Не забірай жыцьцё!
2011 13/09
912021

Тацьцяна Касынкіна, сьледчая, што вядзе справу Алеся Бяляцкага, удасканаліла сыстэму масавых адпісак. Як распавялі выданьню “За правы чалавека” некалькі актывістаў зь Віцебску, “Пастанова аб адмове ў задавальненьні заяўленага хадайніцтва” цяпер набыла новы выгляд. Гэтая пастанова дасылаецца кожнаму, хто прасіў вызваліць Алеся Бяляцкага пад ягонае асабістае паручальніцтва.

Ранейшыя, таксама збольшага стандартныя, лісты-адмовы захоўвалі пэўныя рысы індывідуальнасьці. У іх у некалькіх месцах пазначалася імя асобы, якой даваўся адказ на ейны зварот ва Ўпраўленьне фінансавых расьсьледваньняў КДК. Цяпер жа ўсе лісты старэйшага лейтэнанта Касынкінай сталіся падобнымі адзін да аднаго як дзьве кроплі вады. З адмоваў міліцыянткі, аформленых паводле новага ўзору, незразумела, каму яны адрасуюцца, у адказ на чыё хадайніцтва.

Імаверна, сьледчая Касынкіна стамілася рыхтаваць заяўнікам індывідуальныя адмовы, устаўляючы ў стандартны шаблён прыдуманай ёй адпіскі кожны раз новае імя. Таму шаблён быў крыху выпраўлены. У выніку зьнікла патрэба штосьці ў ім рэдагаваць, і цяпер “пастановы аб адмове ў задавальненьні заяўленага хадайніцтва” можна друкаваць масава – напрыклад, на ксэраксе. Вядома, гэткая вынаходка сьледчай значна падвысіла прадукцыйнасьць выконваемай ёю папяровай працы. Толькі вось якасьць такой працы пагоршылася. Да ранейшых хібаў пастановаў, падпісаных Касынкінай, дадаліся новыя.

На думку праваабаронцаў, лісты, што атрымліваюць грамадзяне ў адказ на свае хадайніцтвы аб вызваленьні Алеся Бяляцкага, сьведчаць аб цэлым шэрагу парушэньняў заканадаўства з боку Касынкінай. Па-першае, насуперак патрабаваньня крымінальна-працэсуальнага кодэксу сьледчая ніяк не тлумачыць у вынесеных ёй пастановах прычынаў, зь якіх мера стрыманьня ў адносінах да спадара Бяляцкага ня можа быць зьмененая.

Па-другое, сьледчай не выконваецца палажэньне ўсё таго ж кодэксу, згодна зь якім у выпадку адмовы ў задавальненьні хадайніцтва, пастанова аб гэтым даводзіцца да ведама асобы, якая хадайніцтва заявіла. Замест давядзеньня да ведама заяўнікоў патрэбнай інфармацыі, Касынкіна дасылае аднолькавыя лісты ў адрас невядома каго з тэкстам пастановаў наконт невядома чыіх зваротаў.

Па-трэцяе, старэйшы лейтэнант міліцыі парушае таксама нормы дзейнага “Закону аб зваротах грамадзянаў”. Гэты закон абавязвае службовых асобаў тлумачыць грамадзянам парадак абскарджваньня рашэньняў, прынятых па іх зваротах. На магчымасьць абскардзіць пастановы, прынятыя Касынкінай, у яе лістах няма ніякага намёку.

І, нарэшце, новая форма адказаў, вынайдзеная Касынкінай, супярэчыць прынятай Мін’юстам “Інструкцыі па справаводзтве ў дзяржаўных ворганах і арганізацыях Рэспублікі Беларусь”. Гэтая інструкцыя, якая патрабуе пры адрасаваньні дакумэнту прыватнай асобе пазначаць у лісьце прозьвішча ды ініцыялы (імя, імя па бацьку) атрымальніка й ягоны паштовы адрас, зьяўляецца актам заканадаўства, абавязковым для выкананьня службовымі асобамі ўсіх дзяржаўнымі ворганаў і арганізацыяў.

Такім чынам, колькасьць парушэньняў заканадаўства з боку сьледчай Касынкінай атрымалася досыць вялікай. Праваабаронцы раяць тым, хто не задаволены атрыманымі ад яе адказамі наконт немагчымасьці вызваліць Алеся Бяляцкага пад паручальніцтва, зьвяртацца з скаргамі ў пракуратуру. Праўда, не зусім зразумела, якім чынам супрацоўнікі гэтае ўстановы змогуць пераканацца, што чалавек, які зьвернецца да іх, і той, каму Касынкіна даслала пастанову без пазначэньня імя – гэта адна й тая ж асоба. Напэўна, дапамагчы ім ідэнтыфікаваць пастановы маглі б выходныя нумары, якія ёсьць на кожным зь лістоў. Толькі вось ці змогуць работнікі пракуратуры разабраць почырк, якім напісаныя лічбы, – гэта пытаньне.

*
*
(Паведамленьне рас.)

Следователь, которая ведёт дело Алеся Беляцкого, поставила изготовление отписок на конвейер

Татьяна Косынкина, следователь, которая ведёт дело Алеся Беляцкого, усовершенствовала систему массовых отписок. Как рассказали изданию “За права человека” несколько активистов из Витебска, “Постановление об отказе в удовлетворении заявленного ходатайства” теперь приобрело новый вид. Это постановление направляется каждому, кто просил освободить Алеся Беляцкого под его личное поручительство.

Прежние, также отчасти стандартные, письма-отказы сохраняли определенные черты индивидуальности. У них в нескольких местах указывалось имя лица, которому давался ответ на её обращение в Управление финансовых расследований КГК. Теперь же все письма старшего лейтенанта Косынкиной стали похожими друг на друга как две капли воды. С отказов милиционера, оформленных согласно новому образцу, непонятно, кому они адресуются, в ответ на чьё ходатайство.

Вероятно, следователь Косынкина устала готовить заявителям индивидуальные отказы, вставляя в стандартный шаблон придуманной ей отписки каждый раз новое имя. Поэтому шаблон был немного исправлен. В результате исчезла необходимость что-то в нём редактировать, и сейчас “постановления об отказе в удовлетворении заявленного ходатайства” можно печатать массово – например, на ксероксе. Конечно, такая изобретение следователя значительно повысила производительность выполняемой ею бумажной работы. Только вот качество такой работы ухудшилось. К прежним погрешностям постановлений, подписанных Косынкиной, добавились новые.

По мнению правозащитников, письма, получаемые гражданами в ответ на свои ходатайства об освобождении Алесь Беляцкого, свидетельствуют о целом ряде нарушений законодательства со стороны Косынкиной. Во-первых, вопреки требованию уголовно-процессуального кодекса следователь никак не объясняет в вынесенных ей постановлениях причин, из которых мера пресечения в отношении господина Беляцкого не может быть изменена.

Во-вторых, следователем не выполняется положение всё того же кодекса, согласно которому в случае отказа в удовлетворении ходатайства, постановление об этом доводится до сведения лица, которое ходатайство заявило. Вместо доведения до сведения заявителей нужной информации, Косынкина присылает одинаковые письма в адрес неизвестно кого с текстом постановлений относительно неизвестно чьих обращений.

В-третьих, старший лейтенант милиции нарушает также нормы действующего “Закона об обращениях граждан”. Этот закон обязывает должностных лиц объяснять гражданам порядок обжалования решений, принятых по их обращениям. На возможность обжаловать постановления, принятые Косынкиной, в ее письмах нет никакого намёка.

И, наконец, новая форма ответов, изобретенная Косынкиной, противоречит принятой Минюстом “Инструкции по делопроизводству в государственных органах и организациях Республики Беларусь”. Эта инструкция, которая требует при адресации документа частному лицу указывать в письме имя и инициалы (имя, отчество) получателя и его почтовый адрес, является актом законодательства, обязательным для исполнения должностными лицами всех государственных органов и организаций.

Таким образом, количество нарушений законодательства со стороны следователя Косынкиной получилось достаточно большим. Правозащитники советуют тем, кто не доволен полученными от неё ответами по поводу невозможности освободить Алеся Беляцкого под поручительство, обращаться с жалобами в прокуратуру. Правда, не совсем понятно, каким образом сотрудники этого учреждения смогут убедиться, что человек, который обратится к ним, и тот, кому Косынкина прислала постановление без обозначения имени – это одна и та же личность. Наверное, помочь им идентифицировать постановления могли бы выходные номера, которые есть на каждом из листов. Только вот смогут ли работники прокуратуры разобрать почерк, которым написаны цифры, – это вопрос.

Паводле “За правы чалавека”,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>