судзьдзя Т.Трацюк, якая верагодней за ўсё і будзе весьці разьбіральніцтва па дадзенай справе.

У сваю чаргу нагадаем, што ўзгаданая службовая асоба выконвае абавязкі намесьніцы старшыні Жодзінскага гарадзкога суда й па аналёгіі з выканкамам, верагодна, курыруе выключна ўсе пытаньні, зьвязаныя з ідэалёгіяй, грамадзкай актыўнасьцю, стасункамі грамадзянаў з кіраўніцтвам выканкаму… Яна разглядае практычна ўсе справы датычныя парушэньня правоў і свабодаў з боку ўладаў і ўжо мае сумны паслужны сьпіс безпадстаўна жорсткіх і неабаснаваных рашэньняў, скіраваных на пакараньне грамадзянаў за рэалізацыю імі ўласных правоў і свабодаў, а таксама безумоўную ахову высокапастаўленых службоўцаў ад адпаведнай па законе адказнасьці.

У такіх варунках, пытаньне «а ці здольны Жодзінскі суд навогул зьдзясьняць правасудзьдзе па пытаньнях парушэньня правоў і свабодаў з боку прадстаўнікоў улады …!?», – мае амаль прадказальны адмоўны адказ.

Аднак, сёньня становіцца абсалютна зразумелым, што без разбурэньня зкарумпаванай карпаратыўнай залежнасьці судоў ад адзінай “вэртыкалі ўлады” ў краіне – не адбудзецца нармалізацыі сытуацыі з правамі й свабодамі грамадзянаў у Беларусі.

Таму, без вырашэньня палітычных пытаньняў падзелу ўладаў і атрыманьня поўнай незалежнасьці судоў – нельга й чакаць аднаўленьня Канстытуцыйнай законнасьці, выкананьня ўладамі Беларусі сваіх абавязкаў перад уласнымі грамадзянамі ў поўнай адпаведнасьці з Асноўным Законам краіны й міжнароднымі пагадненьнямі ў галіне правоў чалавеку.

А без гэтага – ніколі не дачакацца тут «лепшае будучыні», не вярнуць давер цывілізаваных гаспадарстваў і аўтарытэтных арганізацыяў сьвету, не ўзьняць інвэстыцыйную прывабнасьць і адпаведны рэйтынг краіны, не дасягнуць зайздросных тэмпаў устоўлівага разьвіцьця эканомікі й дабрабыту грамадзянаў – не дасягнуць міру ў беларускім грамадзтве, якое працягвае руйнавацца сярэднявечным дзікунскім аўтарытарызмам ва ўмовах аднапартыйнага, намэнклятурна-кланавага праўнага бязьмежжа.

Як бачым – няма малых праўных пытаньняў…, але ёсьць вялікая неабходнасьць дасягненьня сапраўды праўнага й дэмакратычнага стану дзеля вяртаньня да нармальнага «канстытуцыйнага ладу» й канстытуцынай законнасьці ў краіне.

Дадзеная тэматыка сёньня, як і ўчора, зьяўляецца надзвычай надзённай і актуальнай для ўсяе цяперашняе несвабоднае ў сваіх рашэньнях судовае эліты, для кожнага прыніжанага й абражанага чынавенскім дыктатам грамадзяніна, для несвабоднай і яшчэ больш аддаляемай ад каштоўнасьцяў цывілізаванага сьвету й абъяднай Эўропы Беларусі …

*
*
(Паведамленьне рас.)

Правозащитники из Жодино через суд попытаются восстановить Конституционное право на мирные собрания граждан …

Правозащитники из Жодино через суд попытаются восстановить Конституционное право на мирные собрания граждан, свободное выражение мнения и беспрепятственное распространение информации.

Но способен ли беларуский суд сегодня осуществлять правосудие!?

За последние 7 лет здесь не было разрешено ни одного мирного собрания граждан. Граждане, которые реализовывали своё Конституционное право без «резолюции исполкомовского руководства» подвергались административному преследованию, задержанию и аресту, лишению свободы от 3 до 7 суток тюремного заключения (!?). Они – явно дискриминируются в нынешнем белорусском обществе по признакам их убеждений (отличающихся от официально пропагандируемых) и политических взглядов, языковой принадлежности … При этом, провластные организации типа БРСМ …, которые напрямую работают с исполкомом за пределами действия Закона Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь» – проводят любые свои мероприятия свободно, без всяких проблем.

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

Сьвятлана Лапіцкая, Жодзіна

В связи с очередным отказом жодинского исполкома в проведении мирного собрания граждан (пикетирования) Алексей Лапицкий и Светлана Лапицкая как заявители мероприятия, обратились 15.09.2011 в Жодинский городской суд с жалобой на действия городского руководства, которое в очередной раз безосновательно запретило проведение мирного собрания граждан.

Пикетирование в защиту известного правозащитника, руководителя ПЦ “Вясна” Алеся Беляцкого, заявлялось 07.08.2011 с расчётом проведения его 22.08.2011 на официально разрешённой площадке у Городского парка культуры и отдыха в Жодино. В нарушение действующего законодательства заявители не были своевременно информированы о принятом решении. Ответ с запретом мероприятия, подготовленный заведующей идеологического отдела А. Горецкой и подписанный Ю. Шарым 16.08.2011, был отправлен 18.08.2011 и получен заявителями почтой только 19.08.2011. То есть они были проинформированны о запрете мероприятия не за 5, а за 3 дня до даты планируемого на 22.08.2011 пикетирования, в пятницу. Кроме того, документ не содержал конкретных мотивов, по которым мероприятие было запрещено.

Более того, все попытки заявителей срочно после получения ответа 19.08.2011, до даты заявленного мероприятия, провести переписку и наладить непосредственную коммуникацию с ответственными лицами исполкома – столкнулись с очередными нарушениями их гражданских прав и свобод.

Только 07.09.2011 заявители получили ответ на поставленные ими перед руководством исполкома срочные вопросы. В нём отмечается, что взятые организаторами на себя вопросы обеспечения порядка и безопасности во время пикетирования, а также меры по медицинскому обслуживанию и уборке территории после мероприятия«являются недостаточными».

Однако, правозащитники указывают на отсутствие «законных критериев» определения «достаточности» или «недостаточности» упомянутых выше всех необходимых мер, которые взяли на себя заявители пикетирования. А также невозможность объективной и законной оценки достаточности этих мер со стороны представителей власти (с учётом заявленного формата мероприятия, маштабов, времени и места его проведения, гарантий и предложений от организаторов …) в условиях не желания руководства исполкома идти на необходимую для этого коммуникацию и согласование намерений для осуществления этих мер сторонами согласно предписаний закона в статьях 10; 11 и 13.

Заявители обращают внимание суда на то, что “мирные собрания граждан, планируемые к проведению, могут быть запрещены только с достаточно веских, определённых Конституцией (ст.23) и Международным Пактом о гражданских и политческих правах (ст. 21) оснований в их взаимной совокупности:
– если они «основаны на законе» (обще доступных и однозначно понятных положениях, которые не противоречат соответствующим требованиям Основного закона и общепризнанным международным стандартам права);
– если они осуществлены «в интересах национальной безопасности, общественного порядка, защиты нравственности, здоровья население, прав и свобод других лиц», а также
– если эти ограничения «необходимы в демократическом обществе» (ст 21 МПГиПП).”

В своем обращении в суд правозащитники также утверждают, что «отмеченное в официальном ответе от 07.09.2011 (!) основание запрета мирного мероприятия, заявленного на 22.08.2011 (!)», доведено до заявителей явно «несвоевременно …», кроме того оно является «незаконным и неправомерным, так как несмотря на представленную местным властям компетенцию в решении вопросов разрешения или запрета мероприятия, законом однозначно предписана обязанность ответственных лиц власти «способствовать гражданам» в реализации гарантированного им Конституцией (ст. 35) права на проведение мирных собраний».

Отмечается, что соответствующий закон «определяет порядок организации и проведения в Республике Беларусь собраний, митингов, уличных шествий, демонстраций, пикетирования и других массовых мероприятий и направлен на создание условий для реализации конституционных прав и свобод граждан, обеспечение общественной безопасности и порядка при проведении этих мероприятий на улицах, площадях и в других общественных местах.» – Поэтому, его положения не могут быть прочитаны и объяснены по другому и направлены на создание со стороны властей надуманным и искусственных, в том числе формальных процедурных, организационно-административных препятствий в реализации гражданами отмеченных прав и свобод, – полагают заявители.

Алексей Лапицкий:
- Обращаясь в суд мы отмечаем ряд нарушений со стороны конкретных чиновников исполкома, которые явно проигнорировали нормы Законов Республики Беларусь «О массовых мероприятиях в Республике Беларусь» и «Об обращениях граждан», а также сознательно препятствуя заявителям в проведении мирного собрания (пикетирования), совершили неправомерное ограничение основных Конституционных прав и свобод граждан, гарантированных государством и отмеченных в Международном Пакте о гражданских и политических правах.

Мы особенно подчеркиваем, что заявленное нами мероприятие «не нарушает правопорядок i права других граждан Республики Беларусь» и, что согласно ст. 35 Конституции Республики Беларусь оно обязано быть «гарантированным» государственными органами в Жодино и не может быть запрещённым.

Міхал Амельянчук, Жодзінскі выканкам

Міхал Амельянчук, Жодзінскі выканкам

В своём обращении в суд заявители просят восстановить своё право на проведение заявленного мирного мероприятия и «обязать председателя Жодинского исполкома М. Омельянчука и его заместителя Ю. Шарого в соответствии со ст. 33 и ст. 35 Конституции Республики Беларусь (ст. 19 и ст. 21 Международного Пакта о гражданских и политических правах) гарантировать проведение данного мирного мероприятия в новый, дополнительно согласованный день и час на официально разрешённой площадке города Жодино, в соответствии с заявкой от 07.08.2011г.”

А в целях упорядочения и решения важных для объективного рассмотрения заявления процедурных вопросов – «обязать руководство исполкома в соответствии с его компетенциями информировать надлежащие службы и правоохранительные органы для исполнения ими своих обязанностей по охране общественного порядка и безопасности в городе с учетом времени и места проведения данного мероприятия», а в дальнейшем – «согласовывать с соответствующими учреждениями города и заявителями необходимые «меры по обеспечению общественного порядка и безопасности при проведении массового мероприятия», а также «меры, связанные с медицинским обслуживанием, уборкой территории после проведения на ней массового мероприятия».

Предлагается также «с учетом статуса заявителей, формата, целей (коммерческие или общественные, неприбыльные) и размера планируемым мероприятий – ввести в практику исполкома доступный и понятный каждому гражданину алгоритм согласования возможностей заявителей с требованиями исполкома по обеспечению отмеченных выше мер поддержания правопорядка, охраны здоровья, уборки площадки после мероприятия, а также образцы форм и бланков предварительных соглашений и тарифы (при наличии такой необходимости) для заключения договоров с соответствующими городскими учреждениями, другими субъектами, физическими и юридическими лицами, способными совершать необходимые функции».

Как уточнил Алексей Лапицкий, обращение регистрировала судья Т. Троцюк, которая вероятнее всего и будет вести разбирательство по данному делу.

В свою очередь напомним, что упомянутое должностное лицо выполняет обязанности заместителя председателя Жодинского городского суда и по аналогии с исполкомом, вероятно, курирует исключительно все вопросы, связанные с идеологией, общественной активностью, отношениями граждан с руководством исполкома … Она рассматривает практически все дела, касающиеся нарушения прав и свобод со стороны властей и уже имеет печальный послужной список безосновательно жестких и необоснованных решений, направленных на наказание граждан за реализацию ими своих прав и свобод, а также безусловную охрану высокопоставленных чиновников от соответствующей по закону ответственности.

В таких условиях, вопрос «а способен ли Жодинский суд вообще производит правосудие по вопросам нарушения прав и свобод со стороны представителей власти …!?», – имеет почти предсказуемый отрицательный ответ.

Однако, сегодня становится абсолютно понятным, что без разрушения коррумпированной корпоративной зависимости судов от единой вертикали власти в стране – не произойдёт нормализации ситуации с правами и свободами граждан в Беларуси.

Поэтому, без решения политических вопросов разделения властей и получения полной независимости судов – нельзя и ожидать возобновления Конституционной законности, выполнения властями Беларуси своих обязанностей перед собственными гражданами в полном соответствии с Основным Законом страны и международными соглашениями в области прав человека.

А без этого – никогда не дождаться здесь «лучшее будущего», не вернуть доверие цивилизованных государств и авторитетных организаций мира, не поднять инвестиционную привлекательность и соответствующий рейтинг страны, не достичь завидных темпов устойчивого развития экономики и благосостояния граждан – не достичь мира в белорусском обществе, которое продолжает разрушаться дикарским средневековым авторитаризмом в условиях однопартийного, номенклатурно-кланового правового беспредела.

Как видим – нет малых правовых вопросов …, но есть большая необходимость достижения действительно правового и демократического состояния для возвращения к нормальному «конституционному строю» и конституционной законности в стране.

Данная тематика сегодня, как и вчера, является чрезвычайно насущной и актуальной для всей нынешней несвободной в своих решениях судебной элиты, для каждого униженного и оскорблённого чиновничьим диктатом гражданина, для несвободной и ещё более отдаляемой от ценностей цивилизованного мира и единой Европы Беларуси …

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>